make a website for free

Маслоўская Ганна Іванаўна

Mobirise

Дата нараджэння: 06.01.1920

Дата смерці: 11.11.1980

Месца нараджэння: в. Курсевічы, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл.


Маслоўская Ганна Іванаўна нарадзілася 6 студзеня 1920 года ў в. Курсевічы Пастаўскага раёна.

Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна, потым у друкарні газеты «Новы шлях» у Паставах.

У чэрвені 1941 года добраахвотна ўступіла ў Чырвоную армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі, з мэтай разведкі, уладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала эсэсаўцаў, збірала звесткі. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала.

З мая 1943 года Ганна Іванаўна – намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 года па 4 ліпеня 1944 года – член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек. Знішчыла некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка, вынесла з поля бою 23 салдата. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 жніўня 1944 года за праяўленыя мужнасць і гераізм пры выкананні адказных заданняў у тыле ворага. Сярод узнагарод ордэн Леніна, медалі.

Пасля вайны працавала экскурсаводам у Маскоўскім экскурсійным бюро, стала прыёмнай маці для 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў. У 1961 годзе скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.

Памерла Ганна Іванаўна Маслоўская 11 лістапада 1980 года.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года 
за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі,
Маслоўскай Ганне Іванаўне прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Г. І. Маслоўская ўзнагароджана ордэнам Леніна, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікую Айчынную вайну 1941–1945 гг.», «Партызану Айчыннай вайны»,
юбілейнымі медалямі.

ЛІТАРАТУРА

1. Жур, Л. Імёны педагогаў-герояў у памяці народнай / Л. Жур // Настаўніцкая газета. – 2010. – 2 кастр. – С. 3.

2. Коваленко, А. Она защищала Родину / А. Коваленко // Золотая звезда москвича : [сб. / сост. Ю. Давыдов]. – М., 1963. – С. 99–105.

3. Ластоўская, Р. Слынная дачка Пастаўшчыны / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2010. – 8 мая. – С. 3.

4. Лукічоў, Н. Баявое юнацтва / Н. Лукічоў // Настаўніцкая газета. – 1964. – 28 кастр. – С. 2.

5. Мандрык, І. Узнагарода роўная подзвігу / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. – 1979. – 5 чэрв. – С. 3.

6. Масловская Анна Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 108.

7. Масловская Анна Ивановна // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 90.

8. Масловская Анна Ивановна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 92.

9. Пашкевіч, Т. Біяграфія як бестселер / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 9 нояб. – С. 6.

10. Хвалюючы момант // Віцебскі рабочы. – 1985. – 6 жн. – С. 2.

11. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Пятнадцать детей Ани-партизанки