simple web templates

Пруднікаў Міхаіл Сідаравіч 

Mobirise

Дата нараджэння: 15.04.1913

Дата смерці: 24.06.1995

Месца нараджэння: в. Навапакроўка, Томская губерня, Расійская імперыя (цяпер Імжорскі р-н, Кемераўская вобл., Расія)


Пруднікаў Міхаіл Сідаравіч нарадзіўся 15 красавіка 1913 года ў вёсцы Новапакроўка Томскай губерні (цяпер Імжорскі раён Кемераўскай вобласці).

Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1930 годзе па пуцёўцы камсамола быў накіраваны ў рачны флот. Служыў матросам на буксірным параходзе «Новасібірск». У 1931 годзе сібірскія рачнікі праводзілі Пруднікава на ваенную службу. Ён пайшоў добраахвотнікам у памежныя войскі. Удзельнічаў у ліквідацыі басмацкіх банд у каракумскіх пясках і гарах Паміра.

Вялікая Айчынная вайна заспела капітана Пруднікава ў Маскве. Ён заканчваў Вышэйшую пагранічную школу. Як дасведчанага камандзіра, у якога ўжо быў вопыт баявых дзеянняў, Міхаіла Сідаравіча прызначылі камандзірам кулямётнай роты, затым батальёна асаблівага прызначэння НКУС СССР.

У лістападзе 1941 года батальён пайшоў на фронт абараняць сталіцу. Вясной 1942 года Міхаіл Пруднікаў па асабістай просьбе атрымаў новае прызначэнне. Ён узначаліў групу, якую сфарміравалі з памежнікаў-чэкістаў і закінулі ў тыл ворага на тэрыторыю Віцебскай вобласці.

З сакавіка 1942 года Пруднікаў знаходзіўся ў Полацкім раёне, быў камандзірам спецыяльнага атрада, затым да мая 1943 года – партызанскай брыгады «Няўлоўныя». Брыгада аб’ядноўвала 16 дзейных атрадаў, якія разгарнулі дыверсійную дзейнасць на чыгунцы ў накірунку з Полацка на Віцебск, Ветрына, Невель, Даўгаўпілс. Акрамя дзвюх з паловай тысяч партызан брыгада мела рэзерв – больш за 900 чалавек. Падпалкоўнік Пруднікаў умела кіраваў баявымі дзеяннямі партызан у Віцебскай і Баранавіцкай абласцях. Адна са значных аперацый «Няўлоўных» – эвакуацыя дзяцей з дзіцячага дома з акупаванай тэрыторыі. Іншая, не менш значная аперацыя – вызваленне суайчыннікаў з турмы.

У верасні 1943 года Міхаіл Пруднікаў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Калі ў кастрычніку 1943 года злучэнні Прыбалтыйскага і Калінінскага франтоў вызвалілі горад Невель і падышлі да Віцебска, партызанская брыгада «Няўлоўныя» вяла жорсткія баі з праціўнікам і ў рэшце рэшт здзейсніла цяжкі пераход у Заходнюю Беларусь.

За два гады баявых дзеянняў на беларускай зямлі «Няўлоўнымі» было забіта і паранена звыш 51 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў, пушчаны пад адхон 511 эшалонаў, выведзены са строю 104 масты, 45 прадпрыемстваў, знішчаны 10 самалётаў, 12 бронецягнікоў, больш за 80 аўтамашын, 6 складоў.

З 1943 года Міхаіл Сідаравіч Пруднікаў служыў у цэнтральным апараце Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР. З мая 1945 года ён быў начальнікам аддзела 4-га ўпраўлення НКДБ СССР, у тым жа годзе знаходзіўся ў працяглай камандзіроўцы ў Германіі. У 1953 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію. З 1954 года працаваў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў СССР, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, рыхтуючы будучых афіцэраў дзяржбяспекі і памежных войскаў. На кароткі тэрмін быў прызначаны начальнікам разведкі Галоўнага ўпраўлення памежных войскаў.

У 1970 годзе пастановай Савета Міністраў СССР палкоўніку Міхаілу Пруднікаву было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр». Ён узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

З 1975 года – Член Саюза пісьменнікаў СССР.

З 1980-х гадоў генерал-маёр Міхаіл Сідаравіч Пруднікаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Памёр у 1995 годзе. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Герою Савецкага Саюза, камандзіру партызанскай брыгады «Няўлоўныя» ў Маскве, Мінску, Полацку і Новасібірску прысвечаны экспазіцыі ў музеях.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 верасня 1943 года
за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце, барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм  
МІхаілу Сідаравічу Пруднікаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

М. С. Пруднікаў узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (тройчы), Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі,
нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі»,
а таксама замежнай узнагародай – ордэнам Чырвонай Зоркі (ЧССР).

ПУБЛІКАЦЫІ

1. Прудников, М. С. На линии огня: партизан. движение в Великой Отеч. войне / М. С. Прудников – М. : Совет. Россия, 1989. – 334 с.

2. Прудников, М. С. Избранное : повести / М. С. Прудников ; ред. Н. Н. Антохин. – М. : Воениздат, 1988. – 543 с.

3. Прудников, М. С. Пароль получен : художеств.-докум. повесть / М. С. Прудников. – М. : Политиздат, 1980. – 280 с.

4. Прудников, М. С. Домик в лесу: записки партизанского командира / М. С. Прудников. – М. : Дет. лит., 1978. – 158 с. : ил.

5. Прудников, М. С. Разведчики «Неуловимых» : докум. повести / М. С. Прудников ; худож. Г. Г. Бедарев. – М. : Совет. Россия, 1972. – 288 с.

6. Прудников, М. С. Особое задание / М. С. Прудников. – М. : Молодая гвардия, 1969. – 303 с.

7. Прудников, М. С. Неуловимые действуют / М. С. Прудников. – М. : Воениздат, 1965. – 176 с. – (Военные мемуары).

8. Прудников, М. С. Неуловимые / М. С. Прудников. – Ярославль : Верхне-Волж. кн. изд-во, 1964. – 207 с. – (Военные мемуары).

9. Прудников, М. С. Неуловимые / М. С. Прудников. – М. : Воениздат, 1961. – 207 с. – (Военные мемуары).


СЦЭНАРЫІ ДА ФІЛЬМАЎ

«Как вас теперь называть»

«Оленья охота»

«Выгодный контракт»

«Частная хроника времен войны»

ЛІТАРАТУРА

1. Радько, Н. Телемост с Кемерово / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2020. – 20 окт. – С. 6.


СПАСЫЛКІ

Прудников Михаил Сидорович. Герои страны

Легендарные комбриги. Михаил Прудников

«Ар­га­ні­за­цыю атра­даў пра­цяг­ва­ем…»