Мнюта, рака. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 09:11
- Адноўлена 17.01.2018 16:19
Мнюта – рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, правы прыток р. Дзісна, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 873 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Выцякае з возера Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага раёна, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на ўсход ад в. Балбекі Шаркаўшчынскага раёна. Прыток – р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200–400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча 15–30 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцюк, Ю. Мнюта / Ю. Касцюк // Веснік Глыбоччыны. – 1998. – 11 крас. – С. 2.
2. Мнюта // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 283–284.
3. Мнюта // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 130.
4. Скрабатун, У. Рака Мнюта [Глыбоцкага раёна]: учора і сёння / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2009. – 5 лістап. – С. 6.
5. Яцкевич, Т. Мнюта стала чище / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2007. – 17 февр. – С. 13.