Дата заснавання: 08.1942
Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Асвейскі р-н, Полацкі р-н, Расонскі р-н;
Калінінская вобл.: Ідрыцкі р-н, Невельскі р-н
Камандзір брыгады
Ахоцін Радзівон Арцёмавіч (ліпень 1942 – лістапад 1943)
Камісары:
Лапенка Варфаламей Якаўлевіч (ліпень 1942 – кастрычнік 1942, загінуў)
Васілевіч Яфрэм Пятровіч (кастрычнік 1942 – лістапад 1943)
Начальнікі штаба:
Рубіс Пётр Яфімавіч (ліпень 1942 – жнівень 1942)
Мезенцаў Георгій Пятровіч (верасень 1942 – люты 1943)
Рабінін Леанід Фёдаравіч (люты 1943 – лістапад 1943)
Батальёны, атрады:
1-ы батальён: атрад імя М. І. Калініна, атрад імя В. Я. Лапенкі, атрад імя І. В. Сталіна
2-і батальён: атрад імя К. Я. Варашылава, атрад імя В. П. Чкалава
3-і батальён: атрад імя С. М. Кірава, атрад імя В. М. Молатава, атрад імя В. І. Чапаева
4-ы батальён: атрад імя Г. К. Жукава, атрад імя А. В. Суворава, атрад імя М. В. Фрунзе
Артылерыйскі дывізіён
Створана напрыканцы мая 1942 г. у Расонскім раёне для арганізацыі і кіраўніцтва партызанскімі атрадамі падпольным райкамам КП(б)Б створаны штаб на чале з сакратаром райкама В. Я. Лапенкам і камандзірам атрада імя І. В. Сталіна Р. А. Ахоціным. У чэрвені штабам былі арганізаваны атрады імя К. Я. Варашылава, імя В. І. Чапаева, імя В. П. Чкалава, імя В. М. Молатава. У ліпені 1942 г. усе яны ўвайшлі ў брыгаду «За Савецкую Беларусію» (імя К. К. Ракасоўскага Вілейскай вобласці) як расонская група партызанскіх атрадаў. Пазней да яе далучаны асобныя атрады 2-і імя С. М. Будзёнага, імя М. А. Шчорса. Паводле распараджэння аператыўнай групы партызанскага руху пры Ваенным савеце 4-й ударнай арміі ад 26 жніўня 1942 г. група партызанскіх атрадаў Расонскага раёна вызначана Расонскай брыгадай імя І. В. Сталіна.
У брыгаду ўвайшлі атрады імя І. В. Сталіна, імя К. Я. Варашылава, імя В. І. Чапаева, імя В. П. Чкалава, імя В. М. Молатава, 2-і імя І. В. Сталіна, імя С. М. Кірава, імя М. І. Калініна і артылерыйскі дывізіён. Атрады імя М. А. Шчорса, імя У. І. Леніна і Р. І. Катоўскага засталіся ў брыгадзе «За Савецкую Беларусію»; атрад імя С. М. Будзёнага вылучаны для самастойных дзеянняў у Полацкім раёне (брыгада «Няўлоўныя»). Пазней у брыгадзе арганізаваныя атрады імя Камсамола (пазней В. Я. Лапенкі), імя А. В. Суворава, імя М. І. Кутузава, імя Г. К. Жукава, імя К. К. Ракасоўскага.
Для лепшага кіравання ў жніўні 1942 г. атрады брыгады зведзены ў батальёны 1-ы, 2-і, 3-і; у лютым 1943 г. створаны 4-ы батальён.
Паводле ўказання ЦК КП(б)Б і БШПР у чэрвені 1943 г. з брыгады вылучаны і накіраваны ў Пастаўскі раён Вілейскай вобласці атрады імя К. К. Ракасоўскага, імя М. І. Кутузава і імя В. М. Молатава. Адначасова ў ёй арганізаваны новы атрад імя В. М. Молатава.
