Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 20.08.2020 11:46
- Адноўлена 26.01.2023 10:29
На тэрыторыі Мёрскага раёна працуе 46 устаноў культуры, з іх 20 устаноў клубнага тыпу, 23 бібліятэкі, ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў», Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей, КУКП «Мёрская раённая кінавідэасетка».
У Мёрскую цэнтралізаваную клубную сістэму ўваходзіць 20 структурных падраздзяленняў: Мёрскі раённы Дом культуры, Дзісненскі гарадскі Цэнтр культуры, Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, Лявонпальскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Цвецінскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору, 8 сельскіх дамоў культуры, 6 сельскіх клубаў, Мёрскі аўтаклуб.
У клубных установах арганізавана 147 фарміраванняў, з іх 105 калектываў мастацкай самадзейнасці, у іх занята каля 1000 удзельнікаў, 35 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.
12 калектываў носяць званне «народны» і «ўзорны». Сярод іх:
народны клуб народных майстроў «Святліца» Мёрскага РДК, які далучае маладое пакаленне да нацыянальных мастацка-рамесных традыцый;
народны тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» Мёрскага РДК створаны ў 1992 годзе; званне «народны» носіць з 1999 года;
народны тэатр Мёрскага РДК працуе з 2005 года, калектыў тэатра – 15 чалавек;
народны фальклорны гурт «Мурашы» філіяла «Дзіцячы санаторый "Расінка"»; званне «народны» атрымаў у 2008 годзе;
народная эстрадная студыя «Зараніца» Мёрскага РДК; званне «народная» атрымала ў 2009 годзе;
народнае аматарскае аб'яднанне «Чырвоныя гваздзікі» Дзісенскага ГЦК;
народны фальклорны гурт «Іставіца» пры Ісцкім СК;
народны фальклорны гурт «Язынка» пры Язненскім СДК;
народны вакальна-харэаграфічны гурт «Азярніцы» УП ЖКГ Мёрскага раёна;
ансамбль народнай музыкі і песні «Мёрыца» ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў»;
узорны тэатр авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі» Мёрскага РДК існуе з 1997 года. Задачы тэатра – арганізацыя вольнага часу ўдзельнікаў, знаёмства з гісторыяй адзення, стварэнне калекцый;
дзіцячы ўзорны аркестр баянаў-акардэонаў ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» заснаваны ў 70-я гады, неаднаразовы ўдзельнік свята народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, на I і III абласным конкурсе аркестравых калектываў атрымаў дыплом першай ступені.
Усе калектывы з'яўляюцца ўдзельнікамі мясцовых, абласных, раённых святаў. Штогод у раёне праходзяць агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці.
На Мёршчыне таксама знайшлі прапіску абласныя святы. З 2001 па 2016 гг. у раёне праводзіўся абласны фестываль нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі». Штогод у студзені арганізуецца абласны конкурс каляднай песні «Зорка Віфліема».
З 2012 года ў верасні на Мёршчыне праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Месца і час правядзення незвычайнага свята абраны нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Таксама на Мёршчыне штогод адпачываюць падчас восеньскай міграцыі на балоце Ельня больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусакоў. Менавіта пра ягады і птушак – як пра ўнікальныя асаблівасці Мёршчыны – расказваюць мясцовыя жыхары.
ЛІТАРАТУРА
1. Астукевич, А. «Дзісенчукам» – 5. Фанатеют даже школьники / А. Астукевич ; беседовал И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 28 снеж. – С. 6.
2. Баніфатава, М. «Звіняць ручайком песні нашай зямлі» / М. Баніфатава, В. Мядзюха // Міёрскія навіны. – 2013. – 22 чэрв. – С. 4.
3. Басікірская, А. Пасля смеху бывае гран-пры! / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 8 крас. – С. 7.
4. Басікірская, А. Цвецінскаму Дому культуры 50! / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2011. – 28 мая. – С. 2.
5. Басікірская, А. «Язынцы» – 30 год: не жыццё, а масленіца / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 16 мая. – С. 7.
6. Ва ўсім творчы парадак / падрыхт. К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 16 лют. – С. 8.
7. Дедюра, Л. На щедрой земле / Л. Дедюра // Віцебскі рабочы. – 2007. – 2 кастр. – С. 1, 8.
8. Кашкур, Ч. Клубныя ўстановы і народнае мастацтва / Ч. Кашкур // Мiёрскiя навiны. – 2008. – 23 лют. – С. 2.
9. Крук, Н. Культура : сёння і заўтра / Н. Крук // Міёрскія навіны. – 2007. – 17 лют. – С. 1.
10. Культура // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / текст Л. А. Мателенка ; фото О. В. Молодечкина, Л. А. Мателенка. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 24–25.
11. Лялькіна, М. Усе фарбы сяброўства / М. Лялькіна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 28 сент. – С. 4.
12. Пашкевіч, Т. «Азярніцы» – песень, танцаў беражніцы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 25 марта. – С. 9.
13. Пашкевіч, Т. Дзісненскія зоркі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 21 дек. – С. 12.
14. Пашкевіч, Т. На сцэне «Свае хлопцы» / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 29 июля. – С. 13.
15. Пашкевіч, Т. Свята фальклору / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 23 мая. – С. 5.
16. Пашкевіч, Т. Сілы дае любімая справа / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 4 апр. – С. 23.
17. Рагін, Я. Цеплахода няма. Ёсць байдарка... / Я. Рагін, К. Антановіч // Культура. – 2017. – 24 чэрв. – С. 1, 10.
18. Рынкевіч, К. Б'юць фантанамі творчыя задумы / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 10 кастр. – С. 7.
19. Рынкевіч, К. Гучаць пад жывую музыку звонкія галасы / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 кастр. – С. 8.
20. Рынкевіч, К. Ёй спадарожнічалі аптымізм і творчасць / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 14 крас. – С. 5.
21. Рынкевіч, К. Захоўваюць і прадаўжаюць свае традыцыі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 7 кастр. – С. 4.
22. Рынкевіч, К. Злучыліся ў творчы карагод дасціпны гумар і да спадчыны пашана / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 16 жн. – С. 5.
23. Рынкевіч, К. І цяпер спявае вёска хорам / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 12 кастр. – С. 8.
24. Рынкевіч, К. Калейдаскоп падзей і настрояў / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 23 лют. – C. 8 .
25. Рынкевіч, К. Натхнёныя музамі творчасці / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 20 кастр. – С. 5.
26. Рынкевіч, К. Спявай, душа народная, нібы салоўка з выраю / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 18 мая. – C. 8.
27. Рынкевіч, К. У промнях творчасці, пазітыву і дабра / К. Рынкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 23 ліп. – C. 4–5.
28. Рынкевіч, К. Цёпла, ярка свеціць зорка «Азярніц» / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 4 студз. – С. 8.
29. Рынкевіч, К. Экафэст аб'ядноўвае і грэе сардэчным цяплом / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 17 верас. – С. 4.
30. Спявае «Іставіца» // Міёрскія навіны. – 2017. – 12 верас. – С. 6.
31. Януш, Г. Музычная Міёршчына / Г. Януш // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 15 мая. – С. 3.
СПАСЫЛКІ