Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Лёзненскі раён

 

Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Віцебскага ўзвышша, паўднёвая – у межах Лучоскай нізіны. Найвышэйшы пункт – Гаршэва гара на Віцебскім узвышшы – 296 м; найбольш нізкая адзнака – урэз Лучосы на паўднёвым захадзе – 142 м.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена з канцова-марэнных і флювіягляцыянальных утварэнняў паазерскага ледавіка, на поўдні па даліне Лучосы вылучаюцца азёрна-ледавіковыя адклады старажытнага прыледавіковага вадаёма; ніжэй – утварэнні сожскага, дняпроўскага, у асобных выпадках бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 30–60 м, на поўначы да 140 м; пад імі залягаюць дэвонскія, да 480 м, пароды.

З карысных выкапняў у Лёзненскім раёне ёсць пясок, пясчана-жвіровая сумесь, жвір, гліна, даламіт, торф, сапрапель.

Вядомы 95 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 8,7 млн. т., Касцяёўскае радовішча даламіту, 8 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу і пяскоў з запасамі 34,4 млн. м2 (найбольшыя – Веляшковіцкае, Рубяжніцкае, Борскае, Замашанскае, Запожанскае), 5 радовішчаў глін і суглінкаў (найбольшыя – Запожанскае, Унскае, Бабінавіцкае, Веляшковіцкае).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – 383 с.

2. Долженкова, Г. Край голубых озёр / Г. Долженкова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2004. – 29 мая. – С. 2.

3. Ковриго, Г. Лиозненщина – Беларусь в миниатюре / Г. Ковриго // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 15 лют. – С. 7.

4. Кузьмич, М. В краю поющих жаворонков / М. Кузьмич // Беларуская думка. – 2006. – № 9. – С. 107–116.

5. Лиозненский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 208–213.

6. Физическая география Витебской области : учебное пособие для вузов / М. Ю. Бобрик [и др.]. – Витебск : ВГУ, 2004. – 222 с.