Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Мёрскі раён

 

Асноўнай галіной эканомікі раёна з'яўляецца сельская гаспадарка. Раён спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, лёну, бульбы, рапсу; на вытворчасці малака, мяса. У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ў раёне з'явілася 12 аграгарадкоў. У 2011–2015 гг. уведзена ў эксплуатацыю 9 зернесушыльна-ачышчальных комплексаў, 4 даільныя залы, малочна-таварная ферма «Карпачова» з водазаборнымі збудаваннямі.

На 2020 год у склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 14 сельгаспрадпрыемстваў: вытворчае ўнітарнае прадпрыемства камунальнай уласнасці «Міёрскі», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Язна», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Цітова», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Чарасы», філіял «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чарасы», а таксама 9 адкрытых акцыянерных таварыстваў: «Дрыгучы», «Туркова», «Папшулі», «Мікалаёўскі», «Пад'ельцы», «Любінова», «Мерыца», «Узмёнскі край» і «Міёрскі райаграсэрвіс». Пад збожжавыя культуры імі засяваецца звыш 16 тыс. га ворных плошчаў, пад кармавыя – 14,5 тыс. га, пад лён – каля 1 тыс. га. Валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў у 2019 годзе 41766 тон, бульбы – 976 тон, агародніны – 40 тон, ільновалакна – 675 тон. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе ў 2019 годзе склала 3955 тон, вытворчасць малака – 33565 тон.

Прамысловасць Мёрскага раёна ў сваёй большасці прадстаўлена перапрацоўчымі прадпрыемствамі, якія спецыялізуюцца на выпуску мясных і каўбасных вырабаў, канцэнтраваных камбікармоў, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, ільновалакна.

Сёння ў выглядзе самастойных унітарных прадпрыемстваў, іх філіялаў, адкрытых акцыянерных таварыстваў дзейнічаюць: у Мёрах – вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат», «Міёрскі камбікормавы завод» філіял ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», Мёрская вытворчасць філіяла «Полацкі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам», адкрытае акцыянернае таварыства «Міёрскі льнозавод», унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мёрскага раёна; у г. Дзісна – дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзісненскі лясгас», швейны цэх № 4 камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Віцебчанка».

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2014 года «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта» ў Мёрскім раёне пачалося будаўніцтва завода па вырабу бляхі і белага ліста. У жніўні 2020 года запушчана першая чарга металапракатнага завода. На заводзе будзе працаваць звыш 1,5 тыс. чалавек. Адразу плануецца выпускаць 150 тыс. тон белай бляхі, 50 тыс. – чорнай. На працягу двух наступных гадоў вытворчасць дасягне 240 тыс. тон белай і больш за 150 тыс. тон чорнай бляхі. На трэцім этапе запуску завода – праз 6–7 гадоў – па плане 400 і 200 тыс. тон прадукцыі адпаведна, у тым ліку ліст аўтамабільны катаны для вытворчасці ўсіх кузаўных работ БелАЗа, МАЗа, Белджылі. Плануецца вырабляць дэталі і для авіялайнераў.

Будаўнічыя, меліярацыйныя работы, дарожная галіна Мёрскага раёна прадстаўлены даччыным камунальным унітарным будаўнічым прадпрыемствам «Міёрская перасоўная механізаваная калона-55», камунальным даччыным унітарным прадпрыемствам меліярацыйных сістэм «Міёрскае ПМС» і «Язненскае ПМС», філіялам «Міёрскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 203» КУП «Віцебскаблдарбуд».

Праз горад праходзяць рэспубліканскія дарогі Р 14 (Полацк – Браслаў) і Р 18 (мяжа РФ –Шаркаўшчына – Казяны). Чыгуначным палатном г. Мёры звязаны з гарадамі Мінск і Віцебск (прычапныя вагоны Мінск – Друя і Віцебск – Друя). Прыгарадныя чыгуначныя перавозкі не ажыццяўляюцца. Аўтамабільныя пасажырскія грузавыя (міжнародныя) перавозкі ажыццяўляе ўчастак г. Мёры філіяла «Аўтобусны парк № 2 г. Полацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Ён жа аказвае паслугі пракату рэкламнай інфармацыі, мыйка, шынамантаж, СТА, правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.

