Дата нараджэння: 25.12.1909 (07.01.1910)
Дата смерці: 13.11.1942
Месца нараджэння: г. Асташкаў, Цвярская губерня, Расійская імперыя
Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч нарадзіўся 25 снежня 1909 года (07.01.1910 – па новым стылі) у г. Асташкаве Цвярской губерні ў рабочай сям’і. Вучыўся ў адзінай працоўнай школе ў г. Невель у 1924–1927 гг.
Бацька трымаў невялікую гаспадарку: меў каня, жарабя і дзвюх кароў. У 1930-я гады ўся сям’я (бацька, дзве сястры і два браты Косці) была раскулачана і выслана на Кольскі паўвостраў, у Хібінагорск (цяпер Кіраўск). Грошай не хапала, і васьмігадовы Косця працаваў пастухом, а праз год пайшоў у школу.
У 1927 годзе школьная камсамольская арганізацыя накіравала Канстанціна як выдатніка ў Вялікалукскую прафтэхшколу чыгуначнага транспарту, якую ён скончыў у 1930 годзе.
Па камсамольскім прызыве разам з жонкай Заслонаў быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе аднаўляў дэпо на станцыі Вяземская пад Хабараўскам. У 1935 годзе ён стаў памочнікам начальніка паравознага дэпо Новасібірска. У сям’і нарадзілася дачка Муза. З-за голаду здароўе жонкі стала рэзка пагаршацца, і Канстанцін адправіў яе разам з дзіцём у Віцебск. Сам не паехаў, каб не «зняславіць гонар камсамольца-добраахвотніка». Па ўспамінах дочкі, калі яны прыбылі ў Віцебск, жонка паслала назад паштоўку, нібыта Заслонава тэрмінова выклікаюць на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў дарожнага транспарту, і яго адпусцілі вучыцца. Так ён апынуўся ў Віцебску і стаў працаваць у чыгуначным дэпо. З 1937 года быў начальнікам дэпо станцыі Рослаў, а з кастрычніка 1939 года – станцыі Орша.
У пачатку вайны пры набліжэнні нямецкіх войскаў да Оршы эвакуіраваўся ў Маскву і працаваў у дэпо імя Ільіча.
У кастрычніку 1941 года па ўласнай просьбе быў адпраўлены ў тыл ворага ў складзе групы чыгуначнікаў. Партызанскі псеўданім – «Дзядзька Косця». Стварыў падпольную групу, удзельнікі якой шляхам выкарыстання «вугальных мін» (міны, замаскіраваныя пад каменны вугаль) за тры месяцы падарвалі 93 нямецкія паравозы.
З прычыны пагрозы арышту ў сакавіку 1942 года Заслонаў з групай пакінуў Оршу і арганізаваў партызанскі атрад, які правёў шэраг паспяховых баявых рэйдаў у раёне Віцебск – Орша – Смаленск, знішчыўшы вялікую колькасць варожых салдат і тэхнікі.
13 лістапада 1942 года Канстанцін Заслонаў загінуў у баі з карным атрадам ля в. Купаваць Сенненскага раёна.
Пасля гібелі Заслонаў і яго ад’ютант былі пахаваны ў в. Купаваць. У 1947 годзе іх астанкі былі перапахаваныя на Прывакзальнай плошчы ў г. Оршы. На магіле ўсталявана мемарыяльная пліта.
УШАНАВАННЕ
У 1955 годзе на Прывакзальнай плошчы г. Оршы быў усталяваны помнік К. С. Заслонаву, аўтарам, якога з’яўляецца С. Селіханаў.
Больш за 70 гарадоў Беларусі маюць вуліцы, якія носяць імя легендарнага камандзіра. Вуліцы, названыя яго імем, ёсць у Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, яго родным Асташкаве. Ёсць такая вуліца і ў Оршы. На Аршаншчыне імя Заслонава носяць СШ № 10, дэпо, дзе ён працаваў.
У гонар Канстанціна Заслонава станцыя 116-ы кіламетр у Лепельскім раёне перайменавана ў чыгуначную станцыю Заслонава, вёска Казадоі Сенненскага раёна – у вёску Заслонаўка.
У 1948 годзе ў Оршы былі адкрыты Мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава і алея ў мемарыяльным парку герояў. Заслонаву ўсталяваныя помнікі ў вёсцы Купаваць Сенненскага раёна, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск – Масква і Орша – Віцебск, а на месцы гібелі – стэла.
У 1971 годзе згодна з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Дзіцячая чыгунка ў Мінску набыла імя К. С. Заслонова. У той жа час станцыя «Парк Культуры» была перайменавана ў станцыю «Заслонава».
Імя Канстанціна Сяргеевіча Заслонава навечна занесена ў Кнігу народнай славы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны яго імя было прысвоена двум партызанскім брыгадам, якія дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Пра яго складаліся песні і легенды. У пасляваенныя гады Канстанціну Заслонаву былі прысвечаны мастацкія фільмы, спектаклі, творы жывапісу, музыкі і скульптуры.
ЛІТАРАТУРА
1. Антановіч, К. Чалавек з легенды / К. Антановіч // Культура. – 2010. – 16–22 студз. – С. 14.
2. Балашова, Е. Н. Имя Заслонова в памяти оршанцев / Е. Н. Балашова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 16 нояб. – С. 21.
3. Балашова, Е. Н. Подвиг железнодорожника / Е. Н. Балашова // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 7 авг. – С. 6–7.
4. Бирюлькова, Л. «Не оставлю Белорусской земли» / Л. Бирюлькова // Служба спасения. – 2020. – № 11. – С. 92–97.
