Дата нараджэння: 14.09.1903
Дата смерці: 04.12.1942
Месца нараджэння: г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
Харужая Вера Захараўна (псеўданімы: Антолька; Вера; Вераніка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнік; Г. С. Корнилова; Польская камсамолка;) — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка.
Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919). У 1919 г. настаўнічала на Палессі.
У 1920 годзе ўдзельнічала ў антыпольскім партызанскім руху. Працавала загадчыкам палітаддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола. У 1922–1923 гг. – у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегіі газеты «Малады араты», супрацоўніца часопіса «Полымя», газеты «Чырвоная змена». У 1923 г. скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мінску.
З лютага 1924 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. З чэрвеня 1924-га – сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, стварала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газеты КСМЗБ «Малады камуніст». Арыштавана 15.09.1925. Судовыя працэсы, якія адбываліся ў Брэсце (1927) і Беластоку (1928), прыгаварылі яе да 8 гадоў зняволення. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяводства) вяла перапіску з паплечнікамі па барацьбе і роднымі. У 1930-я гг. частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на беларускай, рускай, польскай мовах.
У 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі вярнулася ў Мінск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пісала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы – маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 г. на беларускай, украінскай і польскай мовах).
У 1935 г. выключана з партыі па даносе мужа Станіслава Адамавіча Скульскага (Мертэнса). Арыштавана органамі НКУС 10.08.1937. Два гады знаходзілася ў Мінскай унутранай турме НКУС. Вызвалена 15.08.1939. З пачаткам вайны – у атрадзе В. Каржа. З вясны 1942 г. у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942-га накіравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамі.
ЛІТАРАТУРА
1. «А дыхаць няма чым ...»: памяць пра 1080 дзён і начэй / падрыхт. Д. Амяльковіч // Культура. – 2009. – 11–17 крас. – С. 15.
2. Абельская, Е. Горячее сердце Веры Хоружей / Е. Абельская // Народнае слова. – 2008. – 31 студз. – С. 8–9.
3. Бараноўскі, Я. Тры вышыні Веры Харужай / Я. Бараноўскі // Звязда. – 2008. – 29 кастр. – С. 4–5.
4. Будкевич, М. Символ героизма и стойкости / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 6 июня. – С. 5.
5. Булацкий, Г. В. Вера Хоружая – революционер, публицист / Г. В. Булацкий, С. В. Талапина. – Минск : Изд-во БГУ, 1973. – 95 с. – (Белорусские публицисты).
6. Булацкий, Г. В. Первые рабселькоры Белоруссии / Г. В. Булацкий. – Минск : Наука и техника, 1969. – 192 с.
7. Бунто, М. Вера, тайна и любовь / М. Бунто, В. Федоров // Рэспубліка. – 2009. – 19 мая. – С. 4.
8. В. З. Хоружая : фотоальбом / авт. текста И. Г. Новиков ; фото К. Л. Дробова, Е. Ф. Коктыша. – Минск : Беларусь, 1977. – 32 с. – (Жизнь – подвиг).
9. Васілеўская, Г. А. Што помніцца... : аповесць пра дзяцінства Веры Харужай / Г. Васілеўская ; маст. А. І. Карповіч. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 188 с. – (Слава твая, Радзіма!)
10. Вера Хоружая в Витебске // Віцебскі рабочы. – 2012. – 3 мая. – С. 14.
11. Геращенко, А. Е. Несгибаемая Вера: о жизни и подвиге Веры Хоружей / А. Е. Геращенко. – Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. – 48 с. – (История для школьников).
12. Дарафеенка, Н. І. У адпаведнасці з праўдай гісторыі : роля В. З. Харужай у дзейнасці Віцебскага падполля / Н. І. Дарафеенка, А. М. Дулаў // Беларуская думка. – 2011. – № 6. – С. 21–25.
13. Дорога в бессмертие // Белорусская нива. – 2013. – 28 сент. – С. 15.
14. Змушко, Я. Адна з шэрагу герояў / Я. Змушко // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 30 (жн.). – С. 4.
15. Имя в названии улицы. Вера Хоружая // Витебский проспект. – 2013. – 10 окт. – С. 5.
16. Корбут, В. Вера и надежда Хоружей / В. Корбут // Совет. Белоруссия. – 2015. – 29 окт. – С. 12–13.
17. Костюкевич, В. Во имя светозарной Беларуси: о «белых пятнах» в истории витеб. подполья и деле Веры Захаровны Хоружей / В. Костюкевич // Вiцеб. рабочы. – 2003. – 11 кастр. – С. 2.
18. Костюкевич, В. Новое о Вере Хоружей: архив УКГБ передал документ, касающийся ареста гитлеровской службой безопасности подпольной группы В. З. Хоружей, в обл. краевед. музей / В. Костюкевич // Вiцеб. рабочы. – 2005. – 14 мая. – С. 4.
19. Крупица, Н. Документ из КГБ передан в музей: обстоятельства гибели Веры Хоружей по-прежнему остаются неизвестными / Н. Крупица // Витьбичи. – 2005. – 7 мая. – С. 2.
20. Лобан, И. Ей Витебск подарила мама / И. Лобан // Витебские вести. – 2013. – 6 ліп. – С. 5.
21. Пастернак, Т. Документ из 1942-го: о списках подпольщиков, заключенных в тюрьму СД, среди имен – псевдоним Веры Хоружей / Т. Пастернак // Нар. слова. – 2005. – 7 мая. – С. 5.
22. Петраченко, Д. Н. По заданию партии / Д. Н. Петраченко // Именами героев / Д. Н. Петраченко. – Минск, 1978. – С. 127–130.
23. Подлипский, А. М. Последний подвиг Веры Хоружей : письма из оккупированного Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2020. – 96 с.
24. Рыжкова, Н. Вера живет в сердцах / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2013. – 29 чэрв. – С. 1.
25. Самотой, А. Памятный знак восстановлен / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 20 нояб. – С. 2.
26. Селеменов, В. Ордер № 37: новые сведения из жизни Веры Захаровны Хоружей / В. Селеменев // Народная газета. – 2001. – 9 лют. – С. 9.
27. Сидорчик, А. Неудобная Вера / А. Сидорчик // Сельская газета. – 2014. – 11 дек. – С. 15.
28. Славная дочь белорусского народа : письма, статьи В. Хоружей и воспоминания о ней / ред. П. Голубцова ; худож. А. Лисичников ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ [и др.]. – Минск : Госиздат, 1960. – 228 с.
29. Харужая Вера Захараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 16 : Трыпалі – Хвіліна. – С. 552–553.
30. Харужая Вера Захараўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 6 : Усвея – Яшын. Дадатак, кн. 2. – С. 60–61.
31. Хоружая, В. З. Статьи и письма о комсомоле / В. З. Хоружая ; вступ. ст. И. Ховратовича. – 2-е изд. – Минск : Нар. асвета, 1975. – 160 с. : ил.
32. Хоружая Вера Захаровна // Их именами названы… : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1987. – С. 649–650.
33. Хоружая Вера Захаровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2008. – Т. 7 : Снегирь – Ящерицын. – С. 442–443.
34. Черниченко, Н. На связи с потомками героев / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 10 окт. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Неудобная Вера. Жизнь и подвиг партизанки Хоружей
Имя Героя Советского Союза Веры Хоружей присвоено витебской средней школе № 31
Дочь Веры Хоружей впервые приехала в Витебск, где прошли последние дни жизни ее матери