Помнікі гісторыі. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 22.10.2018 09:34
- Адноўлена 10.12.2018 09:27
На тэрыторыі Дубровенскага раёна знаходзіцца 80 помнікаў гісторыі і культуры. З іх 27 аб'ектаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх 2 помніка архітэктуры (дзеючая Свята-Траецкая царква і былы кляштар бэрнардзінцаў), 14 помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг., і 11 помнікаў археалогіі.
Так, на тэрыторыі раёна пахавана больш за 38 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, у тым ліку ў мемарыяльным комплексе «Рыленкі» пахавана 10 тысяч абаронцаў Айчыны.
Помнікі гісторыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Дубровенскага раёна і г. Дуброўна:
брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
помнік Асінторфскім падпольшчыкам;
помнік Васільеву Аляксандру Мікалаевічу ў в. Косціна Дубровенскага раёна;
помнік вызваліцелям г. Дуброўна;
помнік землякам у в. Вялікае Бахава, Вялікая Дзяцель, Ерамееўшчына, Засценкі, Калінаўка, Лосеўка, Рэдзькі, Сваташыцы, Станіславова, Усвяты Дубровенскага раёна;
помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Александрыя, Арловічы, пас. Асінторф, в. Баброва, Баева, Буда, Дабрынь, Ерамееўшчына, Залатавічы, Зарубы, Ірвяніца, Калінаўка, Кляны, Ляды, Міхалінава, Паценькі, Пятрыкі, Расасна, Сваташыцы, Чыжоўка, Чырвоная Слабада, Шухаўцы Дубровенскага раёна;
помнік на магіле ахвяр фашызму ў г. Дуброўна;
помнік Смірнову Юрыю Васільевічу ля в. Шалашына Дубровенскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Анечкина, Е. Печальная память войны / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2010. – 22 июня. – С. 1–2.
2. В борьбе с безызвестностью / подгот. А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2011. – 25 авг. – С. 10.
3. Возвращаем имена воинам / подгот. А. Гаврутиков // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 8 мая. – С. 2.
4. Голесник, С. В Дубровно война не дает забыть о себе / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 2 окт. – С. 2.
5. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 261–270.
6. Рублевский, С. Земля, окропленная мужеством / С. Рублевский // Народнае слова. – 2008. – 26 чэрв. – С. 2.
7. Чепелова, Л. Сохраняют страницы нашей истории / Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 17 крас. – С. 3.