Дата нараджэння: 23.12.1891
Дата смерці: 03.09.1964
Месца нараджэння: в. Пунішча, Віцебскі р-н, Віцебская вобл.
Шмыроў Мінай Піліпавіч (партызанскі псеўданім «Бацька Мінай») нарадзіўся 23 снежня 1891 года ў в. Пунішча Віцебскага раёна. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні.
3 1921 г. быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.
У ліпені 1941 г. арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дарэчы, гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны бацькі Міная наносілі ўдары па чыгунцы, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы схапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 г. узялі ў якасці заложнікаў чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям’ю камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны. 15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны Мінай Шмыроў быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935–1937 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1963 гг.
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (1964).
Памёр 3 верасня 1964 года.
УШАНАВАННЕ
У 1964 годзе вуліца Прамая Крупская ў г. Віцебску названа імем Шмырова; устаноўлены мемарыяльныя дошкі на будынку сярэдняй школы № 43 г. Віцебска (па вул. Шмырова) і на доме, дзе жыў Мінай Піліпавіч у 1947–1964 гадах; на радзіме ў вёсцы Пунішча ўстаноўлены абеліск; у вёсцы Пудоць Віцебскага райна ўсталяваны абеліск.
У 1965 годзе імя «Мінай Шмыроў» прысвоена прагулачнаму пасажырскаму цеплаходу.
У 1967 годзе выпушчаны маркі з выявай Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова.
У 1968 годзе імя М. П. Шмырова прысвоена ПТВ № 37 г. Віцебска.
У 1969 годзе адчынены мемарыяльны музей М. П. Шмырова (г. Віцебск, вул. Чэхава, 4); у парку каля будынка музея М. П. Шмырова ўстаноўлены помнік Шмыраву (скульптар З. Азгур, арх. З. Азёрава).
У 1970 годзе перад дырэкцыяй саўгаса імя Шмырова ўстаноўлены бюст М. П. Шмырова.
У 1971 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм «Бацька» пра М. П. Шмырова (Рэжысёр Б. М. Сцяпанаў). Сцэнарыстам выступіў прыёмны сын Шмырова Расціслаў Шмыроў.
У 1973 годзе імем Шмырова названы мост праз раку Лучосу; выпушчаны паштовыя канверты з выявай будынка музея М. П. Шмырова ў Віцебску.
У 1975 годзе перад школай № 43 г. Віцебска ўстаноўлены бюст М. П. Шмырова.
У 1984 годзе ў гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна на тэрыторыі сярэдняй школы адкрыты помнік дзецям Шмырова, расстраляным фашыстамі (скульптар А. Гвоздзікаў, архітэктар В. Ягадніцкі).
У 2010 годзе імем партызанскага камбрыга названы парк Партызанскай славы (былы парк імя Леніна).
Імя Шмырова носіць «Агракомплекс» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» ў аграгарадку Шапурава Віцебскага раёна.
У Віцебску праводзяцца штогадовыя спаборніцтвы на прыз Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова па плаванні, мотакросе і аўтакросе.
Верш Аркадзя Куляшова «Балада аб чатырох закладніках», які распавядае пра Бацьку Міная, быў пакладзены на музыку і ўвайшоў у рэпертуар ВІА «Песняры».
Беларускі селекцыянер А. Р. Валузнеў вывеў гатунак чорных парэчак «Мінай Шмыроў».
ЛІТАРАТУРА
1. Ануфриев, В. Земная жизнь человека-легенды / В. Ануфриев // Віцебскі рабочы. – 2001. – 22 снеж. – С. 2.
2. Арсеньев, А. Памяти Миная Шмырева / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2005. – 7 чэрв. – С. 6.
3. Белевич, А. Овеянный легендами / А. Белевич // Во имя Родины : [очерки / сост. Д. Ортенберг]. – М., 1968. – С. 58–85.
4. Белевич, А. Человек из дубравы / А. Белевич // Люди легенд : [очерки о партизанах и подпольщиках – Героях Советского Союза]. – М., 1966. – Вып. 2 / [сост.: В. Павлов, Н. Полтораков, И. Селищев]. – С. 694–706.
5. Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. – Минск : Политиздат, 1978. – 103 с.
6. Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. – Мінск : Беларусь, 1969. – 131 с.
7. Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. – Минск : Народная асвета, 1974. – 64 с.
8. Газин, Д. Дед Талаш и Батька Минай / Д. Газин // Витьбичи. – 2005. – 25 июня. – С. 2.
9. Галоўка, С. Слава і трагедыя Бацькі Міная / С. Галоўка // Беларуская думка. – 2015. – № 5. – С. 48–54.
