Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Карасеў Віктар Раманавіч

Дата нараджэння
12.02.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкая акруга, в. Рыбакі
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
краязнаўства

Карасеў Віктар Раманавіч нарадзіўся 12 лютага 1937 года ў в. Рыбакі Полацкай акругі (зараз г. п. Ветрына Полацкага раёна), краязнавец.

У 1955 годзе скончыў Ветрынскую школу і паступіў у Даўгаўпілскае радыётэхнічнае авіяцыйнае ваеннае вучылішча. 27 год аддаў службе ў Савецкай Арміі. Падчас службы паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Латвійскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1968 годзе. Пасля звальнення з вайсковай службы ў 1982 годзе ўладкаваўся на працу настаўнікам гісторыі ў Полацку, 8 гадоў выкладаў у сярэдніх школах № 9 і № 12, а потым пераехаў у г. п. Ветрына і 15 гадоў адпрацаваў настаўнікам гісторыі ў Ветрынскай школе. У 2003 годзе на яе базе быў адкрыты музей школы і роднага мястэчка. Яго стваральнік – Віктар Раманавіч Карасеў.

Вывучае гісторыю роднага пасёлка, вынікам чаго сталі кнігі «Ветрына і наваколле: храналогія гісторыі» (1999), «Мая любоў – Ветрына» і «Майго сэрца часцінка: нарысы з гісторыі Ветрынскай школы» (2004). Аўтар кніг «У памяці людской назаўжды» (2010), «Па гістарычных мясцінах полацкай зямлі» (2011), «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння : гістарычны нарыс» (2012).

Дзякуючы Віктару Раманавічу, на Ветрыншчыне з'явіліся помнікі, мемарыяльныя дошкі ў гонар знакамітых землякоў: Г. Місуны, П. Клыпы, А. М. Семянтоўскага, Б. І. Эпімах-Шыпілы, В. С. Гарбука, С. П. і М. П. Сямашкаў, А. А. Грыневіча, Я. Кульнева і інш. У 2004 годзе стаў аўтарам эскіза герба г. п. Ветрына і арганізатарам устаноўкі мемарыяльнага знака з нагоды 500-годдзя пасёлка.

Публікацыі па ваеннай, гісторыка-краязнаўчай і літаратурна-мастацкай тэматыцы змяшчае на старонках рэспубліканскага і мясцовага друку. Супрацоўнічае з літаратурным аб'яднаннем «Наддзвінне». У 2012 годзе Віктар Раманавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воднева, І. Сапраўдны краязнаўца / І. Воднева // Полацкі веснік. – 2012. – 31 жн. – С. 10.

2. Гавяйновіч, В. Збіральнік Полацкай даўніны / В. Гавяйновіч // Полацкi веснiк. – 2007. – 20 сак. – С. 5.

3. Гавяйновіч, В. Каб ведалі, ганарыліся і стваралі / В. Гавяйновіч // Полацкi веснiк. – 2012. – 10 лют. – С. 4.

4. Загурская, Г. «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння / Г. Загурская // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 12 кастр. – С. 7.

5. Каленік, А. Любіць свой край / А. Каленік // Полацкі веснік. – 2017. – 21 сак. – С. 4.

6. Карасеў Віктар Раманавіч // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 7 (ліп.). – С. 2.

7. Катушонок, Г. Подарок Полоцку / Г. Катушонок // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 1 марта. – С. 4.

8. Козик, А. Успехи краеведа / А. Козик // Витебский курьер. – 2003. – 14 февр. – С. 2.

9. Крупица, Н. Кто порадовал читателей / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 3 янв. – С. 2.

10. Мацюшонак, Т. Каб і іншыя так любілі / Т. Мацюшонак // Культура. – 2007. – 3–9 лістап. – С. 14–15.

11. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 3 жн. – С. 2.

12. Пукшанскі, А. Кожнай бы вёсцы свайго Карасёва... / А. Пукшанскі // Звязда. – 2007. – 13 сак. – С. 3.

13. Сопікава, В. Віншуем! / В. Сопікава // Полацкі веснік. – 2019. – 4 студз. – С. 18.

14. Шануючы свой родны кут // Полацкі веснік. – 2010. – 10 сак. – С. 5.