easy website creator

Захараў Іван Кузьміч

Mobirise

Дата нараджэння: 31.07.1909 (13.08.1909)

Дата смерці: 15.08.1982

Месца нараджэння: в. Ганявічы, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лагойскі р-н, Мінская вобл.)


Захараў Іван Кузьміч – Герой Савецкага Саюза, першы сакратар Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці БССР, палкоўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Камандаваў партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», рознымі медалямі.

Нарадзіўся ў вёсцы Ганявічы Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе Захараў скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу. З 1934 года працаваў старшынёй сельскага Савета, намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам Чапаеўскай МТС Асвейскага раёна Віцебскай вобласці БССР.

Служыў у Чырвонай арміі ў 1931–1932 гг. З 1937 года – член ВКП(б), а потым – КПСС. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Захараў эвакуіраваўся ў савецкі тыл, але ўжо ў лістападзе 1941 года быў накіраваны на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю для арганізацыі партызанскага руху ў Асвейскім раёне Віцебскай вобласці.

У красавіку 1942 года Іван Кузьміч арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ў ліпені таго ж года быў ператвораны ў партызанскую брыгаду імя М. В. Фрунзэ. У той жа час – з чэрвеня 1942 года па снежань 1943 года – быў першым сакратаром Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

Захараў звальняецца ў запас пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі.

У 1944–1946 гадах працаваў сакратаром Дрысенскага раённага камітэта КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1948–1952 гг. Захараў працаваў сакратаром Докшыцкага раённага камітэта КП(б)Б. У 1953–1963 гадах ён – старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза рабочых будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Іван Кузьміч Захараў жыў у Мінску да сваёй смерці. Памёр 15 жніўня 1982 года. Быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года 
за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі
палкоўніку Захараву Івану Кузьмічу прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

І. К. Захараў ўзнагароджаны ордэнамі Леніна,  Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі,
«Знак Пашаны» (двойчы).

ЛІТАРАТУРА

1. Алея Герояў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 4–5.

2. Захаров Иван Кузьмич // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справ. / [сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) и др.]. – Витебск, 2009. – С. 48.


СПАСЫЛКІ

Легендарные комбриги. Иван Захаров