free simple site templates

Лінькоў Рыгор Мацвеевіч

Mobirise

Дата нараджэння: 04.02.1899

Дата смерці: 17.12.1961

Месца нараджэння: с. Васільеўка, Арэнбургская губерня (цяпер Акцябрскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія) 


Лінькоў Рыгор Мацвеевіч (партызанскія псеўданімы «Баця», «Льдоў») – камандзір 1-га Беларускага партызанскага атрада асобага прызначэння. Р. М. Лінькоў аб’ядноўваў асобныя атрады ў партызанскія брыгады і злучэнні, стварыў у Беларусі цэнтралізаваную сетку партызанскіх атрадаў. Герой Савецкага Саюза (1943).

Нарадзіўся 4 лютага 1899 г. у сяле Васільеўка Арэнбургскай губерні ў сялянскай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік грамадзянскай вайны. У 1919–1934 гг. – на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У 1938 г. скончыў Ваенна-электратэхнічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць ваеннага інжынера. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў на выпрабаваннях артылерыйскіх прыбораў. У 1931–1940 гг. працаваў аграномам-эканамістам, дырэктарам Беліцкага, Смальянскага сельскагаспадарчых тэхнікумаў, першым сакратаром Лепельскага РК КП(б)Б.

З ліпеня 1941 г. Р. М. Лінькоў накіраваны ў распараджэнне начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай арміі для арганізацыі партызанскай барацьбы на часова акупіраваных тэрыторыях. 20 верасня на чале 1-га Беларускага атрада асобага прызначэння дэсантаваны пад Оршай. Атрад пад камандаваннем Р. М. Лінькова пачаў дзейнічаць на тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага і Хлапеніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. У яго складзе спачатку налічвалася каля 40 байцоў, паступова атрад узбуйніўся за кошт акружэнцаў і мясцовых жыхароў; галоўная база знаходзілася на Бярэзінскіх балотах. Атрад прайшоў больш за 600 км па тылах ворага ў паўднёвых раёнах Беларусі, здзяйсняў дыверсіі, падрываў камунікацыі.

У сярэдзіне 1942 г. атрад «Баці» выйшаў у раён Выганашчанскага возера (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці), дзе ўладкаваў партызанскую базу. Баявая работа вялася ў чыгуначным трохкутніку Брэст – Баранавічы – Лунінец.

У лістападзе 1942 г. Р. М. Лінькоў адазваны ў Маскву. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў тыле ворага і асобыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі 21 студзеня 1943 г. Рыгору Мацвеевічу прысвоена ганаровае званне «Герой Савецкага Саюза».

З мая 1943 года Р. М. Лінькоў – камандзір дыверсійна-разведвальнай групы, якая дзейнічала ў раёне Брэста, Баранавічаў, Ваўкавыска, а затым на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі. Здабытыя звесткі аб праціўніку перадаваліся камандаванню, што паспрыяла ажыццяўленню Беларускай ды іншых аперацый.

Пасля вайны – старшы інжынер Савета па рыдаётэхніцы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. У 1946 г. выйшаў у адстаўку, знаходзіўся на партыйнай і дзяржаўнай рабоце. Жыў у Маскве.

Аўтар раманаў, аповесцей і апавяданняў, кнігі ўспамінаў пра партызанскую дзейнасць у Беларусі «Война в тылу врага» (1947), п’есы «Москвичи за фронтом» (1948). Член Саюза пісьменнікаў СССР.

Р. М. Лінькоў трагічна загінуў 17 снежня 1961 г., пахаваны на Навадзевічых могілках г. Масквы.


УШАНАВАННЕ

На будынку корпуса Маскоўскага энергетычнага інстытута па вул. Краснаказарменная, 14, дзе ў час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся Штаб партызанскага руху, Г. М. Лінькову і іншым Героям Савецкага Саюза разведвальнай часткі 9903 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Мацвеевіча Лінькова носіць Васільеўская асноўная агульнаадукацыйная школа Акцябрскага раёна Арэнбургскай вобласці.

