Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Чашніцкі раён

На тэрыторыі раёна звыш 70 азёр агульнай плошчай 6261,3 га. Найбольш вялікія: Баярскае, Жэрынскае, Лукомскае, Чарэйскае.

Белае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,5 км2, найбольшая глыбіня 8,5 м, даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 6,4 км, плошча вадазбору 5,62 км2. Размешчана ў басейне р. Свячанка, за 17 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, паблізу в. Аўсянікі. Схілы катлавіны вышынёй 3–8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і ілістае. Злучана ручаямі з возерам Чорнае і ракой Свяча.

Болюцкае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,35 км2, найбольшая глыбіня 3,8 м, даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 3,75 км, плошча вадазбору 1,53 км2. Размешчана ў басейне р. Ракітаўка, за 32 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, каля в. Болюта, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сялява. Схілы катлавіны вышынёй да 13–25 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Берагі нізкія, пясчаныя, заходнія параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае.

Вядрэнскае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,11 км2, найбольшая глыбіня 11,5 м, даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км, плошча вадазбору 6,52 км2. Размешчана ў басейне р. Свінка, за 10 км на паўночны ўсход ад г. Чашнікі, каля в. Малая Вядрэнь. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, разараныя. Берагі пад хмызняком. Дно каля берагоў стромкае, да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Зарастае слаба.

Галаўня – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,29 км2, найбольшая глыбіня 9,2 м, даўжыня 1,16 км, найбольшая шырыня 0,31 км, даўжыня берагавой лініі 2,79 км, плошча вадазбору 5,5 км2. Размешчана ў басейне р. Ула, за 22 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, паміж вёскамі Будзілава і Мар'іна. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, на захадзе да 18 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шырынёй ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно ілістае, каля берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Упадае ручай з возера без назвы, на поўдні пратока ў возера Чарэйскае.

Глыбочына – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,13 км2, найбольшая глыбіня 28 м, даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,44 км, плошча вадазбору 8,42 км2. Размешчана ў басейне р. Свінка (цячэ праз возера), за 11 км на паўночны ўсход ад г. Чашнікі, каля в. Новая Ніва. Схілы катлавіны вышынёй 3–5 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Берагі высокія, на захадзе сплавінныя. Дно пясчанае і пясчана-ілістае, глыбей 1,5–2 м сапрапелістае. Шырыня паласы падводнай расліннасці 5–25 м.

Залоціна – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,11 км2, найбольшая глыбіня 12,6 м, даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Размешчана ў басейне р. Усвейка, за 18 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, за 4,5 км на паўночны захад ад в. Антаполле.

Застарынне – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,5 км2, найбольшая глыбіня 2,7 м, даўжыня 1,26 км, найбольшая шырыня 0,49 км, даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Размешчана ў басейне р. Лукомка (правы прыток Улы), за 10,5 км на паўднёвы захад ад в. Вятна.

Кабыльніца – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,11 км2, найбольшая глыбіня 3,8 м, даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Размешчана ў басейне р. Усвейка (правы прыток Улы), за 6,5 км на паўночны захад ад в. Антаполле.

Канцовае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,06 км2, найбольшая глыбіня 4,1 м, даўжыня 0,46 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 1,1 км, аб'ём вады 0,12 млн. м3, плошча вадазбору 3,03 км2. Размешчана ў басейне р. Заходняя Дзвіна (выцякае з возера), за 11 км на паўночны ўсход ад г. Чашнікі, за 1 км на ўсход ад в. Вялікае Вядрэнь. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна разараныя.

Квеціна – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,3 км2, найбольшая глыбіня 1,5 м, даўжыня 0,92 км, найбольшая шырыня 0,39 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км, аб'ём вады 0,29 млн. м3. Размешчана ў басейне р. Ракітаўка, за 34 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, за 5 км на поўдзень ад в. Чарэя. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, параслі лесам і хмызняком, на поўначы разараныя. Берагі забалочаныя. Пойма шырынёй 100–250 м, забалочаная, пад хмызняком. На поўдні выцякае ручай у р. Ракітаўка.

Маеўскае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,16 км2, найбольшая глыбіня 10,5 м. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км. Аб'ём вады 0,78 млн м3. Плошча вадазбору 100,3 км2. Размешчана ў басейне р. Свячанка (цячэ праз возера), за 18 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Хотліна. Схілы катлавіны вышынёй 2–3 м, пераважна разараныя, на ўсходзе вышынёй да 16 м, параслі хмызняком. Злучана р. Свячанка з возерам Хотлінскае.

Мелкае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 0,76 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,91 км. Аб'ём вады 0,32 млн. м3. Плошча вадазбору 1,8 км2. Размешчана ў басейне р. Усвейка, за 18 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, каля в. Бельнякі. Схілы катлавіны вышынёй 10–50 м, забалочаныя, пад лугавой расліннасцю. Злучана ручаём з возерам Глыбокае.

Пачаевіцкае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,11 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,56 км. Аб'ём вады 0,47 млн. м3. Плошча вадазбору каля 0,73 км2. Размешчана ў басейне р. Лукомка, за 6 км на поўдзень ад г. Чашнікі, каля вёскі Пачаевічы. Схілы катлавіны вышынёй 6–9 м, у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй часткова пад сельгасугоддзямі. Берагі сплавінныя, часткова пад хмызняком, на поўнач зліваюцца са схіламі. На ўсходзе забалочаная пойма шырынёй да 40 м, парослая хмызняком. Дно ілістае і сапрапелістае, каля паўночнага берага пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай, надводнай расліннасці да 20 м. Злучана пратокай з р. Лукомкай.

Сарочынскае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,13 км2. Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 1,91 км. Аб'ём вады 0,73 млн. м3. Плошча вадазбору каля 1 км2. Размешчана ў басейне р. Ула, за 10 км на паўднёвы захад ад г. Чашнікі, каля в. