Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Расонскі раён

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 3 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам унітарнага вытворчага прадпрыемства «Полацкі малочны камбінат», 4 сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі.

Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі:

arrow камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Дварышча-Рас»;

arrow камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Сяляўшчына»;

arrow камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Краснаполле»;

arrow філіял «Клясціцы-Агра» ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Полацкі малочны камбінат».

Сялянскія фермерскія гаспадаркі:

arrow сялянская фермерская гаспадарка Барадулькіна А. М. (рыбалоўства, дрэваапрацоўка; в. Юхавічы);

arrow сялянская фермерская гаспадарка «АрленАгра» (жывёлагадоўля; в. Валатоўкі);

arrow сялянская фермерская гаспадарка Саўчанкі Ю. П. (раслінаводства);

arrow сялянская фермерская гаспадарка «Экамёд» (пчалярства).

Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі з вытворчасцю збожжа, рапсу.

У сельскагаспадарчых арганізацыях агульная зямельная плошча складае 27853 га, з іх сельскагаспадарчых угоддзяў – 18159 га, у тым ліку раллі – 13178 га. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Колькасць працуючых – 631 чалавек.

Жыллёва-камунальныя паслугі ў раёне аказвае УП ЖКГ Расонскага раёна, асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца цеплаэнергетыка. На балансе прадпрыемства знаходзяцца 13 дзеючых кацельняў, 9 з іх – у сельскай мясцовасці.

У сферы будаўніцтва стабільна працуе адна арганізацыя – філіял Расонскае ДРБУ № 109 «КУП «Віцебскаблдарбуд».

Транспартная сетка ў Расонскім раёне прадстаўлена аўтамабільным транспартам. Праз тэрыторыю Расонскага раёна праходзяць тры аўтадарогі: Полацк – Расоны (Р24), Невель – Верхнядзвінск (Р132), Апочка (Расія) – Полацк (Р46).

Транспартнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г. Наваполацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», участак Расоны.

Паслугі паштовай сувязі аказваюць 1 аддзяленне паштовай сувязі ў г. п. Расоны, 7 сельскіх аддзяленняў сувязі (в. Гарбачэва, в. Дварышча, в. Забор'е, аг. Клясціцы, аг. Краснаполле, аг. Сяляўшчына) i адзін пункт паштовай сувязі ў в. Янкавічы.

На Расоншчыне няма буйных прамысловых аб'ектаў.

Самыя паспяховыя прадпрыемствы на Расоншчыне звязаны з лесам і дрэваапрацоўкай:

arrow ДЛГУ «Расонскі лясгас» (дрэваапрацоўчая прамысловасць);

arrow прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі «ЛМФ-Плюс» (у 2015 г. створана, 50 працоўных месцаў, дрэваапрацоўчая прамысловасць; аг. Клясціцы);

arrow прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Транспрамлестэх» (у 2013 г. створана, 15 рабочых месцаў, выраб сыравіны для «ЛМФ-Плюс», лесанарыхтоўчыя паслугі; аг. Клясціцы);

arrow прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Эфект» (дрэваапрацоўчая прамысловасць; г. п. Расоны).

У 2007 г. было створана таварыства з дадатковай адказнасцю «Антэй-Пласт» па перапрацоўцы другасных палімерных матэрыялаў (г. п. Расоны).

Прыватны бізнес у асноўным прадстаўлены дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі і аграсядзібамі.

Экспарт паслуг Расонскага раёна: 88,1 % – турыстычныя, 11,6 % – транспартныя.

У 2019 годзе паслугі ажыццяўляліся для рэзідэнтаў Расіі і 6 краін Еўрасаюза.

За першыя тры месяцы 2019 г. паказчыкі экспарту турыстычных паслуг выраслі больш чым у 3,5 разы да аналагічнага перыяду 2018 г.

Вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці Расонскага раёна ў студзені-верасні 2019 г.:

arrow экспартныя пастаўкі арганізацыямі раёна ў Расію, Малдову, Германію, Латвію, Літву, Польшчу, Швецыю;

arrow сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае.

У 2017 г. колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва склала 4073 чалавекі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. Пусть прогнозы сбываются / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2012. – 4 студз. – С. 2.

2. Бородулькина, А. Александр Шубский: «Потенциал есть. Нужна отдача» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 25 снеж. – С. 2.

3. Бородулькина, А. От итогов полугодия к конструктивному разговору / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 5 жн. – С. 2.

4. Бородулькина, А. Прошла сессия районного Совета депутатов / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 7 кастр. – С. 2.

5. Быков, В. В. Владимир Быков: «Потенциал у Россонщины большой» / В. В. Быков ; беседовала Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 1 июля. – С. 4.

6. Кириллова, Е. Инвестиционный форум – шанс для бизнеса / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 19 мая. – С. 2.

7. Кириллова, Е. Латвия – Россоны: сотрудничаем / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 1 снеж. – С. 2.

8. Кириллова, Е. Нам по плечу большие задачи / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2014. – 21 сак. – С. 2.

9. Кириллова, Е. Россоны – Китай: укрепляем сотрудничество / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 20 мая. – С. 1, 3.

10. Кириллова, Е. Создан совет по развитию предпринимательства / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 21 крас. – С. 4.

11. Пастернак, Т. Россонщина – жемчужина Поозерья и край трудолюбивых людей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 29 нояб. – С. 8–9.

12. Саппо, А. Ю. Все показатели – под контролем / А. Ю. Саппо ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2016. – 23 ліп. – С. 2.

13. Шубский, А. Н. «Нам есть чем гордиться и где принимать гостей!» / А. Н. Шубский ; беседовал Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2012. – 24 ліп. – С. 4.

14. Району расти и развиваться / подгот. Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2014. – 8 мая. – С. 2.

15. Улучшению условий жизнедеятельности россонцев – основное внимание / подгот. О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 5 студз. – С. 2–3.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама

 arrow Россоны и район: состояние и перспективы развития

 arrow В Россонском районе предприниматели из Прибалтики поднимают производство по переработке леса