Дата нараджэння: 13.02.1918
Дата смерці: 04.10.1980
Месца нараджэння: в. Шыркі, Сенненскі р-н, Віцебская вобл.
Машэраў Пётр Міронавіч – першы арганізатар і ініцыятар партызанскага руху ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, камандзір атрада імя Шчорса.
Нapaдзіўся 13 лютага 1918 года ў в. Шыркі Сенненскага раёна. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кipaўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1939). У 1939–1941 гг. – выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобласці.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1941 года, стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. 3 красавіка 1942 года – камандзір партызанскага атрада iмя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім раёнах БССР, у суседніх раёнах РСФСР і Латвійскай ССР. 3 сакавіка 1943 года – камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага Віцебскай вобласці. 3 верасня 1943 года – першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. 3 ліпеня 1944 года – першы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, з ліпеня 1946 года – сакратар, з кастрычніка 1947 года – першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
3 ліпеня 1954 года – другі сакратар Мінскага абкама КПБ, са жніўня 1955 года – першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. 3 красавіка 1959 года – сакратар, са снежня 1962 года – другі сакратар, з сакавіка 1965 года – першы сакратар ЦК КПБ. З 1949 года – член ЦК КПБ. З лютага 1949 па студзень 1956 г. – кандыдат у члены Бюро ЦК. З красавіка 1959 па снежань 1962 г. і з чэрвеня 1966 года – член Бюро ЦК КПБ. З красавіка 1959 па снежань 1962 г. і з чэрвеня 1966 года – член Прэзідыума ЦК КПБ. З 1961 года – кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 года – член ЦК КПСС. З красавіка 1966 года – кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947–1955), (1959–1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950–1961), (1966–1980).
Пад кіраўніцтвам П. М. Машэрава Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага і сельскагаспадарчага патэнцыялу, будаўнічага комплексу, у развіцці адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры.
Загінуў у аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (сем разоў), ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені.
УШАНАВАННЕ
У Віцебску ўстаноўлены бронзавы бюст П. М. Машэрава.
Імя П. М. Машэрава нададзена Віцебскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, Расонскай сярэдняй школе. Яго iмем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Маладзечне, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі і іншых населеных пунктах Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память... : докум. повесть / С. В. Антонович. – Минск : Юнацтва, 1998. – 351 с.
2. Антонович, С. В. Петр Машеров : докум. повесть / С. В. Антонович. – Минск : Веснiк, 1993. – 288 с.
3. Барысевіч, В. Бязлітасная лодка лёсу / В. Барысевіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 16 лют. – С. 4.
4. Буракова, Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 22 студз. – С. 2.
5. «В целях устранения последствий наводнения...» / подгот. И. Дорогуш // Архівы і справаводства. – 2018. – № 1. – С. 113–119.
6. Величко, В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. – 2008. – 12 лют. – С. 4.
7. Гарэлікава, М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. – 2008. – 13 лют. – С. 2.
8. Гілеп, У. Два эпізоды / У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2018. – Люты (№ 8). – С. 3.
9. Гілеп, У. Ён быў сваім ... / У. Гілеп // Краязнаўчая газета. – 2008. – Люты (№ 7). – С. 1, 6.
10. Голесник, С. По волнам нашей памяти / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 13 февр. – С. 6–7.
11. Голомако, А. Машеров: светлая правда и черные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. – 2008. – 12 февр. – С. 3.
12. Егорычев, В. Вся жизнь – служение народу / В. Егорычев // Нёман. – 2008. – № 2. – С. 183–187.
13. Кавалевский, С. Влиял своим примером / С. Кавалевский, Г. Шпаковская, О. Лебедева // Витебские вести. – 2018. – 15 февр. – С. 6.
14. Машеров Петр Миронович // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 93.
15. Машеров Пётр Миронович // Республика Беларусь : энцикл. : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2007. – Т. 4 : Картография – Миноговые. – С. 681–682.
16. Машэраў Пётр Міронавіч // Памяць: Сенненскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2003. – С. 543–545.
17. Навіцкі, У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2008. – № 2. – С. 40–48.
18. «Не говори с тоской, их нет ... » : воспоминания о Петре Мироновиче Машерове / сост.: М. П. Кузьмич [и др]. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2003. – 232 с.
19. Пронько, О. М. Семья Машеровых : биогр. повесть / О. М. Пронько. – Гродно : Гродн. тип., 2000. – 292 с.
20. Прощание с малой родиной // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 лют. – С. 5.
21. Пукшанский, А. Про Машерова-учителя / А. Пукшанский // Звязда. – 2018. – 8 мая. – С. 12.
22. Русецкий, А. В. Верность педагогическому призванию / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. – 2008. – № 2. – С. 3–9.
23. Сеньков, В. Эпоха Машерова / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 18 дек. – С. 4.
24. Смірноў, Ю. П. Машэраў Пётр Міронавіч / Ю. П. Смірноў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 10 : Малайзія – Мугаджары. – С. 240–241.
25. Смірноў, Ю. Машэраў Пётр Міронавіч / Ю. Смірноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 5 : М – Пуд. – С. 102.
26. Сын белорусского народа Петр Машеров: к 95-летию со дня рождения / авт. идеи и сост. Н. И. Чехлов ; отв. ред.: С. Л. Кандыбович, О. В. Солопова. – М. : Ассоц. «Лига содействия оборонным предприятиям», 2013. – 461 с. : [24] л. ил.
27. Это стране моей знак уважения: сын земли Петр Миронович Машеров / сост. Г. К. Кулябо ; пер. с белорус. Ю. Кулябо. – Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа, 2005. – 48 с.
28. Якутов, В. Д. Петр Машеров : художеств.-докум. повесть / В. Д. Якутов. – Минск : Русь Белая, 1992. – 270 с.
СПАСЫЛКІ
Герои страны. Машеров Петр Миронович
Партизаны Беларуси. Машеров Петр Миронович
Гордость и слава Витебска. Машеров Петр Миронович
ДОСЬЕ: К 100-летию со дня рождения Петра Машерова
Он мог создать иной СССР. Жизнь и гибель Петра Машерова
Петр Машеров: партизан, управлявший страной
Голоса эпохи. Как выступал Петр Машеров
Да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава: Славуты сын зямлі беларускай