css templates

Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч

Mobirise

Дата нараджэння: 27.09.1920

Дата смерці: 19.12.1942

Месца нараджэння: в. Пірагі, Дубровенскі р-н, Віцебская вобл.


Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч – удзельнік падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся 27 верасня 1920 года ў в. Пірагі Полацкага павета (зараз – Дубровенскі раён) Віцебскай вобласці. З чатырох гадоў жыў у Расонскім раёне.

Скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Выкладаў у Сакалішчанскай сямігадовай школе Расонскага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля акупацыі Расонскага раёна, актыўна ўключыўся ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнік Расонскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

У жніўні 1941 года стаў членам падпольнай групы П. М. Машэрава. Працаваў сярод насельніцтва вёсак Пірагі, Клясціцы і Забор’е Расонскага раёна.

З красавіка 1942 года – намеснік камандзіра атрада па разведцы партызанскага атрада імя Шчорса партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага.

19 снежня 1942 года У. Хамчаноўскі з групай партызан быў адпраўлены на выкананне чарговага задання. Каля вёскі Гліснаўка Полацкага раёна разведчыкі трапілі ў засаду. Завязаўся бой з фашыстамі. Прыкрываючы адыход партызан, Хамчаноўскі ўступіў у сутычку з праціўнікам, сілы якога былі значна большымі. Знішчыў 24 гітлераўца. Калі ворагі акружылі яго, апошнюю кулю пусціў у сябе.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Расоны.


УШАНАВАННЕ

Імя У. Хамчаноўскага носяць Клясціцкая сярэдняя школа Расонскага раёна, вуліца ў г. п. Расоны.

У Мінску каля сярэдняй школы № 53 устаноўлены бюст героя, у в. Пірагі – помнік, на месцы дома, дзе нарадзіўся Уладзімір Антонавіч, – стэла.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года
напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства
Уладзіміру Антонавічу Хамчаноўскаму пасмяротна прысвоена
званне Героя Савецкага Саюза.

У. А. Хамчаноўскі ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

ЛІТАРАТУРА

1. Аслёзаў, С. Выбух на досвітку / С. Аслёзаў // Маладосць. – 1975. – № 4. – С. 59–104.

2. Грэчка, І. Мужчынская размова / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 22 лют. – С. 14–15.

3. Ланеўскі, Г. А. Ён быў настаўнікам / Г. А. Ланеўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1976. – № 1. – С. 30.

4. Папкоўскі, К. Фарбы яго жыцця / К. Папкоўскі // Народная асвета. – 1970. – № 5. – С. 19–22.

5. Пукшанский, А. Памяти героев двух войн / А. Пукшанский // Звязда. – 2016. – 17 мая. – С. 7.

6. Суслов, А. Друзья познаются в бою / А. Суслов // Рэспубліка. – 2005. – 31 сак. – С. 11.

7. Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск, 1994. – С. 154–155.

8. Хамчаноўскі Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 16 : Трыпалі – Хвіліна. – С. 536.

9. Хомец, М. Памяць / М. Хомец // Бярозка. – 1975. – №. 2. – С. 4–5.

10. Хомченовский Владимир Антонович // Навечно в сердце народном: к 30-летию Победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск, 1975. – С. 432–433.

11. Хомченовский Владимир Антонович // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Кн. 2 : [К – Я]. – С. 566.

12. Хомченовский Владимир Антонович // Республика Беларусь : энцикл. : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2008. – Т. 7 : Снегирь – Ящерицын. – С. 438.

13. Хомченовский Владимир Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 140.

14. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Хомченовский Владимир Антонович

Герой Советского Союза В. Хомченовский (к 100-летию со дня рождения)