Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацы, сядзібы, паркі. Бешанковіцкі раён

У Бешанковіцкім раёне захавалася няшмат помнікаў дойлідства – эрозія часу, шматлікія войны, а неаднаразова і абуральнае невуцтва пакінулі сучаснікам толькі адзінкавыя, таму надзвычай значныя і каштоўныя, гісторыка-архітэктурныя рэліквіі. Яны, як уражлівыя вехі, пазначаюць асноўныя этапы развіцця не толькі краю, але і ўсёй Беларусі.

Палітыка-эканамічная кансалідацыя краю ажыццяўлялася вакол адміністрацыйна-гаспадарчага цэнтра – Бешанковічаў.

У 2-й палавіне XVIII стагоддзя, калі Бешанковічамі валодаў граф Храптовіч, адбыўся значны зрух у горадабудаўнічым развіцці мястэчка. Тут працягвалася забудова буйнога палацава-паркавага комплексу, які пачаў стварацца ў канцы XVII стагоддзя. Мястэчка пераўтварылася ў гандлёвы цэнтр з 2 кірмашамі штогод. Шырокую гандлёвую плошчу абкружалі дамы рамеснікаў, крамы. У 1775 г. пераважала драўляная забудова, якая складала 396 дамоў.

Чарговым этапам горадабудаўнічага фарміравання Бешанковічаў было XX стагоддзе. Пасля значнага зруйнавання французскім нашэсцем у 1812 г., калі ўсе жыхары збеглі і дамы былі абсалютна пустыя, мястэчка адбудоўвалася, развівалася шырокая сетка вуліц з гандлёвай плошчай у цэнтры, якую фарміравалі манументальныя гмахі ратушы, касцёла і царквы. Асноўная частка жылой забудовы размяшчалася ва ўсходняй частцы ад плошчы, уздоўж дарогі Віцебск – Лепель (сучасная вул. Камуністычная). Цэнтральныя вуліцы і плошча былі забрукаваны.

К сядзібна-паркавым комплексам на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна адносяцца:

arrow Бачэйкаўскі палацава-паркавы ансамбль у в. Бачэйкава;

arrow Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамль у г. п. Бешанковічы;

arrow парк «Саломінка» ў в. Дабрыгоры;

arrow сядзіба «Двор Нізгалава» ў в. Двор-Нізгалава.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бешенковичи // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – С. 105–109.

2. Бешанковіцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 119–134.

3. З архітэктурнай спадчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 31–38.