Брыгада дзейнічала ў Асвейскім, Полацкім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці, Ідрыцкім, Невельскім раёнах Калінінскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк – Невель, Полацк – Даўгаўпілс, Себеж – Рэзекне – Даўгаўпілс, Пустошка – Себеж. Правялі многа адкрытых і засадных баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1942 г. разграмілі буйныя варожыя гарнізоны ў в. Клясціцы, Сакалішча, у верасні – у Расонах, цалкам вызвалілі тэрыторыю Расонскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтрымлівалі партызанскую зону да прыходу часцей Чырвонай Арміі. У жніўні 1943 г. у аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунцы Полацк – Невель (участак Дрэтунь – Турычына) падарвалі больш за 1,2 тыс. рэек. У лютым–сакавіку, кастрычніку–лістападзе вялі баі з карнай экспедыцыяй праціўніка. Падчас наступлення Чырвонай Арміі актывізавалі баявыя дзеянні на чыгуначных участках Полацк – Невель і Полацк – Боркавічы, двойчы нападалі на варожы гарнізон у в. Дудчына (кастрычнік 1943 г.). У лістападзе разам з часцямі Чырвонай Арміі разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Харлашы, Трыполле і Гарадзішча Расонскага раёна.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 3 лістапада 1943 г. у складзе 12 атрадаў агульнай колькасцю 2309 партызан.
У 1964 г. у г. п. Расоны ў гонар брыгады пастаўлена стэла, у 1975 г. у в. Прудок Расонскага раёна насыпаны курган, пастаўлена стэла, у 1977 г. каля в. Межна Расонскага раёна – помнік, у 1975 г. каля в. Перавоз Расонскага раёна пастаўлена стэла.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарузава, Н. Залпы народных мсціўцаў / Н. Гарузава, С. Голубеў // Камуністычны шлях (Расоны). – 1976. – 21 лют. – С. 2.
2. Голубеў, С. Прысяга Радзіме / С. Голубеў // Камуністычны шлях (Расоны). – 1972. – 9 мая. – С. 3.
3. Далаценка, С. Баявое братэрства / С. Далаценка // Камуністычны шлях (Расоны). – 1972. – 9 мая. – С. 3–4.
4. Донесение командира отряда Россонской партизанской бригады им. И. В. Сталина Д. Х. Попко в БШПД о проведенных бригадой операциях // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 119–120.
5. Забытые подвиги неприметных героев / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2014. – 18 кастр. – С. 5.
6. Из докладной записки связного Россонской партизанской бригады им. И. В. Сталина Р. Н. Мигунова начальнику БШПД П. З. Калинину о состоянии бригады // Белорусский штаб партизанского движения: сентябрь–декабрь 1942 года / сост.: В. Д. Селеменев [и др.] ; редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 168–169.
7. Из докладной записки секретаря Россонского подпольного райкома КП(б)Б В. Я. Лапенко в ЦШПД о работе Россонской партийной организации по развертыванию партизанского движения и о боевой деятельности партизанских отрядов района с июля 1941 г. по сентябрь 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 312–319.
8. Каралёў, Р. Наша брацтва баявое / Р. Каралёў // Звязда. – 1984. – 26 чэрв. – С. 2–3.
9. Кожар, Н. Зорка Радзівона Ахоціна / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2003. – 11 лістап. – С. 3.
10. Командиры Россонских партизан / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 12 ліп. – С. 8.
11. Королёв, Р. Обелиск над рекой / Р. Королёв // Сельская газета. – 1983. – 20 дек. – С. 4 ; 21 дек. – С. 4 ; 22 дек. – С. 4.
12. Лобанок, В. Е. В боях за Родину / В. Е. Лобанок. – Минск : Беларусь, 1964. – 410 с.
13. Луткоўскі, М. Апошні партызанскі / М. Луткоўскі // Камуністычны шлях (Расоны). – 1972. – 9 мая. – С. 4.
14. Партизанский командир / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2014. – 7 сак. – С. 4.
15. Партызанская брыгада Расонская імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 448.
16. Рабінін, Л. Яны былі першымі / Л. Рабінін // Камуністычны шлях (Расоны). – 1982. – 13 сак. – С. 3.
17. Рапорт нач. оперотдела БШПД С. Я. Брюханова нач. БШПД П. З. Калинину о численном составе, дислокации, структуре, управлении, боевой деятельности Россонской партизанской бригады им. И. В. Сталина Витебской обл. за май и первую половину июня 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 525–527.
18. Расонская брыгада імя І. В. Сталіна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С.139–142.
19. Россонская бригада им. И. В. Сталина // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 267–268.
20. Свежинская, Н. Комбриг Р. А. Охотин / Н. Свежинская // Голас Расоншчыны. – 2007. – 19 крас. – С. 4.