bootstrap html templates

Раманаў Павел Мінаевіч 

Mobirise

Дата нараджэння: 29.09.1905

Дата смерці:  13.05.1944

Месца нараджэння: г. Чыта, Забайкальская вобласць, Расійская імперыя 


Раманаў Павел Мінаевіч –Герой Савецкага Саюза (1944 г.), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся 29 верасня 1905 года ў Чыце. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Беларусі пражываў і працаваў у Гомелі.

У 1927–1929 гг. праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў на партыйных пасадах.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях з нямецкімі захопнікамі. На акупаванай тэрыторыі стаў удзельнічаць у падпольным руху.

З мая 1942 года П. М. Раманаў займаў пасаду другога сакратара Суражскага падпольнага райкама ВКП(б), а з верасня таго ж года – першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама ВКП(б).

8 кастрычніка 1942 года ён быў прызначаны камандзірам партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», якая пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Асвейскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР, нанесла праціўніку вялікія страты і вызваліла ад акупацыі буйныя тэрыторыі.

13 мая 1944 года П. М. Раманаў узначаліў атрад прыкрыцця, які павінен быў весці бой з ворагам, адцягваючы ўвагу на сябе, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння. У той сутычцы Павел Мінаевіч загінуў.

Пахаваны каля г. п. Ушачы Віцебскай вобласці.

Імя П. М. Раманава носяць вуліцы ў Добрушы, Бешанковічах і гарадскім пасёлку Ула Бешанковіцкага раёна.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года 
за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, асобныя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі, праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм
Раманаву Паўлу Мінаевічу пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

П. І. Раманаў ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны».

ЛІТАРАТУРА

1. Камбрыг Раманаў // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск, 1991. – С. 145.

2. Крачкоўскі, А. Камбрыг Павел [Мінаевіч] Раманаў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 23 ліп. – С. 3.

3. Мезенцев, В. Партизанский комбриг [Романов П. М.] / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 8 мая. – С. 2.

4. Прыдзвінне шануе свайго Героя / падрыхт. А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 20 лют. – С. 5.

5. Романов Павел Минаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. – Мінск, 2015. – С. 118.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Романов Павел Минаевич

Легендарные комбриги . Павел Романов

Партизаны Беларуси. Романов Павел Минаевич