5. Богомазов, В. С. Константин Заслонов : краткий биогр. очерк / В. С. Богомазов. – Орша : Оршанская тип., 1996. – 88 с.
6. Будет помнить народ это имя // Аршанская газета. – 2020. – 4 студз. – С. 4.
7. Волкова, Л. В ту роковую ночь в Куповати ... / Л. Волкова // Витьбичи = Віцьбічы. – 2009. – 8 мая. – С. 5.
8. Галеснік, С. Заслонаў, якога мы не ведалі / С. Галеснік // Беларусь. – 2010. – № 2. – С. 34–35.
9. Гарматны, В. П. Легендарны камбрыг Канстанцін Заслонаў / В. П. Гарматны // Віцебшчына ў 1941–1944 гг.: супраціў. Вызваленне. Памяць : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Віцебск, 18–19 чэрв. 2009 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск, 2009. – С. 177–181.
10. «Его подвиг века не сотрут»: к 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза К. С. Заслонова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 7 янв. – С. 5.
11. Жыццё – подзвіг // Витьбичи = Віцьбічы. – 2010. – 23 янв. – С. 4.
12. Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 1999. – Кн.1. – С. 357.
13. Заслонов Константин Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 449.
14. Заслонов Константин Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – Т. 3 : Герасименко – Картель. – С. 625–626.
15. Заслонов Константин Сергеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справ. / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 165.
16. Заслонова, М. Дорогами отца : воспоминания об отце, подпольщике Константине Сергеевиче Заслонове / М. Заслонова // Нёман. – 2004. – № 6. – С. 137–160.
17. Заслонова, М. Как узнавала я правду о гибели отца Константина Заслонова / М. Заслонова // Рэспубліка. – 2002. – 7 мая. – С. 5.
18. Заслонова, М. Последний бой Заслонова / М. Заслонова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 24 чэрв. – С. 1–2, 4.
19. Заслонова, М. К. Наедине с легендой / М. К. Заслонова ; беседовала Е. Маркевич // Аршанская газета. – 2009. – 2 ліп. – С. 2.
20. Канюта, В. Той самы дзядзька Косця : [дачка Канстанціна Заслонава – пра дзяцінства, каханне і малавядомыя подзвігі знакамітага бацькі, партызана, Героя Савецкага Саюза] / В. Канюта // Звязда. – 2017. – 11 студз. – С. 7.
21. Королев, Г. Беларуси-партизанки сын / Г. Королев // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 6 студз. – С. 15.
22. Купаваці духоўныя парывы // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 3 чэрв. – С. 4.
23. Лазорский, В. Константин Заслонов / В. Лазорский // Народнае слова. – 2005. – 6 студз. – С. 2.
24. Лазюк, А. 7 студзеня спаўняецца 110 год з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Заслонава Канстанціна Сяргеевіча / А. Лазюк, А. Бараноўскі // Голас Сенненшчыны. – 2020. – 4 студз. – С. 4.
25. Лебедева, О. Память патриотов – дело святое / О. Лебедева // Витебские вести. – 2020. – 25 янв. – С. 6.
26. Маршалович, Л. «Героями не рождаются, героями становятся» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2020. – 14 студз. – С. 3.
27. Марыніна, М. Прыклад мужнасці / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2017. – 2 снеж. – С. 6.
28. Мачкова, В. Помнит Орша, помнит Беларусь! / В. Мачкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 21 янв. – С. 5.
29. Мяцельская, А. Усходнія вароты / А. Мяцельская // Настаўніцкая газета. – 2019. – 11 крас. – С. 14.
30. Новая іпастась Купаваці // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 14 ліп. – С. 4.
31. Папоў, Ф. Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў / Ф. Папоў, С. Шчуцкі. – Минск : Белдзяржвыд, 1951. – 101 с.
32. Паўлючэнка, В. Канстанцін Заслонаў – вядомы і невядомы / В. Паўлючэнка // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 1 ліп. – С. 9.
33. Писаренко, Д. С именем Константина Заслонова : [про легендарного партизана, Героя Советского Союза] / Д. Писаренко // Белорусская военная газета. – 2015. – 9 янв. – С. 6.
34. Пячонкін, В. Аршаншчына і Героі Савецкага Саюза / В. Пячонкін // Аршанская газета. – 2020. – 20 чэрв. – С. 3.
35. Слепцов, С. Памяти легендарного комбрига / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 21 янв. – С. 1–2.
36. Слепцов, С. Потомки помнят героя / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 4 февр. – С. 4.
37. Слепцов, С. Юбилей легендарного комбрига / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2020. – 22 янв. – С. 1.
38. Стибло, Е. Н. Во имя мирного будущего / Е. Н. Стибло // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 11 июля. – С. 6.
39. Сурдова, Л. Последний бой комбрига / Л. Сурдова // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 15 нояб. – С. 21.
40. Чайка, Н. Славен в жизни и через годы: Константин Заслонов // Железнодорожник Белоруссии. – 2000. – 6 янв. – С. 3.
41. Человек из легенды: Заслонов, которого мы не знали / подгот. А. Сосновская // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 28 янв. – С. 31.
42. Человек-легенда // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 10 лістап. – С. 2.
43. Шурдукова, А. Герои остаются жить / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2010. – 14 студз. – С. 1.
44. Шутава, В. Чалавек з легенды / В. Шутава // Народнае слова. – 2010. – 16 студз. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
«Константин Заслонов»: герой и… романтик
Телеканал «Звезда». Рубрика «Легенды армии». Константин Заслонов
Легендарные комбриги. Константин Заслонов