Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей баявой славы, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі». Чашніцкі раён

 

Сучасная назва Музей баявой славы
Дата заснавання 1986
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Сайт https://chashniki.schools.by/pages/muzej-boevoj-slavy

 

Музей пачаў сваю працу ў 1986 годзе пры СШ № 1 г. Чашнікі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара школы па выхаваўчай працы Людмілы Мікалаеўны Радзівонавай. Фонд музея фарміраваўся на працягу 20 гадоў. Пры музеі дзейнічае клуб «Патрыёт».

У дзвюх экспазіцыйных залах музея прадстаўлена больш за 300 сапраўдных экспанатаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне: асабістыя рэчы салдат і партызан, дэталі зброі, дакументы, фотаматэрыялы, успаміны і лісты.

Цэнтральнае месца займае экспазіцыя, прысвечаная былым вучням школы, Героям Савецкага Саюза Я. Г. Навіцкаму, С. Ф. Пшоннаму, Л. У. Буткевічу і І. М. Красніку. Сабраны біяграфічныя звесткі, успаміны сваякоў пра іх.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікае вывучэнне жыццёвага шляху Алега Церашкова, які вучыўся ў гэтай школе. Юныя следапыты падрабязна вывучаюць гісторыю партызанскай брыгады «Дубава» і падпольнай групы «Цэнтр», удзельнікам якой быў былы дырэктар школы М. С. Марціновіч.

У музеі часта праходзяць сустрэчы з удзельнікамі вайны. Стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Перамогі праводзіць «Вахту Памяці», якая прысвечана гэтай падзеі.

У 2005 годзе музей заняў III месца ў абласным конкурсе сярод музеяў баявой славы, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Савецкая, д. 7.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кашпар, Е. Наследие / Е. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2006. – 16 мая. – С. 3.