Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Бешанковіцкі раён

 

Рэкі Бешанковіцкага раёна належаць да Заходне-Дзвінскага і Верхнедняпроўскага гідралагічных раёнаў. Найбольш крупная рака – Заходняя Дзвіна. Яе працягласць па тэрыторыі краю каля 100 км, шырыня 170 м, яе прытокі: Ула (38 км 30 м) са Свячанкай (40 км 12 м), Крывінка (24 км 25 м) з Бярозкай (15 км 10 м). Густата натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі каля 7 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 55 км, магістральных і падвадных каналаў каля 440 км, рэгуляцыйных каналаў каля 510 км. 

Бікложа (Бікложка) – рака ў Бешанковіцкім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 15 км, плошча вадазбору 40 км2, сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Замошша і цячэ на паўднёвы ўсход Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля в. Храпавішчына. Ад вытоку амаль да в. Загароддзе на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.

Бярозка (Верхняя Крывіна) – рака ў Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Крывінкі (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 34 км, плошча вадазбору 330 км², сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м³/с, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля Бешанковічаў. Даліна і пойма невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад вёскі Буднікі да вёскі Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8–20 м. Асноўныя прытокі – 2 ручаі без назваў (злева даўжынёй 14 км, справа – 15 км). У басейне ракі ляжаць азёры: Альшанка, Сянно, Бярозаўскае, Бароўка, Добрына, Сосна. Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі: Рубеж, Ганковічы, Буднікі, Крывое Сяло. Рэжым ракі вывучаўся ў 1926–1934 гг. на гідралагічным пасту Ганковічы.

Хоцінка – рака ў Бешанковіцкім раёне, левы прыток р. Ула (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 11 км, плошча вадазбору 28 км2, сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад в. Хоціна, вусце насупраць размешчанай на правым беразе Улы в. Саўрасы.

Чарнагосніца – рака ў Бешанковіцкім раёне, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 7 км, плошча вадазбору 185 км2, сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с, сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %. Выцякае з Астровенскага возера з паўночнага ўсходу, за 1 км на захад ад в. Дуброва, вусце каля в. Будзілава. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,3 км каналізаванае, далей звілістае, шырынёй 5–6 м.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акулёнок, Л. Реки просят помощи / Л. Акулёнок // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 17 жн. – С. 3.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

3. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с.

4. Вячэслін, А. Воднае багацце Прыдзвіння / А. Вячэслін // Зара (Бешанковічы). – 1998. – 29 верас. – С. 3.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.