Дата нараджэння: 05.05.1923
Дата смерці: 20.06.1975
Месца нараджэння: в. Ярмошанкі, Смаленскі павет, Смаленская губерня
Ягораў Міхаіл Аляксеевіч – партызан Смаленскай партызанскай брыгады Віцебскай вобласці, пазней – разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Разам з Мелітонам Кантарыя ўзнёс Знамя Перамогі над Рэйхстагам. Герой Савецкага Саюза (1946).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. З 14 гадоў працаваў у калгасе. Перад пачаткам вайны сям’я пераехала ў в. Бардзіна Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Калі пачалася вайна, пайшоў у партызаны, займаўся разведкай і дыверсіямі. Ваяваў у партызанскіх атрадах Баці, Грышына. Пусціў пад адхон пяць варожых эшалонаў. Быў накіраваны ў дыверсійны полк Садчыкава, дзе два гады ўзрываў масты, пускаў пад адхон эшалоны, падпальваў аўтамашыны ворага.
У 1943 годзе партызанская брыгада «Полк Садчыкава» па распараджэнні начальніка Цэнтральнага Штаба Партызанскага Руху П. Панамарэнкі была перадыслацыравана ў Полацка-Лепельскую партызанскую зону. Міхаіл Ягораў як баец партызанскай разведкі брыгады ўдзельнічаў у партызанскім прарыве фашысцкага акружэння пад Ушачамі ў ноч на 5 мая 1944 года.
Са снежня 1944 гада Міхаіл Ягораў – разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта.
Разам з малодшым сержантам Мелітонам Кантарыя Міхаіл Ягораў ўзнёс Знамя Перамогі на даху Рэйхстага падчас штурму будынка. За гэты подзвіг М. А. Ягораву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля Залатая Зорка.
Да 1947 года Міхаіл Ягораў служыў у радах Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў старшынёй калгасаў «Чырвоны маяк» і імя Молатава на Смаленшчыне. У 1954 годзе скончыў Смаленскую партшколу, пераехаў у г. Рудня Смаленскай вобласці. Працаваў на Руднянскім малочна-кансервавым камбінаце.
Загінуў у аўтакатастрофе 20 чэрвеня 1975 года. Пахаваны ў скверы Памяці Герояў у г. Смаленску.
УШАНАВАННЕ
Ганаровы грамадзянін г. Смаленска.
У г. Рудня ў доме, дзе жыў М. А. Ягораў, адкрыты мемарыяльны дом-музей яго імя.
У 2000 годзе ў г. Рудня ў Скверы ветэранаў і ў г. Смаленску каля магілы М. А. Ягорава былі адкрыты бюсты М. А. Ягорава (скульптар А. Сяргееў).
Імем Героя Савецкага Саюза Міхаіла Аляксеевіча Ягорава названы завулак у пасёлку Манастыршчына Смаленскай вобл., вуліца ў пасёлку Пасава г. Смаленска, у вёсцы Барысавічы Пскоўскай вобласці. На малакакамбінаце ў г. Рудня і доме Героя ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Вобраз Міхаіла Ягорава ўвасоблены ў кінематографе: «Падение Берлина» (1950, Дзмітрый Дубаў), «Освобождение» (1972, Генадзь Крашаніннікаў), «Перевал Дятлова» (2020, Даніла Іваноў).
ЛІТАРАТУРА
1. Егоров Михаил Алексеевич // Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь / пред. ред. колл. И. Н. Шкадов. – М. : Воениздат, 1988. – Т. 1 : Абаев — Любичев. – С. 469.
2. Воробьев, М. В. Смоляне – Герои Советского Союза / М.В. Воробьев, В.Е. Титов, А.К. Храпченков. – 3-е изд., доп. – М. : Моск. рабочий, 1982. – С. 174-176.
3. Егоров, М. А. Путь к Берлину // Из истории партизанского движения в Белоруссии. (1941–1944) / : сб. воспоминаний / Кравченко, И. С. ред ; отв. ред. И. С. Кравченко [и др.] ; Ин-т истории АН БССР, Белорус. гос. музей истории Вел. Отечеств. войны. – Мн. : Госиздат БССР, 1961. – С. 170–173.
4. Ельшин, Н. Х. Штурм рейхстага / Ельшин Н.Х. – М. : Воениздат, 1989. – 24, 48–53.
5. Сбойчаков, М. И. Они брали рейхстаг : докум. повесть / М.И. Сбойчаков. - М. : Воениздат, 1973. – 240 с.
6. Шатилов, Н. И. Последние шаги к Победе : докум. повесть о 150-й стрелковой дивизии / Н.И. Шатилов. - М. : Изд-во ДОСААФ, 1981. - 192 с.. - (За честь и славу Родины)
СПАСЫЛКІ
Герои страны. Егоров Михаил Алексеевич
Память народа 1941–1945. Егоров Михаил Алексеевич. Документы о награждении
Один из знаменосцев Победы Михаил Егоров начинал свой боевой путь в партизанском отряде под Ушачами
Культурное наследие земли Смоленской. Егоров Михаил Алексеевич
Знаменосец Победы. 98 лет исполнилось со дня рождения знаменитого смолянина Михаила Егорова