create a website for free

Ягораў Міхаіл Аляксеевіч

Mobirise

Дата нараджэння: 05.05.1923

Дата смерці: 20.06.1975

Месца нараджэння: в. Ярмошанкі, Смаленскі павет, Смаленская губерня


Ягораў Міхаіл Аляксеевіч – партызан Смаленскай партызанскай брыгады Віцебскай вобласці, пазней – разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Разам з Мелітонам Кантарыя ўзнёс Знамя Перамогі над Рэйхстагам. Герой Савецкага Саюза (1946).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. З 14 гадоў працаваў у калгасе. Перад пачаткам вайны сям’я пераехала ў в. Бардзіна Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Калі пачалася вайна, пайшоў у партызаны, займаўся разведкай і дыверсіямі. Ваяваў у партызанскіх атрадах Баці, Грышына. Пусціў пад адхон пяць варожых эшалонаў. Быў накіраваны ў дыверсійны полк Садчыкава, дзе два гады ўзрываў масты, пускаў пад адхон эшалоны, падпальваў аўтамашыны ворага.

У 1943 годзе партызанская брыгада «Полк Садчыкава» па распараджэнні начальніка Цэнтральнага Штаба Партызанскага Руху П. Панамарэнкі была перадыслацыравана ў Полацка-Лепельскую партызанскую зону. Міхаіл Ягораў як баец партызанскай разведкі брыгады ўдзельнічаў у партызанскім прарыве фашысцкага акружэння пад Ушачамі ў ноч на 5 мая 1944 года.

Са снежня 1944 гада Міхаіл Ягораў – разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта.

Разам з малодшым сержантам Мелітонам Кантарыя Міхаіл Ягораў ўзнёс Знамя Перамогі на даху Рэйхстага падчас штурму будынка. За гэты подзвіг М. А. Ягораву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля Залатая Зорка.

Да 1947 года Міхаіл Ягораў служыў у радах Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў старшынёй калгасаў «Чырвоны маяк» і імя Молатава на Смаленшчыне. У 1954 годзе скончыў Смаленскую партшколу, пераехаў у г. Рудня Смаленскай вобласці. Працаваў на Руднянскім малочна-кансервавым камбінаце.

Загінуў у аўтакатастрофе 20 чэрвеня 1975 года. Пахаваны ў скверы Памяці Герояў у г. Смаленску.


УШАНАВАННЕ

Ганаровы грамадзянін г. Смаленска.

У г. Рудня ў доме, дзе жыў М. А. Ягораў, адкрыты мемарыяльны дом-музей яго імя.

У 2000 годзе ў г. Рудня ў Скверы ветэранаў і ў г. Смаленску каля магілы М. А. Ягорава былі адкрыты бюсты М. А. Ягорава (скульптар А. Сяргееў).

Імем Героя Савецкага Саюза Міхаіла Аляксеевіча Ягорава названы завулак у пасёлку Манастыршчына Смаленскай вобл., вуліца ў пасёлку Пасава г. Смаленска, у вёсцы Барысавічы Пскоўскай вобласці. На малакакамбінаце ў г. Рудня і доме Героя ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Вобраз Міхаіла Ягорава ўвасоблены ў кінематографе: «Падение Берлина» (1950, Дзмітрый Дубаў), «Освобождение» (1972, Генадзь Крашаніннікаў), «Перевал Дятлова» (2020, Даніла Іваноў).


Разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага (паводле афіцыйнай савецкай версіі - першым) падчас бітвы за Берлін.
За здзейснены подзвіг
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 года года 
Ягораву Міхаілу Аляксеевічу прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

М. А. Ягораў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга,
Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі.

ЛІТАРАТУРА

1. Егоров Михаил Алексеевич // Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь / пред. ред. колл. И. Н. Шкадов. – М. : Воениздат, 1988. – Т. 1 : Абаев — Любичев. – С. 469.

2. Воробьев, М. В. Смоляне – Герои Советского Союза / М.В. Воробьев, В.Е. Титов, А.К. Храпченков. – 3-е изд., доп. – М. : Моск. рабочий, 1982. – С. 174-176.

3. Егоров, М. А. Путь к Берлину // Из истории партизанского движения в Белоруссии. (1941–1944) / : сб. воспоминаний / Кравченко, И. С. ред ; отв. ред. И. С. Кравченко [и др.] ; Ин-т истории АН БССР, Белорус. гос. музей истории Вел. Отечеств. войны. – Мн. : Госиздат БССР, 1961. – С. 170–173.

4. Ельшин, Н. Х. Штурм рейхстага / Ельшин Н.Х. – М. : Воениздат, 1989. – 24, 48–53.

5. Сбойчаков, М. И. Они брали рейхстаг : докум. повесть / М.И. Сбойчаков. - М. : Воениздат, 1973. – 240 с.

6. Шатилов, Н. И. Последние шаги к Победе : докум. повесть о 150-й стрелковой дивизии / Н.И. Шатилов. - М. : Изд-во ДОСААФ, 1981. - 192 с.. - (За честь и славу Родины) 


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Егоров Михаил Алексеевич

Память народа 1941–1945. Егоров Михаил Алексеевич. Документы о награждении

Один из знаменосцев Победы Михаил Егоров начинал свой боевой путь в партизанском отряде под Ушачами

Культурное наследие земли Смоленской. Егоров Михаил Алексеевич

Знаменосец Победы

Знаменосец Победы. 98 лет исполнилось со дня рождения знаменитого смолянина Михаила Егорова