web builder

Партнова Зінаіда Мартынаўна

Mobirise

Дата нараджэння: 20.02.1926

Дата смерці: 10.01.1944

Месца нараджэння: г. Ленінград, СССР


Партнова Зінаіда Мартынаўна – удзельніца камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, піянер-герой, член Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі.

Зінаіда Мартынаўна Партнова нарадзілася 20 лютага 1926 года ў Ленінградзе. У чэрвені 1941 года ленінградская школьніца разам з малодшай сястрой Галяй прыехалі на летнія канікулы да бабулі ў вёску Зуі Шумілінскага раёна.

Пачалася вайна, і дзяўчынкі засталіся на захопленай гітлераўцамі тэрыторыі.

У 1942 г. юная патрыётка ўступіла ў Обальскую падпольную камсамольска-моладзевую арганізацыю «Юныя мсціўцы» (кіраўнік – Герой Савецкага Саюза Е. С. Зянькова) і прымала актыўны ўдзел у распаўсюджванні лістовак сярод насельніцтва і дыверсіях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па заданні падполля разам з камсамолкай Нінай Давыдавай яны атруцілі больш за сто гітлераўцаў. Пасля гэтага выпадку фашысты пачалі сачыць за Зінай. Каб пазбегнуць правалу, юную падпольшчыцу пераправілі ў партызанскі атрад.

Са жніўня 1943 года камсамолка Зіна Партнова – разведчыца партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава. У снежні 1943 года яна атрымала заданне разведаць размяшчэнне ворага ў раёне Обалі, выявіць прычыны правалу арганізацыі «Юныя мсціўцы» і наладзіць сувязь з падполлем. Пры вяртанні ў атрад Зіна была арыштавана. Падчас допыту дзяўчына схапіла са стала пісталет фашысцкага следчага, застрэліла яго і яшчэ двух гітлераўцаў, спрабавала ўцячы, але была схопленая і па-зверску закатаваная ў студзені 1944 года ў вёсцы Гараны, цяпер Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.


УШАНАВАННЕ

Імя З. М. Партновай носяць вуліцы Санкт-Пецярбурга, Полацка, Обалі, Шуміліна.

У 1969 годзе ў вёсцы Зуя на доме, дзе з 1941 па 1943 год жыла Зіна Партнова, адкрыта мемарыяльная дошка. Імем Зіны Партновай названа сярэдняя школа ў пасёлку гарадскога тыпу Обаль. У сталіцы Беларусі – горадзе-героі Мінску ўстаноўлены бюст Зіны Партновай, а каля пасёлка Обаль – абеліск.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 чэрвеня 1958 года
за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны,
Зінаідзе Мартынаўне Партновай прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

З. М. Партнова ўзнагароджана ордэнам Леніна.

ЛІТАРАТУРА

1. Азоліна, Н. «Перш чым пайсці ў бессмяротнасць»: [пра партызанку З. Партнову] / Н. Азоліна // Герой працы (Шуміліна). – 1994. – 15 студз.

2. Боровко, Е. Поединок: [о подвиге Зины Портновой] / Е. Боровко // Знамя юности. – 1965. – 16 сент.

3. Бярозка, У. Вернасць клятве: [пра Героя Савецкага Саюза З. Партнову] / У. Бярозка // Віцеб. рабочы. – 1996. – 20 лют.

4. Грузневич, В. Светлый образ патриотки / В. Грузневич // Народнае слова. – 2011. – 24 лют. – С. 8.

5. Жычка, Х. Д. Зіна Партнова / Х. Д. Жычка // Старонкі піянерскай гісторыі : для школьнікаў малодш. узросту / пер. Х. Жычка ; іл. І. А. Волкава. – Мінск, 1975. – С. 26–27.

6. Зенькова, Е. Нас подружила борьба: [о комсомолке-подпольщице З. Портновой] / Е. Зенькова // Комсомол. правда. – 1976. – 20 февр.

7. Кузьміч, Т. Героі не паміраюць / Т. Кузьміч // Витебские вести. – 2016. – 20 февр. – С. 7.

8. Кузьміч, Т. Героі паміраюць дзеля жыцця / Т. Кузьміч // Звязда. – 2015. – 24 чэрв. – С. 9.

9. Кузьміч, Т. Дзяўчынка з коскамі, якая заслужыла бессмяротнасць / Т. Кузьміч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 21 февр. – С. 3.

10. Кузьміч, Т. Жыццё як факел / Т. Кузьміч // Віцьбічы. – 2011. – 19 февр. – С. 9.

11. Липовец, И. Как пионеры становились героями / И. Липовец // Совет. Белоруссия. – 2012. – 7 июля. – С. 5.

12. Лукина, Л. Подвиг Зины Портновой / Л. Лукина // Народнае слова. – 2010. – 2 ліп. – С. 2.

13. Мельникова, Г. М. К смерти и бессмертию готова…: [воспоминание о сестре Зинаиде Портновой] / Г. М. Мельникова ; [записала Т. Кузьмич] // Віцеб. рабочы. – 2002. – 9 крас.

14. Набатов, Г. Комсомолка с Нарвской заставы: [о героизме Зины Портновой] / Г. Набатов // Героини : очерки о женщинах – Героях Советского Союза / [ред.-сост. Л. Ф. Торопов ; предисл. Е. Кононенко]. – [М., 1969]. – Вып. 2. – С. 187–200.

15. Набатов, Г. О. Юные подпольщики / Г. О. Набатов. – М. : Политиздат, 1966. – 144 с.

16. Нестеренок, П. Баллада о Зине Портновой : [стихотворение] / П. Нестеренок // Віцеб. рабочы. – 1979. – 16 чэрв.

17. Николаев, В. Они из Оболи: [о подпольщицах Зинаиде Портновой и Ефросинье Зеньковой] / В. Николаев, А. Щербаков // Это дети твои, Родина : [очерки и материалы о боевых подвигах комсомольцев и молодежи в Великой Отечеств. войне]. – М., 1958. – С. 51–77.

18. Пакульневіч, Я. А героям не было і васямнаццаці ... / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 4 кастр. – С. 7.

19. Партнова Зінаіда Мартынаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; [маст. афармл. Э. Э. Жакевіча, А. М. Хількевіча]. – Мінск, 2001. – Т. 12 : Палікрат – Праметэй. – С. 103.

20. Смирнов, В. И. Зина Портнова : повесть / В. И. Смирнов. – М. : Воениздат, 1980. – 223 с.

21. Солодов, А. С. Девочка с косичками : повесть о З. Портновой / А. С. Солодов. – М. : Молодая гвардия, 1984. – 128 с. – (Юные герои).

22. Уладзіміраў, В. У семнаццаць дзявочых гадоў: [пра Героя Савецкага Саюза Зіну Партнову] / В. Уладзіміраў // Герой працы (Шуміліна). – 1979. – 26 мая.

23. Хазанскі, У. Юныя мсціўцы: [пра ўдзельніцу Обальскага падполля Зінаіду Партнову] / У. Хазанскі // Маладыя патрыёты : нарысы аб падпол. камсамол. арганізацыях : [для сярэд. і ст. узросту]. – Мінск, 1958. – С. 5–62.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Портнова Зинаида Мартыновна

Вечная Зіна

К 85-летию со дня рождения Героя Советского Союза Зинаиды Портновой

Юные герои войны. Портнова Зинаида Мартыновна