website templates free download

Лабанок Уладзімір Елісеевіч 

Mobirise

Дата нараджэння: 20.06.1907 (03.07.1907)

Дата смерці: 04.11.1984

Месца нараджэння: в. Востраў, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. 


Лабанок Уладзімір Елісеевіч – дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), ганаровы грамадзянін г. Лепеля (1982) і г. п. Ушачы (1982).

Нарадзіўся 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1907 года ў в. Востраў Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1931), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956).

У 1931–1940 гг. працаваў аграномам-эканамістам, дырэктарам Беліцкага, Смальянскага сельскагаспадарчых тэхнікумаў, першым сакратаром Лепельскага РК КП(б)Б.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1941 года, Уладзімір Лабанок накіраваны ў нямецкі тыл для арганізацыі і кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам у Беларускай ССР, часова акупіраванай нямецка-фашысцкімі войскамі. У жніўні 1941 года – чэрвені 1944 года У. Е. Лабанок – першы сакратар Лепельскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з сакавіка 1942 – камандзір 68-га партызанскага атрада, са жніўня 1942 года – камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубаў».

З ліпеня 1943-га – камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, а са снежня 1943 года таксама кіраўнік аператыўнай групы Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

У красавіку 1944 года Уладзімір Лабанок кіраваў баявымі дзеяннямі партызан па адбіцці найбуйнейшай карнай экспедыцыі нямецка-фашысцкіх войскаў. Кровапралітныя баі партызан Полацка-Лепельскай зоны супраць пераўзыходных у сілах карнікаў пачаліся 11 красавіка 1944 года i працягваліся 25 сутак. У маі кольца акружэння было прарвана, у выніку чаго асноўная частка партызан і тысячы жыхароў зоны вырваліся са смяротнай пасткі.

У гонар легендарнага подзвігу партызан Полацка-Лепельскай зоны, якія прарвалі варожую блакаду ў красавіку–маi 1944 года, на месцы былых баёў – у 7 км ад г. п. Ушачы – узведзены мемарыяльны комплекс «Прарыў». За гэту аперацыю У. Е. Лабанок атрымаў узнагароду – ордэн Суворава І ступені.

За арганізацыю і кіраўніцтва партыйным падполлем і партызанскім рухам на тэрыторыі Віцебскай вобласці У. Е. Лабанку аднаму з першых камбрыгаў 16 верасня 1943 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны У. Лабанок – намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП(б)Б, старшыня Гомельскага і Полацкага аблвыканкамаў, 1-ы сакратар Палескага і Віцебскага абкомаў КПБ, 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі БССР, намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Член Бюро ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2–9-га скліканняў, намеснік Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета БССР 3-га, 6–8-га скліканняў.

Герой Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Суворава I ступені, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Дружбы народаў, 10 медалямі.

Аўтар кніг і артыкулаў пра партызанскую барацьбу.

Памёр 4 лістапада 1984 года.


УШАНАВАННЕ

Імя У. Лабанка прысвоена аграрнаму каледжу ў Мар’інай Горцы, Лепельскай СШ № 1, Музею народнай славы ва Ушачах.

Яго імем названы вуліцы ў Лепелі і Мінску.

У Мінску на доме, дзе жыў Лабанок, устаноўлена мемарыяльная дошка.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 года
за ўмелае камандаванне партызанскай брыгадай у тыле нямецка-фашысцкіх войскаў і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм
Уладзіміру Елісеевічу Лабанку прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

У. Е. Лабанок ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Суворава І ступені, Чырвонага Сцяга,  Айчыннай вайны І ступені, Дружбы народаў, 10 медалямі.

ПУБЛІКАЦЫІ

1. Лобанок, В. Е. В боях за Родину / В. Е. Лобанок. – 2-е изд., доп. – Минск : Госиздат, 1961. – 360 с.

2. Лобанок, В. Е. Партизаны Витебщины в боях за Родину / В. Е. Лобанок. – Минск : Госиздат БССР, 1959. – 232 с.

ЛІТАРАТУРА

1. Владимир Елисеевич Лобанок // Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941–1944 : справ. / Э. Г. Иоффе [и др.] ; под общ. ред. Э. Г. Иоффе. – Минск, 2009. – С. 138–139.

2. Гарбачоў, М. Заўсёды на перадавой – і ў вайну, і ў мірны час / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 19 крас. – С. 2.

3. Долготович, Б. Д. Лобанок Владимир Елисеевич : [родился в 1907 – умер в 1984, почетный гражданин г. Лепеля и г. п. Ушачи] / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справ. / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 82–83.

4. Іванова, Г. Партызанскімі сцежкамі Уладзіміра [Елісеевіча] Лабанка / Г. Іванова // Народнае слова. – 2007. – 30 чэрв. – С. 4.

5. Иоффе, Э. Г. Владимир Елисеевич Лобанок / Э. Г. Иоффе // От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. – Минск, 2008. – С. 205–209.

