free responsive site templates

Дуброўскі Фёдар Фаміч

Mobirise

Дата нараджэння: 17.04.1901

Дата смерці: 03.03.1970

Месца нараджэння: в. Замошша, Ушацкі р-н, Вицебская вобл.


Дуброўскі Фёдар Фаміч нарадзіўся 17 красавіка 1901 года ў в. Замошша Ушацкага раёна.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у студзені 1918 года, юнак добраахвотна пайшоў служыць у Чырвоную Армію, нёс службу пры ваенным камісарыяце ў г. Лепель, а потым з баямі прайшоў ад Лепеля да Варшавы. У 1923 годзе пасля заканчэння Вяземскай палкавой школы Фёдар Фаміч быў звольнены ў запас. Займаўся сельскай гаспадаркай, а калі пачалася калектывізацыя, арганізаваў калгас. Сяляне абралі яго старшынёй. Паколькі ён меў толькі два класы прыходскай школы, быў накіраваны ў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу, якую скончыў па спецыяльнасці заатэхніка ў 1932 годзе. Пазней працаваў у райземаддзеле, старшынёй сельскага Савета, дырэктарам Ушацкай МТС. У 1939 годзе Дуброўскі вярнуўся ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны – арганізатар падполля ў Віцебскай вобласці, камандзір Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава» (падпольны псеўданім Ф. Ф. Дуброўскага) да моманту злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 года. Распрацоўваў і сам прымаў удзел у шматлікіх баявых аперацыях, з'яўляўся ўзорам асабістай адвагі і гераізму. Атрады партызанскай брыгады «Дубава» 19 студзеня 1943 года разграмілі гарнізон праціўніка ў г. п. Чашнікі, у кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. Усяго да канца восені 1943 года партызаны пад камандаваннем Ф. Дуброўскага разграмілі 22 варожыя гарнізоны і прынялі актыўны ўдзел у «рэйкавай вайне». 

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 года Ф. Ф. Дуброўскаму было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза». У той жа час яму было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр». 

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Суворава II ступені, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. 

У перыяд з 1944 па 1953 гг. ён працаваў сакратаром Чашніцкага РК КПБ, дырэктарам саўгасаў імя У. І. Леніна, «Новыя Зялёнкі». 

Памёр Фёдар Фаміч Дуброўскі 3 сакавіка 1970 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках. 

У экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены фатаграфіі Ф. Ф. Дуброўскага, кабура ад пісталета, у фондах захоўваюцца яго дакументы. 

Яго імем былі названы калгас ва Ушацкім раёне, Новалукомскае ПТВ № 83, вуліцы ў Чашніках і Ушачах. У 2012 годзе адкрыты памятны знак на радзіме героя.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 года 
Фёдару Фамічу Дуброўскаму было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».
У той жа час яму было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр». 

Ф. Ф. Дуброўскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Суворава II ступені, Айчыннай вайны II ступені.

ЛІТАРАТУРА

1. Герой – наш земляк: командир партизанской бригады Дубровский Фёдор Фомич // Неман. – 1966. – № 11. – С. 62.

2. Дубровский Фёдор Фомич // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 156. 

3. Дубровский Фёдор Фомич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 411. 

4. Дубровский Фёдор Фомич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; ред. кол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 41. 

5. Дубровский Фёдор Фомич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 47. 

6. Дуброўскі Фёдар Фаміч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 218–219. 

7. Залесская, С. Партизанский генерал / С. Залесская // Белорусская нива. – 2006. – 10 июня. – С. 13. 

8. Литвин, А. Весенний юбилей Зимней войны / А. Литвин // СБ. Беларусь сегодня. – 2020. – 13 марта. – С. 12–13. 

9. Маркевич, С. Партизанский генерал / С. Маркевич // Коммунист Белоруссии. – 1985. – № 6. – С. 76–80. 

10. Телятко, Е. Знак у дороги / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 5 чэрв. – С. 6. 

11. Шлык, Ф. Баявое хрышчэнне / Ф. Шлык // Лепельскі край. – 2017. – 23 чэрв. – С. 10. 

12. Шлык, Ф. Е. Во имя Родины / Ф. Е. Шлык, П. С. Шопа. – Минск : Беларусь, 1971. – 223 с. 

13. Шлык, Ф. Спынілі рух ворага на бальшаку / Ф. Шлык // Лепельскі край. – 2017. – 30 мая. – С. 6. 

14. Эртман, Л. Гонар зямлі ўшацкай / Л. Эртман // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 14 крас. – С. 2. 

15. Ястрабаў, М. Камандзір ляснога войска / М. Ястрабаў // Віцебскі рабочы. – 1991. – 17 крас. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Жизненный путь комбрига Федора Дубровского – истинный пример патриотизма

Легендарные комбриги . Федор Дубровский

Герой Советского Союза Фёдор Фомич Дубровский