develop your own website

ЧАШНІЦКАЯ БРЫГАДА «ДУБАВА»

Дата заснавання: 28.08.1942

Месца дзеяння: 
Віцебская вобл.: Бешанковіцкі р--н, Лепельскі р-н, Ушацкі р-н, Чашніцкі р-н;
Мінская вобл.: Бягомльскі р-н, Халопеніцкі р-н

Камандзір брыгады
Дуброўскі Фёдар Фаміч («Дубаў») (жнівень 1942 – чэрвень 1944)

Камісары:
Лабанок Уладзімір Елісеевіч (жнівень 1942 – чэрвень 1943)
Старынскі Мікалай Васілевіч (ліпень 1943 – люты 1944)
Барадаўкін Сцяпан Якаўлевіч (красавік 1944 – чэрвень 1944)

Начальнікі штаба:
Барадаўкін Сцяпан Якаўлевіч (жнівень 1942 – май 1943)
Шарко Пётр Кірылавіч (май 1943 – чэрвень 1944)

Атрады:
1-ы атрад
2-і атрад
3-і атрад імя М. М. Дзідзенкі
4-ы атрад
5-ы атрад
6-ы атрад імя В. Ф. Віткі
7-ы атрад
8-ы атрад
9-ы атрад
10-ы атрад
11-ы атрад
12-ы атрад
13-ы атрад
14-ы атрад
15-ы атрад 

Створана 28 жніўня 1942 г. указаннем Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б на базе вылучанага з брыгады «Смерць фашызму» (пазней імя В. І. Чапаева) 9-га (камандзір Ф. Ф. Дуброўскі) і асобнага 68-га (камандзір У. Е. Лабанок) атрадаў, якія дзейнічалі з сакавіка–красавіка 1942 г. у Лепельскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах. Пры фарміраванні брыгады 9-ы атрад перайменаваны ў 1-ы, а з групы яго партызан створаны 2-і, 68-ы атрад перайменаваны ў 3-і. Пазней арганізаваны атрады 4-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 9-ы, 12-ы, 13-ы, кавалерыйскі эскадрон і артылерыйскі дывізіён.
У адпаведнасці з распараджэннем БШПР і ўказаннем Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б 1 ліпеня 1943 г. брыгада разбуйнена. Атрады 3-і, 4-ы, 8-ы, 9-ы, 13-ы і частка асабовага складу артдывізіёна ўключаны ў Лепельскую брыгаду імя І. В. Сталіна. Пазней у Чашніцкай брыгадзе «Дубава» створаны новыя атрады: 2-і (былы 2-і атрад перайменаваны ў 3-і), 4-ы, 5-ы, 8-ы, 9-ы, 11-ы, 13-ы, 14-ы. Былі перайменаваны кавалерыйскі эскадрон у 10-ы атрад, артдывізіён у 15-ы атрад.
Брыгада дзейнічала ў Бешанковіцкім, Лепельскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, Бягомльскім і Халопеніцкім раёнах Мінскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк – Маладзечна, Орша – Лепель, на шашэйных і грунтавых дарогах Чашнікі – Бачэйкава, Чашнікі – Лепель, Бачэйкава – Бешанковічы, Чашнікі – Чарэя, Лепель – Бачэйкава і інш. Вялі баі па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэрыторый Лепельскага, Ушацкага (Бароўскі бой 1942 г.) і Чашніцкага раёнаў, потым утрымлівалі вызваленую партызанскую зону. У верасні 1942 г. правялі некалькі наступальных аперацый на гарнізоны ў Ушачах, што прымусіла гітлераўцаў пакінуць гарадскі пасёлак. У студзені 1943 г. вялі баі за в. Пышна (Пышнянскія баі 1943 г.), у сакавіку разграмілі гарнізон на ст. Чашнікі (Чашніцкі бой 1943 г.), у красавіку нанеслі адначасовы ўдар па гарнізонах ворага ў в. Забалацце, Студзёнка, Юркаўшчына Лепельскага раёна. У ліпені 1943 г., каб сарваць аднаўленне ворагам чыгункі Орша – Лепель, правялі баі з праціўнікам, разграмілі гарнізоны ў в. Цяпіна, Варкі, Залессе Чашніцкага раёна. У кастрычніку 1943 г. разам з Лепельскай брыгадай імя І. В. Сталіна ўдзельнічалі ў штурме варожага гарнізона ў Лепелі (Лепельская аперацыя 1943 г. і Лепельскі бой 1943 г.). У маі–чэрвені 1943 г. падчас карных экспедыцый ворага ўдзельнічалі ў жорсткіх баях у раёне в. Пышна – Тартак – Лагі – Заазер’е; у верасні вялі абарончыя баі на рубяжы Лукомль – Чашнікі. У маі–чэрвені 1944 г. утрымлівалі лінію абароны каля в. Валовая Гара – Домжарыцы – Саўскі Бор Лепельскага і Бягомльскага раёнаў; прарвалі варожую блакаду ў раёне в. Макаўе – Мажніцы Бягомльскага раёна. Удзельнічалі ў «рэйкавай вайне», толькі падчас аперацыі «Канцэрт» падарвалі каля 2 тыс. рэек. У чэрвені 1944 г. разам з савецкімі воінамі наносілі ўдары па праціўніку ў раёне Чашнікі – Лукомль.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 28 чэрвеня 1944 г. у складзе 15 атрадаў агульнай колькасцю 1808 партызан.
Камандзіру брыгады Ф. Ф. Дуброўскаму і камісару брыгады У. Е. Лабанку нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1965 г. у в. Антунова Ушацкага раёна ўстаноўлены мемарыяльны знак, у 1967 г. каля в. Бароўка 2-я Лепельскага раёна пастаўлена стэла, у 1971 г. каля в. Завыдрына Ушацкага раёна – стэла, у 1974 г. у в. Пышна Лепельскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 г. у в. Забор’е Чашніцкага раёна – мемарыяльная дошка. 

