Дата заснавання: 10.1942
Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Лепельскі р-н, Сенненскі р-н, Чашніцкі р-н
Камандзір брыгады
Лявонаў Васіль Сяргеевіч (кастрычнік 1942 – чэрвень 1944)
Камісары:
Сырцоў Павел Васілевіч (кастрычнік 1942 – чэрвень 1943)
Любімцаў Міхаіл Ціханавіч (чэрвень 1943 – чэрвень 1944)
Начальнікі штаба:
Сыценка Васіль Дзмітрыевіч (кастрычніка 1942 – май 1944)
Пашчанка Іван Кузьміч (май 1944)
Шарахоўскі Яўген Захаравіч ( май 1944 – чэрвень 1944)
Атрады:
6-ы атрад
Атрад Ф. Ф. Гарбачова
Атрад «За Радзіму»
Атрад А. М. Захарава
Атрад В. А. Захарчанкі
Атрад імя М. І. Кутузава
Атрад імя Аляксандра Неўскага
Атрад імя А. В. Суворава
Атрад імя К. А. Хаіркізава
Атрад імя Багдана Хмяльніцкага
Атрад імя В. І. Чапаева
Атрад «Смерць фашызму»
Разведвальны атрад
Створана ў кастрычніку 1942 г.
У кастрычніку 1941 г. у Халопеніцкім раёне Мінскай вобласці ўтворана група з ваеннаслужачых пад камандаваннем батальённага камісара В. С. Лявонава. Вясной 1942 г. яна перадыслацыравалася ў Сенненскі раён, дзе папоўнілася мясцовымі патрыётамі і аформілася ў атрад. У ліпені 1942 г. яна аб’ядналася з атрадам В. А. Захарчанкі, які дзейнічаў тут.
Паводле ўказання Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б у жніўні 1942 г. на базе асобных атрадаў М. П. Гудкова (дзейнічаў у Талачынскім раёне) і В. С. Лявонава ўтворана брыгада пад камандаваннем М. П. Гудкова. У баях з карнікамі напачатку кастрычніка яна падзялілася. Частка партызан на чале з камісарам брыгады В. С. Лявонавым выйшла ў Сенненскі раён, папоўнілася мясцовымі жыхарамі і аформілася ў Сенненскую брыгаду. Да лістапада 1942 г. у яе складзе налічвалася 6 атрадаў. Пазней утвораны атрады «За Радзіму», імя Аляксандра Неўскага, «Смерць фашызму», Ф. Ф. Гарбачова, імя Багдана Хмяльніцкага, імя М. І. Кутузава, разведвальны.
Брыгада дзейнічала ў Лепельскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Орша – Мінск, Орша – Віцебск, Орша – Лепель, на шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск – Сянно, Сянно – Багушэўск, Лепель – Віцебск, Халопенічы – Барысаў, Абчуга – Бобр, Валосава – Талачын, Орша – Смаляны, Бешанковічы – Чашнікі і інш. У снежні 1942 г. разграмілі варожы гарнізон у в. Чарэя Чашніцкага раёна, дзе знішчылі валасную ўправу і два прамысловыя прадпрыемствы. У верасні–кастрыніку 1943 г. у выніку баёў за авалоданне бальшаком Чашнікі – Чарэя разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Граеўшчына, Слідцы, Закур’е, Прыдвор’е, Лукомль Чашніцкага раёна. У снежні 1943 г., лютым–сакавіку 1944 г. вялі абарончыя баі каля в. Новая Беліца Сенненскага раёна, дзе праціўнік імкнуўся захапіць партызанскі аэрадром. У студзені–лютым 1944 г. разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Ходцы, Ладзікава, Лядзіны і Крыльцова Сенненскага раёна. У маі 1944 г. падчас карнай экспедыцыі нямецка-фашысцкіх войск на партызан Полацка-Лепельскай зоны разграмілі варожыя гарнізоны ў в. Залессе, Матырына Лепельскага раёна, штурмам прарвалі варожую абарону на шашы Лепель – Барысаў і Халопенічы – Бягомль (чэрвень 1944 г.). Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». На чыгунках Орша – Віцебск і Орша – Лепель падарвалі і пашкодзілі больш за 1 тыс. рэек.
Злучэнне з часцямі Чырвонай арміі адбылося 26 чэрвеня 1944 г. у складзе 13 атрадаў агульнай колькасцю 1939 партызан.
У 1968 г. каля в. Крайцы Лепельскага раёна у гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльны знак. У 1975 г. ў в. Антаполле і Чарэя Чашніцкага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Гляк, М. На берагах Усвіж-Бука / М. Гляк // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1976. – 3 ліп. – С. 2–3.
2. І лячылі, і ваявалі // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 240–241.
3. Кіндзяева, Н. У партызаны ўсёй сям’ёй (гісторыя аднаго фотаздымка) / Н. Кіндзяева // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 272–274.
4. Ляонаў, В. Ад групы – да брыгады / В. Ляонаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1967. – 9 верас. – С. 3 ; 14 верас. – С. 2–3 ; 23 верас. – С. 2 ; 30 верас. – С. 2 ; 5 кастр. – С. 2–3 ; 10 кастр. – С. 2, 4.
5. Ляонаў, В. Хадзілі мы паходамі / В. Ляонаў // Ленінская іскра (Сянно). – 1974. – 29 чэрв. – С. 3.
6. Марціновіч, М. Батальёны, к бою! / М. Марціновіч // Ленінская іскра (Сянно). – 1973. – 1 снеж. – С. 2.
7. Марціновіч, М. Бой за станцыю Вятна / М. Марціновіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1967. – 9 мая. – С. 3.
8. Марціновіч, М. Зброя здабывалася ў баях / М. Марціновіч // Ленінская іскра (Сянно). – 1973. – 8 снеж. – С. 2.
9. Марціновіч, М. Лёнька-карачаевец / М. Марціновіч, А. Гаравы // Ленінская іскра (Сянно). – 1974. – 24 студз. – С. 2.
10. Партызанская брыгада Сенненская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 449.
11. Путь бригады / записал Н. Велюга // Голас Сенненшчыны. – 2020. – 14 студз. – С. 5.
12. Спачатку нас было 14, потым стала амаль 2000: з успамінаў В. С, Лявонава, камандзіра Сенненскай партызанскай брыгады / запісаў А. І. Стук // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 226–231.
13. Сенненская бригада // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 180–184.
14. Сенненская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 301–302.
15. Спачатку нас было 14, потым стала амаль 2000: з успамінаў В. С, Лявонава, камандзіра Сенненскай партызанскай брыгады / запісаў А. І. Стук // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 226–231.