how to build your own website

Марыненка Таццяна Савельеўна

Mobirise

Дата нараджэння: 25.01.1920

Дата смерці: 02.08.1942

Месца нараджэння: в. Сухі Бор, Полацкі р-н, Віцебская вобл.


Марыненка Таццяна Савельеўна нарадзілася 25 студзеня 1920 года ў в. Сухі Бор Полацкага раёна.

У 1939 годзе скончыла Полацкае педвучылішча (зараз Полацкі каледж). Працавала настаўніцай у сярэдняй школе.

Удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Полацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя», прымала і распаўсюджвала зводкі Саўінфармбюро, агітацыйную літаратуру, здабывала звесткі аб месцы знаходжання варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх часцей праціўніка. 3годна з атрыманай ад Таццяны інфармацыяй партызаны планавалі баявыя аперацыі, а таксама перадавалі даныя камандаванню Чырвонай арміі. Арыштавана і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам 2 жніўня 1942 года.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 8 мая 1965 года пасмяротна.

Узнагароджана ордэнам Леніна.

Пахавана ў в. Жарцы Полацкага раёна. На магіле ўстаноўлены бюст.

Яе імя носяць Зялёнкаўская сярэдняя школа, а таксама вуліца ў Полацку. Каля Полацкага каледжа і сярэдняй школы № 8 усталяваны бюсты, а на будынку каледжа – мемарыяльная дошка.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года 
за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. ,
Марыненка Таццяне Савельеўне прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Т. С. Марыненка ўзнагароджана ордэнам Леніна.

ЛІТАРАТУРА

1. Акшевский, И. Бойцы невидимого фронта / И. Акшевский // Белорусская нива. – 2006. – 24 окт. – С. 4.

2. Дробышевский, В. П. Звали ее васильком ... / В. П. Дробышевский // Полацкі веснік. – 2015. – 30 студз. – С. 3.

3. Жур, Л. Імёны педагогаў-герояў у памяці народнай / Л. Жур // Настаўніцкая газета. – 2010. – 2 кастр. – С. 3.

4. Мариненко Татьяна Савельевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 105.

5. Мариненко Татьяна Савельевна // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 88.

6. Мариненко Татьяна Савельевна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 91–92.

7. Марыненка Таццяна Савельеўна // Памяць: Полацкі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 1999. – С. 200–201.

8. Сенюков, Г. Полоцкий василек / Г. Сенюков // Рэспублiка. – 2007. – 5 мая. – С. 5.

9. Сопікава, В. Памяці гераіні-настаўніцы / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 2 лют. – С. 5.

10. Цітоў, В. З павагай да мінулага / В. Цітоў // Полацкі веснік. – 2000. – 25 студз. – С. 2.

11. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Полоцкий василек