Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Бешанковіцкі раён

 

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна размешчаны 52 возеры, самае вялікае з іх – Саро. Па глыбіні пасля Саро вызначаюцца: Каранёўскае, Белае, Плацішна, Вербнае, Астровенскае, Бікложа, Слабадское, Гарнасвечча і іншыя азёры.

Антошава – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,01 км2, даўжыня 0,1 км, найбольшая шырыня 0,1 км, даўжыня берагавой лініі 0,3 км. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 20 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, за 1 км на паўночны захад ад в. Зорнікі, сярод балота, парослага хмызняком. З возера выцякае ручай у возера Лешна.

Астровенскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 1,33 км2, найбольшая глыбіня 4,2 м, даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,93 км, даўжыня берагавой лініі 8,5 км, аб'ём вады 3,04 млн. м3, плошча вадазбору 174 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Чарнагосніца (выцякае з возера), за 16 км на усход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Дашкава. Схілы катлавіны вышынёй 10–18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя.У цэнтры возера востраў плошчай 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Дно пясчанае, глыбей 1,5 м выслана сапрапелем. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Белае і Саро. Зарастае да глыбіні 1,5 м.

Астроўна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Знаходзіцца ў басейне ракі Астроўніца, за 27 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Астроўна. Плошча 0,42 км2, найбольшая глыбіня 18,1 м, даўжыня 1,54 км, найбольшая шырыня 0,54 км, аб'ём вады 2,16 млн. м3, плошча вадазбору 9,8 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м. Берагі высокія, на паўднёвым захадзе зліваюцца са схіламі. Дно пясчанае, глыбей 3–3,5 м ілістае. Мае 3 астравы агульнай плошчай 1,8 га. Зарастае да глыбіні 3,5 м, шырыня паласы расліннасці да 35 м. З возера выцякае ручай у возера Доўгае.

Бабіна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,02 км2, даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 0,52 км. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 22 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, за 0,7 км на ўсход ад. в. Бортнікі 1-я. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, пад лесам. На поўнач забалочаная пойма шырынёй 50–100 м.

Белае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 1,49 км². Найбольшая глыбіня 12,4 м, даўжыня 6,17 км, найбольшая шырыня 0,53 км, даўжыня бераговой лініі 14,52 км, аб'ём вады 7,18 млн. м3, плошча водазбору 13 км². Знаходзіцца ў басейне ракі Чарнагосніца, за 16 км на ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля вёсак Гарадзец і Забелле. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 20 м, стромкія, на усходзе да 3 м. Берагі зліваюцца са схіламі, паўночныя і паўднёвыя забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 4 м – ілістае. З возера выцякае ручай у возера Астровенскае. Зарастае да глыбіні 4 м.

Белае возера – возера на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. Плошча 0,17 км2. Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 2,2 км, плошча вадазбору 1,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 12 км на захад ад Віцебска, каля в. Дарагакупава. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пад лесам, на поўдні і паўднёвым ўсходзе разараныя. Берагі высокія, на поўнач і ўсход зліваюцца са схіламі.

Бікложа – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,23 км2, найбольшая глыбіня 7 м, даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,9 км, плошча вадазбору 2,8 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Бікложа (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 16 км на ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Забелле. Берагі нізкія, на захадзе пад хмызняком. Ёсць востраў плошчай 0,25 га. Зарастае слаба.

Бораўна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 2,04 км2. Найбольшая глыбіня 9,5 м, даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,4 км, плошча вадазбору 4,4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Чарнічанка, за 25 км на ўсход ад г. п. Бешанковічы, за 2 км на паўночны захад ад в. Абухава, сярод забалочанай, лясістай мясцовасці. Берагі нізкія, параслі хмызняком.

Бораўна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,34 км2. Найбольшая глыбіня 4,1 м, даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,44 км, аб'ём вады 0,98 млн. м3, плошча вадазбору 1,9 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Астроўніца, за 22 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, за 1 км на захад ад в. Крупеніна, сярод мяшанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 да 15 м, на захадзе да 5 м, на вышыні 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагі невысокія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае, прыбярэжная паласа расліннасці шырынёй да 50 м.

Вербнае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,14 км2, найбольшая глыбіня 12 м, даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км, плошча вадазбору 7,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 23 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, за 4 км на паўднёвы захад ад г. п. Ула, каля в. Фролкавічы, сярод лясных масіваў. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Зарастае. Уваходзіць ў зону адпачынку Ула.

Глыбокае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,18 км2, найбольшая глыбіня 9 м, даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2,32 км, аб'ём вады 1 млн. м3, плошча вадазбору 2,7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 27 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком, на паўночным захадзе разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на поўначы і поўдні месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбінёй 3–3,5 м ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м.

Доўгае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,21 км2, даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 2,18 км, плошча вадазбору 38,9 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Астроўна. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.

Заазер'е (Заазерскае возера) – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,11 км2, даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,24 км, даўжыня берагавой лініі 1,5 км, плошча вадазбору 3,25 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Чарнагосніца, за 21 км на паўнёвы ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Вялікія Паўлавічы. Схілы катлавіны разараныя, пад агародамі, на поўдні – хмызняк.

Забельскае возера (Вялікае Забелле) – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,14 км2, найбольшая глыбіня 5,4 м, даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 1,94 км, аб'ём вады 0,37 млн. м3, плошча вадазбору 0,36 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 22 км на захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Забелле. Схілы катлавіны вышынёй 4–5 м, пераважна разараныя, на поўдні часткова пад хмызняком.

Запольскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,12 км2, даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км, плошча вадазбору 56,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Свячанка, за 11 км на паўднёвы захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Заполле. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, разараныя. Берагі высокія, на асобных участках зліваюцца са схіламі. Праз возера цячэ р. Свінка.

