Візітная картка. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 25.07.2017 11:38
- Адноўлена 02.09.2020 09:25
Глыбоцкі раён размешчаны на паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Цэнтр раёна – горад Глыбокае – знаходзіцца на адлегласці 176 кіламетраў ад Мінска і 187 кіламетраў ад Віцебска. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча – 1,8 тыс. км2. На Глыбоччыне налічваецца 414 населеных пунктаў. З ліку найбуйнейшых – гарадскі пасёлак Падсвілле. Адміністрацыйна падзяляецца на Падсвільскі пасялковы Савет і 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкаўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, |
Буйныя вёскі і аграгарадкі: Галубічы, Мосар, Пліса, Празарокі, Псуя, Удзела, Чарневічы.
Насельніцтва на канец 2015 г. складала 37 712 тыс. чалавек. Гарадскіх жыхароў – 20 886.
Горад мае аўтобусную сувязь з Мінскам. Віцебскам, Полацкам, Наваполацкам, Браславам, Мёрамі і інш. На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя маршруты: Маладзечна – Полацк, Крулеўшчына – Варапаева. Вялікае значэнне для знешніх сувязяў раёна маюць шасейныя дарогі Полацк – Вільнюс, Докшыцы – Браслаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Захарына, Ю. Ю. Глыбоцкі раён / Ю. Ю. Захарына // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 69–70.
2. Звонка, Г. Трагедыі, у якіх ёсць імёны / Г. Звонка // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 6 мая. – С. 3.
3. Зінкевіч, А. Паўночны край. Глыбоччына. Радзіма / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 13 лют. – С. 1–2.
4. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн, 1995. – 454 с.: іл.
5. Глубокский район // Регионы Республики Беларусь, 2016 : статистический сборник / редкол.: И. В. Медведева (пред.) [и др.]. – Т. 2 : Основные социально-экономические показатели городов и районов. – Минск, 2016. – С. 125–128.
6. Рослевич, З. Как это было / З. Рослевич // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 24 кастр. – С. 2.
7. Статыстычныя звесткі аб раёне // Глыбокае. Глыбоцкі раён / пад. рэд.: М. М. Кандзерскага, М. П. Чарапкоўскага. – Мінск : Бонэм, 2004. – С. [2–6].
8. Сутула, Г. Жыццё прыгожае нараджэннем і трывалае – працягам / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 19 жн. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Глыбоцкага райвыканкама