Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Бешанковіцкі раён

У Бешанковіцкім раёне створана развітая сетка ўстаноў культуры для арганізацыі розных мерапрыемстваў і правядзення вольнага часу насельніцтва. Сярод іх ўстанова культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры», які аб'ядноўвае раённы Дом культуры, сельскія Дамы культуры (6), раённы Дом рамёстваў, сельскія клубы (6), сельскія клубы-бібліятэкі (2), Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Бешанковіцкую і Астровенскую дзіцячыя школы мастацтваў.

У раёне налічваецца 12 калектываў мастацкай самадзейнасці са званнем «народны» і «ўзорны»:

– ансамбль народнай песні «Весялуха»;

Бешанковіцкі народны хор;

– народны ансамбль народнай песні «Ульяначка»;

народны клуб «Ветэран»;

народны аркестр народных інструментаў;

– народны вакальны ансамбль «Вакаліз»;

– народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя»;

народны клуб народных майстроў «Скарбонка»;

народны фальклорны калектыў «Крыніца»;

– узорны ансамбль віяланчэлістаў «Кантабіле»;

– узорны ансамбль фальк-стыль «Званіца»;

– узорны аркестр народных інструментаў.

У Бешанковіцкім раёне праведзена амаль 2 тыс. культурна-масавых мерапрыемстваў, з якіх 24 – свята вуліцы і вёсак. Вялікае прызнанне атрымалі фестывалі музычнай і мастацкай творчасці «Святочныя вечары ў маёнтку Агінскіх», фестывалі маладзёжнай песні «Наш час – нашы песні» і «Песні юнацтва нашых бацькоў», традыцыйныя святы «Масленіца» і «Купалле», прафесіянальныя святы.

З кожным годам удасканальваецца работа клубных устаноў. Тут працуюць новыя фарміраванні, узрастае якасны ўзровень масавых мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўсебаковаму развіццю дзяцей і падлеткаў, выхаванню іх духоўнай асобы, пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы шляхам далучэння да мастацтва.

Адным з галоўных напрамкаў дзейнасці клубных устаноў раёна з'яўляецца работа па фарміраванні здаровага ладу жыцця, умацаванні сям'і, прафілактыцы правапарушэнняў сярод моладзі і падлеткаў. Вялікая ўвага надаецца і людзям пажылога ўзросту, работнікам сельскай гаспадаркі.

Школы мастацтваў працуюць па трох накірунках дзейнасці: музычным, мастацкім, харэаграфічным. Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў мае 3 філіялы ў аграгарадках Вярхоўе, Бачэйкава, Ула.

Раённы дом рамёстваў працуе па шасці напрамках: кераміка, ганчарства, саломапляценне, ткацтва, вырабы з паперы, роспіс па шкле. Для дзяцей і падлеткаў працуюць гурткі па саломапляценні, вышыўцы і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мартова, Н. Край, где фестивали каждый год / Н. Мартова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 11 окт. – С. 4.

2. Павловская, Л. Культуру – на более высокий уровень / Л. Павловская // Зара (Бешанковiчы). – 2007 – 29 мая. – С. 2.

3. Праграма галіны культуры Бешанковіцкага раёна на 2007–2010 гады // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 24 крас. – С. 3–4.

4. Пукшанскі, А. І скрыпка – «франтавік» / А. Пукшанскі // Звязда. – 2011. – 16 лістап. – С. 6.

5. Ткаченок, Ф. Н. «Возрождая село, возрождаем сельскую культуру» / Ф. Н. Ткаченок // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 15 чэрв. – С. 3.

6. Ткаченок, Ф. Зажигать сердца и души людей / Ф. Ткаченок // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 6 кастр. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Спіс калектываў мастацкай самадзейнасці Бешанковіцкага раёна