web builder

Цімчук Іван Мацвеевіч

Mobirise

Дата нараджэння: 01 (14).02.1901

Дата смерці: 17.10.1982

Месца нараджэння: с. Грушка (цяпер у Тлумацкім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны)


Цімчук Іван Мацвеевіч – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнай барацьбы і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

У 1919–1926 гг. праходзіў службу ў Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1924 годзе скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1929 годзе – Харкаўскі камуністычны ўніверсітэт. Працаваў дырэктарам Знаменскага сельскагаспадарчага вучэбнага камбіната ў 1929–1932 гг. У 1932 г. быў пераведзены ў Мінск. Працаваў намеснікам дырэктара трэста, дырэктарам саўгаса імя І. В. Сталіна Дзяржынскага раёна, дырэктарам саўгаса «Бальшавік» Мінскага раёна. З 1939 г. і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў і ўзначальваў 1-ы Беларускі зверасаўгас у в. Людзвінава Вілейскай вобласці.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у падпольным руху і партызанскай барацьбе, кіраваў партыйнай арганізацыяй і падпольнымі групамі Лагойскага раёна. У лютым 1942 г. – лютым 1943 г. – камісар партызанскага атрада «Мсціўца» Мінскай вобласці, на базе якога створана партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага, з лістапада 1942 г. – сакратар Лагойскага падпольнага райкама КП(б)Б. З верасня 1943 г. – камісар, а ў маі–ліпені 1944 г. – камандзір 1-й Антыфашысцкай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей.

Пасля вызвалення Беларусі І. М. Цімчук працаваў намеснікам старшыні Дзяржплана БССР, старшынёй Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Пражываў у Мінску.

Памёр 17 кастрычніка 1982 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.


УШАНАВАННЕ

І. М. Цімчуку як першаму дырэктару 1-га Беларускага зверасаўгаса ў 2007 г. устаноўлены памятны знак каля адміністрацыйнага будынка РСУП «Першы Беларускі» ў аг. Людзвінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Па вуліцы Цімчука, 1 у г. Лагойску ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар героя. Таксама мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў г. Мінску, на вул. Пуліхава, 35, дзе жыў Іван Мацвеевіч.

Імя Героя Савецкага Саюза Івана Мацвеевіча Цімчука ўганаравана на Алеі Герояў і Алеі Славы Вілейскага раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі Цімчуку Івану Мацвеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. І. М. Цімчук узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года
за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі
Цімчуку Івану Мацвеевічу прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

І. М. Цімчук узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».

ЛІТАРАТУРА

1. Тимчук Иван Матвеевич // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : [в 2 т.] / М-во обороны СССР, Гл. упр. кадров, Ин-т воен. истории, Центр. Архив ; [А. А. Бабаков (рук.) и др.] ; редкол.: И. Н. Шкадов (пред.) [и др.]. – М., 1988. – Т. 2 : Любов – Ящук. – С. 578.

2. Тимчук Иван Матвеевич // Их именами названы… : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1987. – С. 601.


СПАСЫЛКІ

Партизаны Беларуси. Тимчук Иван Матвеевич

Герои страны. Тимчук Иван Матвеевич

«Самолеты летят на восток – где-то будут гореть города и села, будут смерть, боль и страдание…»

К 120-летию со дня рождения Героя Советского Союза И. М. Тимчука