Дата заснавання: 11.1942
Месца дзеяння:
Вілейская вобл.: Глыбоцкі р-н, Дунілавіцкі р-н, Пастаўскі р-н, Астравецкі р-н, Крывіцкі р-н, Куранецкі р-н, Мядзельскі р-н, Свірскі р-н, Смаргонскі р-н;
Літоўская ССР: Свянцянскі р-н
Камандзіры брыгады:
Маркаў Фёдар Рыгоравіч (лістапад 1942 – студзень 1943,
сакавік 1943 – люты 1944)
Шляхтуноў Фёдар Сазонавіч (студзень 1943 – сакавік 1943)
Крысаў Іван Ніканоравіч (люты 1944 – ліпень 1944)
Камісары:
Маркаў Фёдар Рыгоравіч (студзень 1943 – сакавік 1943)
Яўмененка Іван Максімавіч (жнівень 1943 – снежань 1943)
Шаўчэнка Аляксей Ільіч (студзень 1944 – ліпень 1944)
Начальнікі штаба:
Саўлевіч Уладзімір Уладзіміравіч (лістапад 1942 – жнівень 1943)
Крысаў Іван Ніканоравіч (жнівень 1943 – люты 1944)
Карабанаў Леанід Іванавіч (люты 1944 – ліпень 1944)
Атрады:
Атрад «Грозны»
Атрад «Знішчальнік»
Атрад імя П. І. Баграціёна
Атрад імя М. І. Калініна
Атрад імя М. І. Кутузава
Атрад імя Аляксандра Неўскага
Атрад імя А. Я. Пархоменкі
Атрад імя А. В. Суворава
Атрад імя В. І. Чапаева
Атрад «Перамога»
Атрад «Слава»
Разведвальны атрад імя С. Г. Лазо
Створана напрыканцы лістапада 1942 г. на базе асобных атрадаў імя А. В. Суворава і «Знішчальнік», якія дзейнічалі ў Мядзельскім раёне. 31 студзеня 1943 г. яна злучылася з брыгадай Ф. С. Шляхтунова, якая прыбыла з Докшыцкага раёна і ў складзе якой было 4 атрады, і стала налічваць 6 атрадаў (1, 2, 3, 4, 5, 6-ты). Пазней быў арганізаваны 7-ы атрад імя В. І. Чапаева.
16 сакавіка 1943 г. у адпаведнасці з распараджэннем БШПР са складу брыгады імя К. Я. Варашылава былі вылучаны атрады 1-ы і 2-і, на базе якіх адноўлена брыгада Ф. С. Шляхтунова, і 3-ці, 4-ты. У брыгадзе імя К. Я. Варашылава засталіся атрады 5-ы імя А. В. Суворава, 6-ы «Знішчальнік» і 7-ы імя В. І. Чапаева, пазней арганізаваны атрады імя Аляксандра Неўскага, імя А. Я. Пархоменкі, імя М. І. Кутузава, імя М. І. Калініна, «Грозны», «Слава», «Перамога», імя С. Г. Лазо, імя П. І. Баграціёна.
Камандзіру брыгады Ф. Р. Маркаву і намесніку камісара па камсамольскай рабоце атрада імя А. Я. Пархоменкі Г. І. Маслоўскай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Брыгада дзейнічала ў Мядзельскім, Пастаўскім, Дунілавіцкім, Астравецкім, Свірскім, Смаргонскім, Куранецкім, Глыбоцкім, Крывіцкім раёнах Вілейскай вобласці і Свянцянскім раёне Літоўскай ССР.
Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгуначных участках Гродна – Вільнюс, Вільнюс – Даўгаўпілс, Паставы – Глыбокае, Паставы – Лынтупы, Лынтупы – Вільнюс і на шашэйных дарогах Паставы – Мядзел, Паставы – Кабыльнік, Паставы – Глыбокае, Лынтупы – Свір, грамілі нямецкія гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. У маі 1942 г. у засадным баі на шашы каля Лынтупаў знішчылі камісію па вывазу моладзі трох раёнаў на катаржныя работы ў Германію. Увосень 1942 г. удзельнічалі ў знішчэнні 98 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі на тэрыторыі 13 раёнаў Вілейскай вобласці. У маі 1943 г. правялі баі супраць карных атрадаў на Куранецка-Княгінінскім напрамку, вясной 1943 г. – баі ў Гадуцішскім і Нарачанскім лясах, у сакавіку 1944 г. – бой каля в. Пасынкі. Увосень 1943 г. напалі на варожы гарнізон у Лынтупах, знішчылі чыгуначную станцыю, склад, падарвалі вадакачку. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Дунілавічы, Мядзел, Груздава (верасень 1942 г.), Кабыльнік (верасень 1942 г., жнівень 1943 г.), Шэметава (снежань 1943 г.) і інш. У пачатку 1944 г. зрабілі рэйд у аддаленыя населеныя пункты Смаргонскага і Свірскага раёнаў, дзе знішчылі паліцэйскія ўчасткі, правялі сходы мірных жыхароў. У красавіку–маі памаглі партызанам і мясцоваму насельніцтву Ушацкай зоны выйсці з акружэння ў Вілейскую вобласць, разграмілі ст. Гелядня, на дарозе Паставы – Мядзел знішчылі варожы абоз з боепрыпасамі і прадуктамі харчавання. Толькі ў ноч на 1 чэрвеня 1944 г. на чыгуначным участку Будслаў – Княгініна падарвалі больш за 950 рэек, знішчылі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 19–20 чэрвеня вывелі са строю чыгуначны ўчастак Варапаева – Паставы, знішчылі 2 масты. У ліпені разам з часцямі Чырвонай Арміі партызаны разграмілі буйны гарнізон у Мядзелі, які брыгада блакіравала ў снежні 1943 г. Вялі баі з ворагам, у тым ліку з групоўкай, якая спрабавала выйсці з акружэння каля в. Вузлянка. Рамантавалі масты, пераправы, дарогі, па якіх наступала Чырвоная Армія.
