Помнікі гісторыі. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 27.11.2018 10:42
На тэрыторыі раёна знаходзіцца шмат помнікаў, якія праслаўляюць подзвігі нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўстаноўлены ў памяць тых, хто змагаўся на тэрыторыі, якая адносіцца зараз да г. Наваполацка:
брацкая магіла воінаў-вызваліцеляў 219 гвардзейскага стралковага палка;
мемарыяльны знак на месцы гібелі экіпажа савецкага самалёта;
мемарыяльны комплекс «Першая палатка»;
помнік воінам-інтэрнацыяналістам;
помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму».
Таксама ў горадзе знаходзяцца:
– помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатараву – першаму дырэктару НПЗ (зараз ААТ «Нафтан»). Ен ўстаноўлены ў 1993 годзе на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптарам з'яўляецца Л. Аганаў;
– помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні в. Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 г. Аўтар А. Захараў;
– мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 г. – устаноўлены ў 1974 годзе па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір»;
– помнік Л. П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы г. Полацка ўстаноўлены ў 1970 г. ля будынка СШ № 3 г. Наваполацка. Скульптар А. Дупін.