Калодна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,11 км2, найбольшая глыбіня 12,8 м, даўжыня 0,86 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 1,88 км, аб'ём вады 0,68 млн. м3, плошча вадазбору 3,19 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 22 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Зарэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. На поўдні ўпадае ручай з возера Лешна, на поўначы выцякае ручай у р. Ула.

Каранёва (Каранеўскае возера, Святое возера) – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,4 км2, найбольшая глыбіня 5,8 м, даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі 3,81 км, аб'ём вады 1,47 млн. м3, плошча вадазбору 0,7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, за 4 км на захад ад г. п. Ула. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі лесам, на паўднёвым усходзе да 5 м, разараныя.

Круглае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,1 км2, даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі 3,81 км, аб'ём вады 1,47 млн. м3, плошча вадазбору 0,17 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Чарнагосніца, за 21 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, на поўдзень ад в. Ліхошына. Паўночныя і ўсходнія берагі возера пад лесам. Злучана ручаём з р. Чарнагосніца.

Лешна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,1 км2, найбольшая глыбіня 3,8 м, даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 1,72 км, аб'ём вады 0,25 млн. м3, плошча вадазбору 2,6 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 20 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Бортнікі 1-я. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, параслі лесам. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Плацішна, на поўначы выцякае ручай у возера Калодна.

Лукаўскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,19 км2, даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 2,82 км, плошча вадазбору 1,24 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Астроўніца (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 27 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Малы Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на ўсходзе сплавінныя.

Мелкае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,39 км2, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,57 км, даўжыня берагавой лініі 3,95 км, аб'ём вады 0,77 млн. м3, плошча вадазбору 14,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 26 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля в. Замялочча. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, разараныя, на паўночным захадзе пад хмызняком. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 30 м), параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Па ўсёй плошчы зарастае падводнай расліннасцю. У возера ўпадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у Доўгае возера.

Нізгалаўе – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,5 км2, найбольшая глыбіня 3,4 м, даўжыня 1,16 км, найбольшая шырыня 0,61 км, даўжыня берагавой лініі 2,95 км, аб'ём вады 0,97 млн. м3, плошча вадазбору 11,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 20 км на захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Нізгалава. Схілы катлавіны вышынёй да 10–13 м, пераважна разараныя. З возера выцякае ручай у р. Ула.

Плацішна – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,23 км2, найбольшая глыбіня 17,9 м, даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 3,19 км, аб'ём вады 1,48 млн. м3, плошча вадазбору 1,45 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Ула, за 20 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Бортнікі 2-я. Схілы катлавіны вышынёй 3–5 м, параслі лесам, на захадзе ў верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 5–7 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй – сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м, падводная да 4–4,5 м. Выцякае ручай у возера Лешна.

Святое возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,06 км2, найбольшая глыбіня 18,9 м, даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 1,3 км, аб'ем вады 0,61 млн. м3. Знаходзіцца ў басейне ракі Чарнагосніца (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 18 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, за 1,3 км на поўнач ад в. Беркава.

Сокарава – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,12 км2, даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Знаходзіцца ў басейне р. Тураўлянка, за 23 км на паўночны захадад г. п. Бешанковічы, каля в. Сокарава. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, пераважна разараныя. Злучана ручаём з возерам Палазер'е.

Хоцінскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,22 км², найбольшая глыбіня 4,2 м, даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,41 км, даўжыня берагавой лініі 2,44 км, аб'ём вады 0,53 млн. м³, плошча вадазбору 0,68 км². Знаходзіцца ў басейне ракі Ула, за 24 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, каля вёскі Хоціна. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. На поўнач і ўсход забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. У возера ўпадаюць 2 каналы.

Хоцькаўскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,22 км2, найбольшая глыбіня 4,1 м, даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 2,39 км, аб'ём вады 0,42 млн. м3, плошча вадазбору 28,3 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Свінка (цячэ праз возера), за 12 км на паўднёвы захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Доўгае. Схілы катлавіны вышынёй 7–10 м, пераважна разараныя або пад пашай, на паўднёвым усходзе параслі лесам. Берагі на захадзе высокія, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае амаль чвэрць плошчы возера.

Церабетаўскае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,06 км², даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 1 км. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны, за 24 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, каля вёскі Чанавічы. Ляжыць на паўднёвай ускраіне ляснога масіву, абкружана хмызняком. На поўначы берагі забалочаныя.

Чарніца – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,12 км², даўжыня 0,71 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Чарнічанка (выцякае з возера), за 28 км на ўсход ад г. п. Бешанковічы, за 1 км на паўночны захад ад в. Латыгава, сярод балота.

Чорнае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,11 км², даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Знаходзіцца ў басейне р. Свяча, за 11 км на захад ад г. п. Бешанковічы, на поўдзень ад в. Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй 2–4 м, разараныя, на поўдні параслі хмызняком. З возера выцякае ручай у возера Слабодскае.


ЛІТАРАТУРА

1. Азёрнае багацце раёна // Зара (Бешанковічы). – 1999. – 24 снеж. – С. 3.

2. Блакітная кніга Беларусі: (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / редкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с.: іл.

3. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с.: іл.

4. Боровно, озеро // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А—Герань. – С. 472.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с.: ил.

6. Якушко, О. Ф. Край голубых озер / О. Ф. Якушко. – Минск : Урожай, 1969. – 94 с.

7. Якушко, О. Ф. Озероведение: география озер Белоруссии / О. Ф. Якушко. – 2-е изд., перераб. – Мінск : Вышэйшая школа, 1981. – 223 с.