10. Долготович, Б. Д. Шмырев Минай Филиппович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 69–70.
11. Зенина, Т. «Я отплатил за кровь детей» / Т. Зенина // Совет. Белоруссия. – 2006. – 19 апр. – С. 8.
12. Корнилович, Э. А. Шмырев Минай Филиппович / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имен : историко-биогр. справочник / Э. А. Корнилович. – Минск, 2009. – С. 330–331.
13. Крупица, Н. В память о Батьке Минае / Н. Крупица // Витьбичи. – 2006. – 28 дек. – С. 2.
14. Кузьміч, Т. Чалавек з легенды / Т. Кузьміч // Віцебскі рабочы. – 2005. – 7 мая. – С. 2.
15. Минай Филиппович Шмырев : [буклет / ред. Л. А. Михасенок]. – Минск : Полымя, 1974. – 1 л., слож. в [6] с. – (Почетные граждане города Витебска).
16. Пастернак, А. «О друзьях-товарищах ...» / А. Пастернак // Витьбичи. – 2016. – 2 июля. – С. 2.
17. Подлипский, А. Герой Советского Союза М. Шмырев / А. Подлипский // Доски, берегущие память : справочник / А. Подлипский, В. Рогач. – Витебск, 2006. – С. 50–51.
18. Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. – 2007. – 12 чэрв. – С. 6.
19. Подлипский, А. Памятник Герою Советского Союза Минаю Шмыреву / А. Подлипский // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. Подлипский. – Витебск, 2015. – С. 65–68.
20. Райцаў, Д. З-пад крыла Бацькі Міная / Д. Райцаў // Віцебскі рабочы. – 1987. – 2 ліп.
21. Саблин, В. В. Батька Минай : докум. повесть / В. В. Саблин. – Минск : Госиздат БССР, 1959. – 240 с.
22. Симанович, Д. Г. Не клонится дуб перед бурей / Д. Г. Симанович // Сквозь даль времен : очерки / Д. Г. Симанович. – Минск, 1984. – С. 125–136.
23. Степанская, Т. Личность в истории / Т. Степанская // Витебские вести. – 2016. – 24 дек. – С. 3.
24. Терещенко, В. Суражская трагедия : О расстреле семьи Миная Филипповича Шмырева / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2002. – 1 чэрв.– С.2.
25. Шишкова, А. М. Новое о Герое Советского Союза М. Ф. Шмыреве / А. М. Шишкова // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навук. канф., Віцебск, 30–31 кастр. 2008 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.] ; Упр. культуры Віцеб. аблвыканкама, Віцеб. абл. краязн. музей. – Мінск, 2009. – С. 157–160.
26. Шмырев Минай Филиппович // Витебск : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1988. – С. 382–383.
27. Шмырев Минай Филиппович // Герои Советского Союза : крат. биогр. словарь : в 2 т. / редкол.: И. Н. Шкадов [и др.]. – М., 1988. – Т. 2. – С. 796.
28. Шмырев Минай Филиппович // Их именами названы… : энцикл. справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1987. – С. 688–689.
29. Шмырев Минай Филиппович // Навечно в сердце народном : [справочник] / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск, 1984. – С. 591–592.
30. Шмырев Минай Филиппович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 69–70.
31. Шмырев Минай Филиппович // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. – Минск, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Кн. 2 : [К – Я]. – С. 612.
32. Шмырев Минай Филиппович // Республика Беларусь : энцикл. : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] ; художеств. оформл. В. П. Свентоховский. – Минск, 2008. – Т. 7 : Снегирь – Ящерицын. – С. 610.
33. Шмырев Минай Филиппович // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 149.
34. Шмырев Минай Филиппович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник : [к 70-летию Победы в Великой Отечественной войне]. – Минск, 2015. – С. 151.
35. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы – Шчытні. – С. 447.
36. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Беларусь : энцыкл. даведнік / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 770.
37. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: 1941–1945 : энцыкл. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 639–640.
38. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі / рэдкал.: Л. У. Языковіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 1080.
39. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Памяць: Віцебскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў. – Мінск, 2004. – С. 343.
40. Шмыроў Мінай Піліпавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2003. – Т. 6 : Усвея – Яшын. Дадатак, кн. 2. – С. 225.
44. Шпаковская, Г. Три войны в одной судьбе / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 4 окт. – С. 6.
42. Якаўлеў, Д. Чалавек з вялікай літары / Д. Якаўлеў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 5 янв. – С. 3.
43. Яковлев, Д. Первый отряд / Д. Яковлев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 21 марта. – С. 8–9.
СПАСЫЛКІ
Легендарные комбриги. Минай Шмырев