Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Мёрскі раён

Мёрскі край – цудоўнае месца для турызму і адпачынку. Унікальныя прыродныя краявіды Мёршчыны, багатая гісторыка-культурная спадчына прывабліваюць сюды шматлікіх гасцей.

Прыродны патэнцыял і гісторыка-культурная спадчына дазваляюць паспяхова развіваць пазнавальны, экалагічны, рэлігійны турызм. На тэрыторыі Мёршчыны распрацоўваюцца пешыя, водныя, веласіпедныя турыстычныя маршруты з наведваннем помнікаў прыроды, архітэктуры, гісторыі, месцаў баявой славы. Аматарам актыўнага адпачынку прапаноўваюцца:

– ваенна-гістарычныя маршруты: «Па месцах баявой славы», «Пярсцёнак вайны 1812 года на Мёршчыне»;

– кулінарны трансгранічны маршрут «Кулінарная спадчына ў Латгальскім рэгіёне і Віцебскай вобласці»;

– культурна-пазнавальныя маршруты: «Пешыя прагулкі па г. Мёры», «Бронзавае кальцо Мёршчыны», «Малы залаты пярсцёнак Мёршчыны» і інш.;

– маршруты выхаднога дня: «Храмы Мёршчыны», «Гісторыка-культурная спадчына Мёрскага раёна» і інш.;

– трансгранічныя турыстычныя маршруты: «Мёрская кругасветка», «З сябрамі ў краіну блакітных азёр», «Самае цікавае і ўнікальнае» і інш.;

– экалагічныя маршруты: «Яленскі востраў», «Курганістае», «Ельнянская кругасветка», «Экалагічныя пешыя паходы», «Водныя экалагічныя паходы», «Веласіпедны маршрут» і інш.

Акрамя прадстаўленых турыстычных маршрутаў, распрацаваных краязнаўцам В. А. Ермалёнкам, і маршрутаў па ландшафтным заказніку «Ельня», прапануе свае маршруты і турыстычная база «Актам», асноўныя віды дзейнасці якой скіраваны на аздараўленне і адпачынак турыстаў з выкарыстаннем прыродных лячэбных рэсурсаў.

На тэрыторыі Мёрскага раёна знаходзіцца «Дзіцячы санаторый "Расінка"», філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграздраўніца».

Сельскі турызм прапануе экскурсіі на прыроду, вандроўкі на лодках, экстрэмальныя паходы па балотах, веласіпедныя турыстычныя маршруты. Ёсць магчымасць адпачыць у 54 аграэкасядзібах Мёрскага раёна ў вёсках Бабарыкі, Блажкі, Вісяты, Ворцы, Дарожкавічы, Дворышча, Завуцце, Захарні, Зачарэўе, Ідолта, Іст, Казельскія, Камянполле, Канцэрава, Лінкаўшчына, Лявонпаль, Мазурына, Мілашова, Мурашкі, Пераброддзе, Слабада, Снегі, Спігальшчына, Сухавержжа, Сушкі, Томкі, Узмёны, Янова, Язна, на хутары Сухія. За пяць гадоў тут пабывала звыш 6000 турыстаў, у тым ліку 738 – з-за мяжы.

На тэрыторыі раёна размешчаны паляўнічыя гаспадаркі: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Абстэрна», дом «Рыбака і паляўнічага» (гасцінічнага тыпу) УП ЖКГ Мёрскага раёна ў в. Пераброддзе, дом паляўнічага «Дзісненскі» ДЛГУ «Дзісненскі лясгас», «Дом паляўнічага (рыбака)» у г. Мёры і в. Зачарэўе, мабільны кемпінг «Мярэя» каля в. Зачарэўе на плошчах ляснога фонду ДЛГУ «Дзісненскі лясгас». На тэрыторыі кемпінга, створанага ў 2018 годзе, абсталяваны альтанкі, пляцоўкі для кемпераў (5 пляцовак), дзіцячая пляцоўка, душ і туалет. Паслугі: арэнда стаянкі, альтанак, палатак, мангалаў, пракат ровараў, катамаранаў, лодак, спартыўнага і турыстычнага інвентару. Гэты праект – вынік міжнароднага супрацоўніцтва з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Агротуризм // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 41–43.

2. Агроэкоусадьбы Миорского района // Миорский край – родина моего счастья / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Издатель ИП Молодечкин О. В., 2018. – С. 18–21.

3. Блажэвіч, Э. «У Жураўля» / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 17 верас. – С. 8.

4. Вароніна, А. Міёршчына гасцям рада / А. Вароніна // Міёрскія навіны. – 2020. – 8 верас. – С. 2.

5. Гармель, И. Бизнес, что сердцу близок / И. Гармель // Белорусская нива. – 2007. – 6 янв. – С. 3.

6. Дзядзюра, Л. Дранікі з аладкамі – будуць госці гладкімі / Л. Дзядзюра // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 8 снеж. – С. 5.

7. Жук, А. Ад турызму – здароўе і адухаўленне / А. Жук // Міёрскія навіны. – 2005. – 23 ліп. – С. 5.

8. Касаты, Л. Сельскі турызм / Л. Касаты // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 8 ліп. – С. 2.

9. Мателенок, И. Болотные декорации: скромная экзотика / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. –14 верас. – С. 4.

10. Мателенок, И. Притяжение самобытного подворья / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2017. – 16 верас. – С. 7.

11. Матэленак, І. «Бела Кузіна» і лазня... у інтэрнеце / І. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 9 жн. – С. 2.

12. Матэленак, Л. Адчынены дзверы на агарод / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 15 чэрв. – C. 3.

13. Матэленак, Л. Ля вулея патрэбна кармавое поле / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 23 лістап. – С. 4.

14. Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок ; фото: О. В. Молодечкина, Л. А. Мателенка. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – 40 с.

15. Озерский, А. Увлечь, чтобы сохранить / А. Озерский // Витебские вести. – 25 июля. – С. 6.

16. Рынкевіч, К. Актывістаў яднаюць ідэі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 29 кастр. – С. 7.

17. Рынкевіч, К. Да прыроды з чыстымі намерамі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 11 чэрв. – С. 5.

18. Спорт и туризм // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 38–40.

19. Станкевіч, Н. Пікнікі і банкеты на свежым паветры / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 студз. – С. 4.

20. Станкевіч, Н. Рэалізаваць задуманае і імкунуцца да большага / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 30 крас. – С. 2.

21. Станкевіч, Н. Турызм мае патрэбу ў актыўным развіцці / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 1 жн. – С. 2.

22. Туризм, спорт, отдых // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 56–61.

23. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под. общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – 648 с. : ил.

24. Яско, А. «Мазурный берег» Западной Двины / А. Яско // Белорусская нива. – 2007. – 7 лют. – С. 7.