6. Иоффе, Э. Партизанский полководец / Э. Иоффе // Народная газета. – 2014. – 21 чэрв. – С. 9.

7. Иоффе, Э. Прорыв сквозь «Ливень» / Э. Иоффе // Белорусская нива. – 2007. – 28 июня. – С. 5.

8. Кірпіч, М. Не зламалі жыццёвыя нягоды : успамін пра У. Е. Лабанка і Ушаччыну / М. Кірпіч // Беларуская думка. – 1997. – № 9. – С. 100–102.

9. Ковалев, П. Партизанский вожак / П. Ковалев // Люди легенд / В. Павлов, Н. Полтораков, И. Селищев. – М., 1966. – Вып. 2. – С. 244–258.

10. Корнилович, Э. А. Лобанок Владимир Елисеевич / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имен : ист.-биогр. справ. / Э. А. Корнилович. – Минск, 2009. – С. 319.

11. Крайнев, В. В. Исторические личности Витебска : роман : в 2 т. / В. Крайнев ; [вступ. ст. В. А. Шишанова]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2014. – Т. 1 : Беларусь – партизанская республика / [вступ. ст. И. А. Шишковой]. – 235 с.

12. Крывец, М. Вуліца імя Героя / М. Крывец // Лепельскi край. – 2006. – 8 снеж. – С. 2.

13. Кузьміч, Т. Партызанскі камбрыг / Т. Кузьміч // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 7 ліп. – С. 3.

14. Куйчык, Т. Заўсёды ў памяці народнай / Т. Куйчык // Лепельскi край. – 2007. – 29 чэрв. – С. 1.

15. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. афарм. Э. Э. Жакевіча, А. М. Хількевіча. – Мінск, 1999. – Т. 9 : Кулібін – Малаіта. – С. 80.

16. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Беларусь : энцыкл. даведнік / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 415.

17. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: 1941–1945 : энцыкл. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 290–291.

18. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі / рэдкал.: Л. У. Языковіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 566.

19. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на / уклад. М. М. Кірпіч. – Мінск, 2003. – С. 219.

20. Лабанок Уладзімір Елісеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4 : Кадэты – Ляшчэня. – С. 324.

21. Лобанок Владимир Елисеевич // Герои Советского Союза : крат. биогр. словарь : в 2 т. / редкол.: И. Н. Шкадов [и др.]. – М., 1987. – Т. 1. – С. 880.

22. Лобанок Владимир Елисеевич // Их именами названы… : энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1987. – С. 369–370.

23. Лобанок Владимир Елисеевич // Навечно в сердце народном : [справ.] / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск, 1984. – С. 307.

24. Лобанок Владимир Елисеевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 75.

25. Лобанок Владимир Елисеевич // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справ. / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 79.

26. Лобанок Владимир Елисеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справ. / [ред. Ю. В. Баженов и др.]. – Минск, 2015. – С. 84–85.

27. Марков, Г. Лобанок – вне подозрений : [резонанс на ст. С. Будкевича «Тайна комбрига Родионова»] / Г. Марков // Витеб. курьер. – 2001. – 5 окт. – С. 4.

28. Маркова, Е. Хранители истории Ушаччины / Е. Маркова // Народнае слова. – 2010. – 9 лістап. – С. 5.

29. Москаленко, Г. Незыблемость вечного / Г. Москаленко // Беларуская думка. – 2011. – № 7. – С. 8–13.

30. Пушнякова, А. Шли на врага отсюда партизаны / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 3 мая. – С. 11.

31. Романова, Е. Велофестиваль в честь героя / Е. Романова // Белорусская военная газета. Во славу Родины. – 2015. – 25 июня. – С. 8.

32. Тараткевич, М. Владимир Лобанок: штрихи к портрету / М. Тараткевич // 7 дней. – 2003. – 8 мая. – С. 14.

33. Турок, Н. Без мінулага не існуе сучаснага / Н. Турок // Аршанская газета. – 2007. – 13 лістап. – С. 1.

34. Фёдараў, В. Ушаччына помніць … / В. Фёдараў // Рэспубліка. – 2009. – 10 снеж. – С. 4.

35. Шиманский, М. «Ой, бярозы...» / М. Шиманский // Рэспублiка. – 2007. – 30 чэрв. – С. 5.

36. Шиманский, М. С нами были вёсны / М. Шиманский // Рэспубліка. – 2003. – 30 крас. – С. 5.

37. Шлык, Ф. Баявое хрышчэнне / Ф. Шлык // Лепельскі край. – 2017. – 23 чэрв. – С. 10.


СПАСЫЛКІ

Легендарные комбриги. Владимир Лобанок

Герои страны. Лобанок Владимир Елисеевич

Архивы Беларуси. Лобанок Владимир Елисеевич

3 июля 1907 года родился Лобанок Владимир Елисеевич