Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі архітэктуры. Мёрскі раён

Мёрскі раён багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. У Мёрскім раёне захавалася мноства невялікіх цэркваў, касцёлаў і сядзіб, некаторыя з іх знаходзяцца ў добрым стане. У раёне найбольш вылучаюцца славутасці і архітэктурныя помнікі такіх гарадоў і вёсак як: Мёры (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі), Дзісна (гарадская забудова), Ідолта (касцёл Маці Божай Шкаплернай і сядзіба Мілашаў), Лявонпаль (сядзіба Лапацінскіх).

Планіровачную структуру раёна можна лічыць прыступкавай: ад хутароў, невялікіх паселішчаў і цэнтральных сядзіб да цэнтраў мясцовай сістэмы рассялення (Мёры, Дзісна, Язна) і раённага цэнтра.

У раёне два буйныя гарады – Дзісна і Мёры. У Дзісне пераважае індывідуальная сядзібная забудова традыцыйнай местачковай архітэктуры. У Мёрах забудова ў асноўным прадстаўлялася драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Добра захавалася старая планіровачная сетка вуліц, якая пакладзена ў аснову новага цэнтра, атрымаўшы далейшае развіццё ў адпаведнасці з сучаснымі сацыяльнымі патрабаваннямі і нарматывамі.

У забудове цэнтраў буйнейшых населеных пунктаў раёна пераважаюць узбуйненыя каапераваныя і блакіраваныя аб'ёмы ўстаноў культурна-бытавога прызначэння (Дзісна, Завуцце, Іст, Наўгароды, Мікалаёва, Туркова, Чарасы, Шарагі, Язна). Яны дазваляюць не толькі выявіць значнасць грамадскага цэнтра ў структуры паселішча, але і палепшыць плошчу пад забудовай, скараціць затраты на будаўніцтва і добраўпарадкаванне, эксплуатацыйныя затраты. Акрамя таго, кааперацыя і блакіроўка грамадскіх будынкаў зручныя ў адносінах абслугоўвання насельніцтва.

 

Будынак Дома рамёстваў. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фотаздымак з сайта http://vandrouka.by/Гарадская забудова. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фотаздымак з сайта https://darriuss.livejournal.comГарадская забудова. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фотаздымак з сайта https://darriuss.livejournal.comСтогадовы мост. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фотаздымак з сайта http://vandrouka.byГарадская забудова. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фотаздымак з сайта https://darriuss.livejournal.comЗемская бальніца 1902 года на Александроўскай алеі. Мёрскі раён, г. Дзісна. Фатаздымак з сайта http://vandrouka.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альхімович, Т. А. Архітэктурныя помнікі // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 558–563.

2. Альхімович,Т. А. Сучасная забудова раёна // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 573–578.

3. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Ідолта / В. Ермалёнак // Мiёрскiя навiны. – 2004. – 27 крас. – С. 3.

4. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Каменполлі / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2004. – 21 верас. – С. 3.

5. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Крычаве / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1997. – 8 мая. – С. 5.

6. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.

7. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.

8. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–315.

9. Миорский район // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [краткий путеводитель] / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 26–28.

10. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 50 с.: ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае).

11. Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – 38 с.