Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Дубровенскі раён

arrow помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб-велікан»;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння Барадзінцаўская крыніца ў Кіраёўскім гаі. Пра яе таксама існуе легенда пад назвай «Крыніца» ў Грутавым рове;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння Баеўская крыніца;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння крыніца каля в. Чубакова. Мясцовыя жыхары расказваюць, што прабілася крыніца яшчэ ў тыя часы, калі зямлёй валодаў пан. Вада з крыніцы чыстая і халодная, сцякае ў Чубакоўскае возера. Кожную 12-ю пятніцу каля крыніцы ідзе служба і прыязджае святар;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння Зарубская крыніца. Знаходзіцца яна на паўднёвым усходзе ад вёскі Зарубы. Мясцовыя жыхары ведаюць шмат гісторый, якія звязаны з крыніцай. Напрыклад: побач з крыніцай раней знаходзілася царква. У 1930-я гады яна была зачынена, а потым амаль разбурана. Аднойчы, праходзячы побач з царквой, бацька заўважыў, што ў разбуранай святыні гараць дзве царкоўныя свечкі. Потым нейкая невядомая сіла павяла яго прэч. Крыху пазней ён заўважыў, што апыніўся зусім у іншым баку вёскі. Як і калі ён туды прыйшоў – успомніць не змог. І зараз жыхары расказваюць, што, калі ідзеш да крыніцы, узнікае адчуванне, быццам нехта за табой назірае;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння Асінаўская крыніца. Знаходзіцца сярод поля з паўднёвага боку станцыі Асінаўка. Вада чыстая. Пры нізкіх тэмпературах ключ не замярзае. Крыніца не абсталявана, выкарыстоўваецца як вадапой для дзікіх жывёл;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння па геалагічным стане «Басейн ракі Чыжоўка». Ахова і добраўпарадкаванне ўскладзена на СВК «На варце»;

arrow месяцавы камень каля Барадзінскай крыніцы. Існуе легенда «Месяцавы камень» у Грутавым рове;

arrow помнік прыроды мясцовага значэння па геалагічным стане «Тэрыторыя кар'ера льнозавода». Плошча – 8 га. Ахова і добраўпарадкаванне ўскладзена на ААТ «Дубровенскі льнозавод».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асінаўская крыніца // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 25.

2. Бакшанскi, П. Дыханне даўнiны сiвой / П. Бакшанскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 14 сак. – С. 2.

3. Барадзінцаўская крыніца ў Кіраёўскім гаі (Грутаў роў) // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 21–24.

4. Зарубская крыніца // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 25.

5. Кавалеўскі, С. Кірэеўская крыніца / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 28 июня. – С. 8.

6. Крыніца каля в. Чубакова // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 25.

 

СПАСЫЛКІ

Бородинцевская криница