ЛІТАРАТУРА

1. Азёрны, М. Лясныя сувязныя / М. Азёрны // Лепельскі край. – 2016. – 12 жн. – С. 7.

2. Даніч, В. У баях за Радзіму / В. Даніч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1972. – 8 чэрв. – С. 2 ; 15 чэрв. – С. 2 ; 17 чэрв. – С. 2 ; 24 чэрв. – С. 2.

3. Зімніцкі, В. Наша Кацюша / В. Зімніцкі // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1984. – 4 снеж. – С. 4.

4. Из дневника партизанской бригады Ф. Ф. Дубровского Витебской обл. о боевых действиях партизан бригады с 22 июля по 29 сентября 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 321–324.

5. Из докладной записки командира партизанской бригады им. А. К. Флегонтова Ф. Ф. Тараненко о разгроме штаба немецкой дивизии взводом кавалерийского партизанского отряда «Боевой» совместно с группой партизан бригады Ф. Ф. Дубровского Витебской обл. 12 сентября 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 572–573.

6. Из отчета командования Чашникской партизанской бригады Витебской обл. Витебскому подпольному обкому КП(б)Б о политмассовой работе и боевых действиях бригады за июль 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белорусии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (июль–декабрь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 57–59.

7. Ішла вайна народная… // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1975. – 3 крас. – С. 2.

8. Калинин, П. З. Партизанская республика / П. З. Калинин. – Минск : Беларусь, 1973. – 384 с.

9. Карпаў, Р. Партызанскі мастак / Р. Карпаў // Патрыёт (Ушачы). – 1982. – 27 лют. – С. 2.

10. Кіндзяева, Н. Партызанскі рух / Н. Кіндзяева // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 249–254.

11. Крывец, М. Партызанскі кулямётчык / М. Крывец // Лепельскі край. – 2007. – 8 мая. – С. 2.

12. Лобанок, В. Е. В боях за Родину / В. Е. Лобанок. – Минск : Беларусь, 1964. – 410 с.

13. Лобанок, В. Е. Партизаны принимают бой / В. Е. Лобанок. – М. : Политиздат, 1972. – 304 с.

14. Маркевич, С. В. Бои за Пышно / С. В. Маркевич // Из истории партизанского движения в Белоруссии, (1941–1944 гг.) : сборник воспоминаний / редкол.: И. С. Кравченко [и др.]. – Минск : Госиздат БССР, 1961. – С. 259–274.

15. Маркевич, С. «Роман любви» для барона / С. Маркевич // Неман. – 1988. – № 9. – С. 175–176.

16. Мурасін, П. У баях гартаваліся / П. Мурасін // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1995. – 4 лют. – С. 2.

17. Обрыньба, Н. И. Жизнь заново: воспоминания о войне / Н. И. Обрыньба. – М. : Советский художник, 1991. – 352 с. : ил.

18. Обрыньба, Н. Партизанский рейд / Н. Обрыньба // Искусство. – 1985. – № 4. – С. 14–19.

19. Партызанская брыгада Чашніцкая «Дубава» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 451.

20. Партызанскі генерал // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 257–260.

21. Пацей, П. Завоеванное счастье / П. Пацей // Советская Белоруссия. – 1978. – 29 марта. – С. 2.

22. Праз агонь // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1980. – 17 крас. – С. 2 ; 19 крас. – С. 2 ; 24 крас. – С. 2 ; 26 крас. – С. 2 ; 29 крас. – С. 2 ; 2 мая. – С. 2 ; 8 мая – С. 2.

23. Чашникская бригада «Дубова» // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 288–289.

24. Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 244–247.

25. Чэпік, К. Вечнае і велічнае / К. Чэпік // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1971. – 8 мая. – С. 2.

26. Шлык, Ф. Е. Во имя Родины / Ф. Е. Шлык, П. С. Шопа. – Минск : Беларусь, 1971. – 223 с.

27. Шлык, Ф. Партизанская галерея / Ф. Шлык // Советская Белоруссия. – 1985. – 1 янв. – С. 4.

28. Шлык, Ф. Партызанскія рэйды / Ф. Шлык // Лепельскі край. – 2013. – 15 лістап. – С. 5.

29. Шлык, Ф. Разбуйненне брыгады «Дубава» / Ф. Шлык // Лепельскі край. – 2010. – 15 студз. – С. 7.