build your own site

Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч

Mobirise

Дата нараджэння: 20.11.1921

Дата смерці:  28.03.1942

Месца нараджэння: в. Заполле, Віцебскі р-н, Віцебская вобл.


Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся 20 лістапада 1921 года ў в. Заполле Віцебскага раёна.

Быў штурвальным на рачным параходзе, не адну навігацыю праплыў па Заходняй Дзвіне, але мараком яму стаць не давялося: летам 1941 года прызвалі ў армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне.

У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзясяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі 28 сакавіка 1942 года. Пахаваны ў в. Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.

15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Імем Сільніцкага названыя калгас у Полацкім раёне, Курынская школа і вуліца ў г. п. Сураж.


Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1942 года 
за адвагу і геройства, праяўленыя ў партызанскай барацьбе ў тыле
супраць нямецкіх захопнікаў
Сільніцкаму Міхаілу Фёдаравічу пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

М. Ф. Сільніцкі ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

ЛІТАРАТУРА

1. Альшанікава, А. Подзвіг партызана / А. Альшанікава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 4 крас. – С. 3.

2. Конон, М. Партизану Сильницкому шел 21-й год ... / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 7 мая. – С. 5.

3. Левин, К. Жизнь за отряд / К. Левин // Люди легенд : [очерки о партизанах и подпольщиках – Героях Советского Союза]. – М., 1966. – Вып. 2 / [сост.: В. Павлов, Н. Полтораков, И. Селищев]. – С. 558–569.

4. Максимова, К. Чтим Героя / К. Максимова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 29 крас. – С. 2.

5. Мезенцев, В. Герой – партизан / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 17 лістап. – С. 2.

6. Подлипский, А. Редкая брошюра: Крапива о Сильницком / А. Подлипский // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 5 мая. – С. 2.

7. Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: Віцебскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 340–341.

8. Сильницкий Михаил Федорович // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 117.

9. Шкредо, Р. Последний бой Михаила Сильницкого / Р. Шкредо // Народнае слова. – 2005. – 7 мая. – С. 9.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Сильницкий Михаил Федорович

Первый из белорусских комсомольцев Герой Советского Союза Михаил Сильницкий навсегда прописался в г. п. Сураж Витебского района

Герой Советского Союза Михаил Фёдорович Сильницкий