Турызм. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 04.02.2020 13:05
- Адноўлена 04.02.2020 08:54
Талачынскі раён уваходзіць у Аршанска-Копыскую турыстычную зону.
У Талачыне пры сектары спорту і турызму адміністрацыі раёна дзейнічае і паспяхова развіваецца турыстычнае агенцтва – фізкультурна-спартыўны клуб «Ніва».
Распрацаваны конныя, пешыя і велатурыстычныя маршруты да Друцкага гарадзішча, па гістарычных і памятных мясцінах раёна, вобласці, а таксама да іншых аб'ектаў турызму ў Рэспубліцы Беларусь. У іх ліку два маршруты:
12-дзённы – працягласцю 215 км, разлічаны як на навічкоў, так і на вопытных турыстаў;
17-дзённы – працягласцю 350 км, для турыстаў, якія маюць значны вопыт верхавой язды.
Абодва маршруты прадугледжваюць начлег і харчаванне ў палявых умовах, адпачынак на прыродзе, наведванне знакамітых мясцін Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Распрацаваны тры аднадзённыя аўтобусныя экскурсійныя маршруты:
«Мая малая радзіма» – падарожжа пераважна па святых мясцінах, у іх ліку: царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Манастыр), царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (г. Талачын), касцёл святога Антонія Падуанскага (г. Талачын), крыніцы. У праграму ўключана і наведванне гісторыка-краязнаўчага музея;
«Па гэтай зямлі ступалі каралі» – наведванне Друцкага гарадзішча, Рацаўскага парку, рэшткаў сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх (в. Равуча);
«Талачын індустрыяльны». У спіс турыстычных аб'ектаў уваходзяць прамысловыя прадпрыемствы, якія зарэкамендавалі сябе з лепшага боку.
На базе Рацаўскай старажытнай сядзібы развіваецца паляўнічы турызм. Штогод гэтую базу наведваюць аматары палявання з розных краін.
У в. Загараддзе размешчана аграэкасядзіба «Утульны дворык», на якой можна адпачыць і парыбачыць. У вадаёме водзяцца шчупакі, карпы, карасі, амуры.
ЛІТАРАТУРА
1. Кавалевский, С. Охота по графским стандартам / С. Кавалевский // Народнае слова. – 2008. – 29 лістап. – С. 4.
2. Николаеня, И. В. Дело сдвинулось / И. В. Николаеня ; беседовал М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2009. – 11 лістап. – С. 3.
3. Основные туристические маршруты и объекты // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 168–169.
4. Охотничий туризм. Старинные парки района // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 48–50.
5. Пушнякова, А. Первопроходцем быть непросто / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 10 февр. – С. 6.
6. Рыжкова, Н. Куда ведут туристические тропы / Н. Рыжкова // Наша Талачыншчына. – 2009. – 7 кастр. – С. 3.
7. Толочинский район // Спорт, туризм и отдых в Витебской области : путеводитель по Белорусскому Поозерью / предисл. В. Г. Синковец. – Витебск : Управление спорта и туризма Витебского облисполкома, [2004?]. – С. 17.
8. Туризм // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 45–46.