web maker

Зянькова Ефрасіння Савельеўна

Mobirise

Дата нараджэння: 22.12.1923

Дата смерці: 19.04.1984

Месца нараджэння: в. Ушалы, Шумілінскі р-н, Віцебская вобл.


Зянькова Ефрасіння Савельеўна Зянькова Ефрасіння Савельеўна – адзін з кіраўнікоў падпольнага руху ў Віцебскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1958), кавалер ордэнаў Леніна, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі.

Нарадзілася 22 снежня 1923 года ў былой вёсцы Ушалы Шумілінскага раёна ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння Лявонаўскай сямігодкі паступіла ў Віцебскае вучылішча фабрычна-заводскага навучання швейнікаў, адначасова скончыла школу рабочай моладзі. Працавала на віцебскай швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У ліку лепшых работніц была накіравана на вучобу ў швейна-тэкстыльны тэхнікум, але паспела скончыць толькі першы курс.

Летам 1941 года вярнулася ў родную вёску.

Са студзеня 1942 г. па жнівень 1943 г. узначальвала падпольную камсамольскую арганізацыю «Юныя мсціўцы». Са жніўня 1943 г. – у атрадзе імя К. Е. Варашылава партызанскай брыгады імя У. І. Леніна.

У чэрвені 1944 года вярнулася ў Віцебск. Працавала інструктарам Чыгуначнага райкама камсамола. Праз 2 гады перайшла на працу ў аддзяленне міліцыі, з 1951 г. – супрацоўнік Чыгуначнага райваенкамата г. Віцебска.

1 ліпеня 1958 года прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

З 1967 года – на заслужаным адпачынку, з 1976 года – ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памерла 19 красавіка 1984 года.


УШАНАВАННЕ

На доме па вуліцы Шрадара, дзе жыла Зянькова, усталявана мемарыяльная дошка. Яе імя носяць вуліцы ў г. Віцебск і г. п. Обаль.



Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958  года
за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў
у перыяд Вялікай Айчыннай вайны,
Ефрасінні Савельеўне Зяньковай прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Е. С. Зянькова ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені,
Чырвонай Зоркі, медалямі.

ЛІТАРАТУРА

1. Азевич, И. Великая скромная Фруза / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 18 окт. – С. 11.

2. Вечна жывыя : расказ былога сакратара падпольнай камсамольскай арганізацыі – Юныя мсціўцы – Героя Савецкага Саюза Е. С. Зяньковай // Віцебскі рабочы. – 1973. – 5 кастр.

3. Зенькова Ефросинья Савельевна // Витебск : энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1988. – С. 190–191.

4. Зенькова Ефросинья Савельевна / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справ. / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 58.

5. Зенькова Ефросинья Савельевна // Их именами названы… : энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 1987. – С. 235.

6. Зенькова Ефросинья Савельевна // Навечно в сердце народном : [справ.] / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск, 1984. – С. 186.

7. Зенькова Ефросинья Савельевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 455.

8. Зенькова Ефросинья Савельевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2006. – Т. 3 : Герасименко – Картель. – С. 666–667.

9. Зенькова Ефросинья Савельевна // Слава и гордость земли Витебской : биогр. справ. / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 49.

10. Зенькова Ефросинья Савельевна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справ. / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; художеств. ред. П. В. Баранов. – Минск, 2015. – С. 55–56.

11. Е. С. Зянькова – ганаровы грамадзянін Віцебска // Віцебскі рабочы. – 1976. – 16 сак.

12. Зянькова Ефрасіння Савельеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7 : Застаўка – Кантата. – С. 135.

13. Зянькова Ефрасіння Савельеўна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск, 1990. – С. 224–225.

14. Зянькова Ефрасіння Савельеўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 1996. – Т. 3 : Гімназіі – Кадэнцыя. – С. 462.

15. Кузьмич, Т. Всем смертям назло ... / Т. Кузьмич // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 23 снеж. – С. 2.

16. Кузьміч, Т. Каб заўтра не памерла ніколі / Т. Кузьміч // Звязда. – 2015. – 19 жн. – С. 3.

17. Маркіянаў, Б. Баявая сяброўка / Б. Маркіянаў // Віцебскі рабочы. – 1983. – 21 снеж.

18. Маркіянаў, Б. Жыццё – легенда / Б. Маркіянаў // Віцебскі рабочы. – 1973. – 22 снеж.

19. Мароз, М. Фрузе Зяньковай споўнілася б 90 ... / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 28 снеж. – С. 4.

20. Ніціеўская, Ж. Адважная Фруза / Ж. Ніціеўская // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 9 студз. – С. 4.

21. Подвиг юных мстителей: из воспоминаний Героя Советского Союза Ефросиньи Зеньковой // Народнае слова. – 2004. – 17 студз. – С. 4.

22. Подлипский, А. Герой Советского Союза Е. Зенькова / А. Подлипский // Доски, берегущие память : справ. / А. Подлипский, В. Рогач. – Витебск, 2006. – С. 33.

23. Смирнов, В. Зенькова Ефросинья Савельевна / В. Смирнов // Память: ист.-докум. хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск, 1985. – С. 90–91.

24. Хазанскі, У. За сябе і таварышаў / У. Хазанскі // Віцебскі рабочы. – 1980. – 14 мая.

25. Хазанский, В. Во главе юных подпольщиков / В. Хазанский // Героини : очерки о женщинах – Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов. – М., 1969. – Вып. 1. – С. 197–208.

26. Хазанский, В. Во главе юных подпольщиков / В. Хазанский // Люди легенд / сост.: В. Павлов, Н. Полтораков, И. Селищев. – М., 1965. – Вып. 1. – С. 463–473.

27. Хазанский, В. Вожак юных подпольщиков / В. Хазанский // Героини войны : очерки о женщинах – Героях Советского Союза / сост.: А. Белановский, П. Перепеченко. – М., 1963. – С. 166–180.

28. Шпаковская, Г. «Юные мстители» из Оболи / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 25 окт. – С. 4.


СПАСЫЛКІ

Герои страны. Зенькова Ефросинья Савельевна

Почетные граждане города Витебска. Зенькова Ефросинья Савельевна

Путь в бессмертность Ефросиньи Зеньковой