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 4 ліпеня 1944 г. у складзе 12-ці атрадаў агульнай колькасцю 1865 партызан.
ЛІТАРАТУРА
1. Акулаў, П. Партызанскі важак / П. Акулаў // Звязда (Паставы). – 1970. – 12 лют. – С. 2 ; 14 лют. – С. 2 ; 17 лют. – С. 2 ; 19 лют. – С. 2 ; 21 лют. – С. 2 ; 24 лют. – С. 3 ; 26 лют. – С. 2.
2. Бригада им. К. Е. Ворошилова // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2001. – С. 255–258.
3. Бригада им. К. Е. Ворошилова // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. коллектив: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 163–170.
4. Бригада имени Ворошилова // Партизаны Вилейщины / И. Климов, Н. Граков. – 2-е изд., доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 342–343.
5. Евмененко, И. М. По велению сердца / И. М. Евмененко // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 291–294.
6. З паведамленняў нямецкіх улад у Паліцыю бяспекі і СД Літвы аб дзейнасці партызан // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2001. – С. 273–274.
7. З палітданясення камісара партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава І. М. Яўмененкі аб разлажэнні варожых гарнізонаў / падрыхт. У. І. Лемяшонак // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БЕЛТА, 2001. – С. 270.
8. Загорская (Михненок), Р. И. Перед уходом в отряд / Р. И. Загорская (Михненок) // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 306–309.
9. Из докладной записки комиссара партизанской бригады им. К. Е. Ворошилова Вилейской обл. Ф. Г. Маркова секретарю ЦК КП(б)Б П. З. Калинину и секретарю Минского обкома КП(б)Б П. В. Бондаренко о развертывании партизанского движения и подпольной работы в Вилейской обл. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 178–181.
10. Из докладной записки секретаря Вилейского обкома КП(б)Б И. Ф. Климова в ЦК КП(б)Б о развитии партизанского движения в области в 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 511–514.
11. Из докладной записки секретаря Поставского подпольного райкома КП(б)Б Вилейской обл. И. М. Евмененко секретарю Вилейского подпольного обкома КП(б)Б А. А. Монахову о работе райкома в феврале 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 128–130.
12. Из докладной записки члена Поставского подпольного райкома ЛКСМБ Вилейской обл. А. И. Масловской секретарю ЦК ЛКСМБ Ф. А. Сурганову о работе подпольных комсомольских организаций района с 22 июня 1941 г. по 15 октября 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 326–327.
13. Из истории партизанской бригады им. К. Е. Ворошилова Вилейской обл. о боевой деятельности бригады за период с 27 марта по 22 июня 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 643–647.
14. Из письма секретаря Вилейского подпольного обкома КП(б)Б И. Ф. Климова секретарю ЦК КП(б)Б П. К. Пономаренко о срыве мобилизации в «Белорусскую краевую оборону» по Поставскому, Дуниловичскому, Мядельскому и частично Свирскому районам Вилейской обл. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе (январь–июль 1944) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 369.
15. Крысов, И. Н. От боя к бою / И. Н. Крысов // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 273–282.
16. Маразюк, М. «Жалезны» камбрыг / М. Маразюк // Пастаўскі край. – 1998. – 28 лют. – С. 3.
17. Марков, Ф. Г. В грозный час / Ф. Г. Марков // Из истории партизанского движения в Белоруссии (1941–1944 годы) : (сборник воспоминаний) / редкол.: И. С. Кравченко [и др.]. – Минск : Гос. изд-во БССР, Ред. соц.-экон. лит., 1961. – С. 275–282.
18. Осененко, В. Н. За свободу и счастье народа / В. Н. Осененко // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 258–263.
19. Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 427–428.
20. Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава // Памяць: Мядзельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. і навук. рэд. Я. Г. Звяруга ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1998. – С. 205–209.
21. Пронько, С. А. Выполняя поручение партии / С. А. Пронько // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 124–131.
22. Пронько, Я. А. Семья патриотов / Я. А. Пронько // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 50–55.
23. Татун, С. С. Тревожные дни / С. С. Татун // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 246–251.
24. Шевченко, А. И. Беспощадно громили врага / А. И. Шевченко // Люди нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / редкол.: И. Ф. Климов [и др.] ; сост. И. Ф. Климов [и др.]. – Минск : Беларусь, 1975. – С. 139–145.
25. Щербаков, А. В пламени, в пороховом дыму: (о Маркове Ф. Г.) / А. Щербаков // Люди легенд: очерки о партизанах и подпольщиках Героях Советского Союза / сост.: В. В. Павлов, И. П. Селищев. – М. : Политиздат, 1974. – Вып. 5. – С. 228–237.