Транспарціроўкай нафтапрадуктаў па нафтаправодзе займаецца з 1992 года асобная арганізацыя – лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя «Дзісна».

Бытавое абслугоўванне ў раёне ажыццяўляе КУП «Міёрскі камбінат бытавога абслугоўвання». Прадпрыемства аказвае паслугі: вытворчасць і рамонт рознай прадукцыі, пракат тавараў (абсталявання), хімічная чыстка, паслугі цырульні і інш. Выконваюцца заказы прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Нарматыўна-сацыяльныя стандарты па аказанні бытавых паслуг насельніцтву ў раёне выконваюцца. Акрамя дамоў быту ў гарадах Дзісна і Мёры працуюць 6 комплексных прыёмных пунктаў (Павяцце, Мікалаёва, Чапукі, Язна, Завуцце, Узмёны).

На тэрыторыі г. Мёры працуе 29 аб'ектаў рознічнага гандлю і 4 аб'екты грамадскага харчавання суб'ектаў усіх формаў уласнасці. У г. Мёры маюцца сеткавыя крамы: «Хіт! Экспрэс!», «Еўраопт»,«Капеечка»,«Дабраном».

Больш за 70 відаў паслуг сувязі аказвае Міёрскі ўчастак электрасувязі Полацкага ЗУЭС. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляецца: тэлефанія, інтэрнэт ByFly, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Пошта Мёрскага раёна сёння – гэта сетка з 14 аддзяленнямі паштовай сувязі, якія прадастаўляюць шырокі спектр універсальных, паштовых і няпрофільных паслуг.

Раён прадстаўлены таксама шматлікімі арганізацыямі, да якіх адносяцца: таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭнергаЦэнтр Міёры», унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (УП ЖКГ) Мёрскага раёна, Мёрскі філіял Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам і інш. З пачатку 2018 года ў раёне створаны новыя арганізацыі. Сярод іх: ТАА «ММК Хольц Гандаль», у фарміраванні статутнага фонду якога ўдзельнічалі фізічныя асобы з замежжа.

Па стане на 1 студзеня 2020 года ў Мёрскім раёне зарэгістравана 270 дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў па розных відах дзейнасці.

У знешнеэканамічнай дзейнасці асноўнымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі Мёрскага раёна з'яўляюцца: ВУП «Міёрскі мясакамбінат» (мяса ялавічыны, свініны, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты), ТАА «Капіталдрэўпрадукт» (дошка, брус, паўбрус, зруб, шчытавыя домікі), УАЗ «Міёрская цэнтральная раённая бальніца» (медыцынскія паслугі), філіял «Дзіцячы санаторый "Расінка"» ААТ «Белаграздраўніца» (санаторна-аздараўленчыя паслугі), ТАА «Абстэрна» (турыстычныя паслугі, арганізацыя палявання), на базе якога была заснавана першая ў Беларусі ферма па развядзенні аленяў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Миоры. Взгляд в будущее / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 13 дек. – С. 1, 5.

2. Блажэвіч, Э. Вытворчыя вышыні / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 18 лістап. – С. 2.

3. Блажэвіч, Э. Раўненне – на правафлангавых / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 28 студз. – С. 2.

4. Блажэвіч, Э. У аўры пашаны / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 10 лют. – С. 4.

5. Вынікі 2019 года // Міёрскія навіны. – 2020. – 11 студз. – С. 4.

6. Гоголинский, В. Каравай Миорщины – 2019 / В. Гоголинский // Міерскія навіны. – 2019. – 16 лістап. – С. 3.

7. Дарогу адольвае ідучы // Міёрскія навіны. – 2019. – 27 лістап. – С. 3.

8. Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок ; фото: О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – 38 с.

9. Мателенок, И. Замёрзнуть не дадут / И. Мателенок // Міерскія навіны. – 2019. – 31 жн. – С. 4–5.

10. Матэленак, Л. Васіль Кухцінскі: «Становімся гаспадарамі» / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 18 студз. – С. 2.

11. Матэленак, Л. Выконваць элементарнае – і поспех гарантаваны / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 21 снеж. – С. 1–2.

12. Матэленак, Л. Вялікае малако – гарантыя будучыні / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 15 студз. – С. 2.

13. Матэленак, Л. Да свята падышлі з першай прадукцыяй / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 18 ліп. – С. 4–5.

14. Матэленак, Л. Дзень заўтрашні рыхтуем / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 10 жн. – С. 3.

15. Матэленак, Л. Клопат пра зямлю заўсёды патрэбны / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 26 крас. – С. 1, 3.

16. Матэленак, Л. ММПЗ набывае «інтэлектуальную» моц / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 16 мая. – С. 3.

17. Матэленак, Л. Напярэдадні эксперыменту / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 2 лют. – C. 2.

18. Матэленак, Л. На шляху металічнай паласы: людзі і тэхналогіі / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 8 верас. – С. 1, 4.

19. Матэленак, Л. Незабыты юбілей / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 26 кастр. – C. 6.

20. Матэленак, Л. Разлік на ўласныя сілы / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 8 лют. – С. 2.

21. Матэленак, Л. У планах прыбаўка невялікая, але важкая / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 23 лют. – С. 2.

22. Матэленак, Л. Холдынг – гэта падтрымка / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 24 сак. – С. 3.

23. Мядзведзева, В. Мільён на працяг і пачатак / В. Мядзведзева // Звязда. – 2019. – 6 ліп. – С. 2.

24. Озерский, А. Мелиоративный ренессанс / А. Озерский // Витебские вести. – 2019. – 19 марта. – С. 3.

25. Озерский, А. От дисненских швей зарубежным модницам / А. Озерский // Витебские вести. – 2019. – 17 окт. – С. 1.

26. Озерский, А. Стратегия продуманных действий / А. Озерский // Витебские вести. – 2019. – 26 окт. – С. 7.

27. Пашкевіч, Т. Акцэнт – на рэзервы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 28 февр. – С. 2.

28. Пашкевіч, Т. Будаўнікам работы хопіць / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 10 янв. – С. 6.

29. Пашкевіч, Т. Канчатковы вынік залежыць ад кожнага / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 1 дек. – С. 4.

30. Пашкевіч, Т. У малочнай ракі берагі залатыя / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 30 авг. – С. 2.

31. Раманчук, С. Завод узвядуць еўрапейцы / С. Раманчук // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 28 мая. – С. 2.

32. Рынкевіч, К. Напярэдадні свята настрой адпаведны / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 6 кастр. – С. 5.

33. Рынкевіч, К. Па прыступках вопыту і самаразвіцця / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 студз. – С. 4.

34. Рынкевіч, К. У іх справе кожны міліметр важны / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 13 чэрв. – С. 1, 5.

35. Станкевіч, Н. Будаваць планы і рэалізоўваць іх – па сіле настойлівым / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны . – 2017. – 27 снеж. – С. 1, 3.

36. Станкевіч, Н. Для ўтульных сустрэч і прыемных пакупак / Н. Станкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 3 жн. – C. 5.

37. Станкевіч, Н. Забяспечыць устойлівы эканамічны рост / Н. Станкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 5 студз. – C. 2.

38. Шокель, А. Мадэль развіцця на заўтра / А. Шокель ; гутарыў Л. Матэлёнак // Міёрскія навіны. – 2018. – 17 лістап. – С. 2.

39. Шымуковіч, Ф. Беларускі лён Дзісненскага павету куплялі датчане, нарвежцы, англічане, французы / Ф. Шымуковіч // Вольнае Глыбокае. – 2017. – 30 сак. – С. 5.