Памяць пра Р. М. Лінькова ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе, створаным у 2016 годзе паміж азёрамі Белым і Чырвоным, на месцы, дзе знаходзіўся штаб галоўнага разведцэнтра партызан на Палессі (тэрыторыя Мілевіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці).

Пра дзейнасць атрада пад камандаваннем Р. М. Лінькова распаведзена ў кнізе М. Хільмана «В огне борьбы» (2015).



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 студзеня 1943 года
за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў тыле ворага і асаблівыя заслугі
ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі
Лінькву Рыгору Мацвеевічу прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Р. М. Лінькоў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём «За баявыя заслугі».

ПУБЛІКАЦЫІ

1. Вiйна у ворожому тилу / Г. М. Линьков. – Київ : Держ. вид-во художеств. лiт., 1963. – 502 с. : iл.

2. Партизанская быль / Г. М. Линьков, А. Г. Лебедев. – М. : Знание, 1963. – 96 с. : ил. – (Прочти, товарищ!).

3. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордов. кн. изд-во, 1962. – 622 с. : ил.

4. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордов. кн. изд-во, 1961. – 622 с. : ил.

5. Война в тылу врага : воспоминания / Г. М. Линьков. – Саранск : Мордов. кн. изд-во, 1960. – 622 с. : ил.

6. Партизан Александр Шлыков / Г. М. Линьков. – Ярославль : Кн. изд-во, 1959. – 71 с.

7. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – М. : Гослитиздат, 1956. – 598 с.

8. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – М. : Совет. писатель, 1953. – 653 с., [1] л. портр.

9. Летят гуси… : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы. – 1953. – № 3. – С. 48–57.

10. В Дальневосточной тайге : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы. – 1951. – № 2. – С. 48–57.

11. Война в тылу врага / Г. М. Линьков. – [2-е изд., испр. и доп.]. – М. : Гос. изд-во художеств. лит., 1951. – 570 с., [8] л. ил.

12. Настоящий охотник : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы. – 1951. – № 2. – С. 189–193.

13. На Оке : рассказ / Г. М. Линьков // Охотничьи просторы. – 1950. – № 1. – С. 217–225.

14. Вiйна у ворожому тилу / Г. М. Линьков ; пер. Д. Прикордонного ; [передмова С. А. Ковпака]. – Київ : Радзянска Україна, 1949. – 399 с. : iл.

15. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – М. : Воениздат, 1949. – 456 с.

16. Записки партизана / Г. М. Линьков. – М. : Моск. рабочий, 1949. – 137 с.

17. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – М. : Гос. изд-во художеств. лит., 1948. – 455 с., [1] л. портр.

18. Война в тылу врага / Г. М. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака. – М. : Совет. писатель, 1947. – 227 с.

ЛІТАРАТУРА

1. Бринский, А. П. Батя / А. П. Бринский // Люди легенд : очерки о партизанах и подпольщиках – Героях Советского Союза / сост. В. Павлов, И. Селищев. – М., 1974. – Вып. 5. – С. 186–197.

2. Линьков, Г. М. Война в тылу врага / Г. Линьков ; предисл. С. А. Ковпака ; худож. Н. В. Ильин. – 2-е изд., испр. и доп. – М. : Гослитиздат, 1951. – 570 с.

3. Линьков Григорий Матвеевич // Герои Советского Союза : крат. биогр. словарь : в 2 т. / редкол.: И. Н. Шкадов (пред.) [и др.]. – М., 1987. – Т. 1 : Абаев – Любичев. – С. 870.

4. Линьков Григорий Матвеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справ. / [ред. Ю. В. Баженов и др.]. – Минск, 2015. – С. 276.

5. Хильман, М. Ф. В огне борьбы. Слово о классном руководителе и его военном и мирном времени : ист.-докум. повесть-исследование о борьбе Житковичского подполья и личного состава воинской части № 44388 с врагом на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны / М. Ф. Хильман. – Гомель : Полеспечать, 2015. – 386 с.


СПАСЫЛКІ

Партизаны Беларуси. Линьков Григорий Матвеевич

«Жывая гісторыя» незвычайнага партызанскага атрада пад адной вокладкай

Герой дня. Григорий Линьков

Герой Советского Союза Линьков Григорий Матвеевич