Помнікі гісторыі. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 22.10.2018 09:34
- Адноўлена 15.02.2024 14:19
Багатая гісторыка-культурная спадчына Аршанскага раёна захавана ў граніце, камяні, бронзе і мармуры. На тэрыторыі раёна існуе каля 80 помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. Помнікі гэта не проста сімвал самабытнасці кожнага населенага пункта, але і ўнікальныя крыніцы вывучэння яго гісторыі.
Сярод помнікаў і памятных мясцін Аршанскага раёна можна адзначыць вайсковыя могілкі, мемарыяльны парк герояў і Курган бессмяротнасці, мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму!» («Кацюша»), памятны знак Вызваліцелям і Алею лётчыкаў. У Оршы пастаўлены помнікі Герою Савецкага Саюза К. С. Заслонаву, беларускаму пісьменніку У. Караткевічу, які тут нарадзіўся, а таксама помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, помнік воінам-інтэрнацыяналістам, у гонар воінаў-землякоў загінуўшых у Афганістане.
Памяць пра вялікія падзеі і іх герояў не адыходзіць у мінулае. Яна жыве ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 87–117.
2. Быньков, А. Погибли за нашу свободу / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 21 чэрв. — С. 8.
3. Вишневский, В. Путешествие по Андреевщине и окрестностям [Оршанского района] / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2020. – 17 сак. – С. 3
4. Кавалеўскі, С. Сведкі даўніны / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 26 янв. – С. 5.
5. Косинец, И. Тени прошлого в старом парке / И. Косинец // Аршанская газета. – 2020. – 23 мая. – С. 8.
6. Маршрут памяти / подгот. В. Сосновский // Аршанская газета. – 2021. – 14 крас. – С. 16 ; 8 мая. – С. 5 ; 2 ліп. – С. 4.
7. Нікуліна, М. Яны заваявалі Перамогу: да 45-годдзя адкрыцця Памятнага Знака вызваліцелям / М. Нікуліна // Аршанская газета. – 2023. – 21 кастр. – С. 6.
8. Рублеўская, Л. І. Межава: два лётчыкі-героі, каменныя крыжы і забытыя храмы / Л. Рублеўская // Звязда. – 2023. – 14 сак. – С. 13.
9. Турок, Н. Сцяжынкамі Вусця / Настасся Турок // Аршанская газета. – 2020. – 8 жн. – С. 8.