Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Лепельскі раён

Вядучая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі Лепельскага раёна належыць прамысловасці. Прадукцыя гэтай галіны забяспечвае ўстойлівае функцыянаванне раёна, задавальняе патрэбы насельніцтва ў неабходных таварах і вызначае экспартны патэнцыял раёна.

Прамысловы комплекс уключае 6 арганізацый, у тым ліку 3 – рэспубліканскага падпарадкавання, 2 – абласнога і раённага падпарадкавання і 1 – юрыдычная асоба без ведамаснай падпарадкаванасці, на прадпрыемствах працуе больш за 2 тысячы чалавек.

Вядучым прадпрыемствам раёна з'яўляецца ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат», якое спецыялізуецца на вытворчасці сухіх малочных прадуктаў, масла жывёльнага, малочнай прадукцыі, сыроў, марожанага.

Хлебабулачная і кандытарская прадукцыя вырабляецца філіялам «Лепельскі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам». На прадпрыемстве пастаянна вядзецца работа па пашырэнні асартыменту і паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі.

ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» выпускае вузлы і дэталі для сельскагаспадарчых машын, зубчастыя колы і інш. Прадпрыемства таксама ажыццяўляе вытворчасць тавараў народнага спажывання (прадукцыя ўчастка дрэваапрацоўкі – ложкі, крэслы, прадукцыя ўчастка мэблі з ламінаванага ДСП – сталы, шафы).

КУВП «Бароўка» забяспечвае вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, пары і гарачай вады.

Філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» забяспечвае паўнавартаснымі канцэнтраванымі кармамі прамысловую жывёлагадоўлю.

Сельскагаспадарчая вытворчасць з'яўляецца адной з вядучых галін раёна як па аб'ёме вырабляемай прадукцыі, так і па колькасці занятага працаздольнага насельніцтва. Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаюцца 11 сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 4 – адкрытыя акцыянерныя таварыствы, 3 – камунальныя ўнітарныя вытворчыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Заазер'е» ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат», сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства «Пражэктар» ААТ «Віцебскхлебпрам», дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя», філіял «Дражна» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», 16 фермерскіх гаспадарак. Спецыялізацыя гаспадаркі – вытворчасць малака і мяса буйной рагатай жывёлы, развіццё вытворчасці зерня і льнаводства.

Таварная структура экспарту Лепельшчыны вызначаецца ў асноўным лесаматэрыяламі, паліўнай драўнінай, сувязнымі хімічнымі рэчывамі, прадукцыяй перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. Сваю прадукцыю прадпрыемствы экспартуюць у 18 краін свету. Асноўным гандлёвым партнёрам з'яўляецца Расійская Федэрацыя, паступова адкрываюцца рынкі краін далёкага замежжа, такіх як Венгрыя, Славенія, Чэхія, Эстонія і іншыя.

Унутраны гандаль і грамадскае харчаванне Лепельскага раёна развіваюцца дынамічнымі тэмпамі ў адпаведнасці са змяненнем спажывецкага попыту, ростам патрабаванняў да якасці тавараў і культуры абслугоўвання.

Гандлёвая сетка раёна ўключае 220 аб'ектаў, з іх 85 гандлёвых аб'ектаў у сельскай мясцовасці. Ажыццяўляюць гандлёва-вытворчую дзейнасць 65 аб'ектаў грамадскага харчавання.

Жыхары аддаленых вёсак абслугоўваюцца аўтамагазінамі.

У раёне функцыянуе тры рынкі і адзін гандлёвы цэнтр.

Да паслуг жыхароў і гасцей раёна рэстараны, міні-кафэ, кафэ, кафетэрыі, бары, дыска-бар.

Штогадовымі і традыцыйнымі ў раёне сталі выставы і распродажы, кірмашы, школьныя кірмашы.

Адным з галоўных напрамкаў развіцця раёна, улічваючы яго геаграфічнае становішча, з'яўляецца развіццё прыдарожнага сэрвісу. У цяперашні час на аўтамабільных дарогах раёна размешчана 8 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Больш за 107 суб'ектаў гаспадарання ў раёне аказваюць бытавыя паслугі: паслугі цырульні, паслугі па рамонту адзення, абутку і тэхнікі, фотапаслугі, паслугі пракату.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вазняк, С. Імклівыя крокі пяцігодкі / С. Вазняк // Лепельскі край. – 2018. – 6 ліп. – С. 2.

2. Время инновационных решений / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 1 нояб. – С. 3.

3. Матырка, В. Упэўненыя крокі пяцігодкі / В. Матырка // Лепельскі край. – 2018. – 28 жн. – С. 4.

4. Стельмах, А. Лепель промышленный / А. Стельмах // Лепельскi край. – 2007. – 16 лют. – С. 7.

5. Стратэгічны складнік дынамічнага развіцця / падрыхт. У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2017. – 19 верас. – С. 3.

6. Шаўчэнка, У. Бізнес малы – карысць вялікая / У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2005. – 24 мая. – С. 2.

7. Шаўчэнка, У. Курс – эфектыўнасць народнай гаспадаркі / У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2018. – 5 студз. – С. 2.

8. Шаўчэнка, У. Ступені росту / У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2013. – 6 жн. – С. 3.

9. Шляхам дынамічнага развіцця / падрыхт. С. Вазняк // Лепельскі край. – 2019. – 15 студз. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Экономика. Лепельский район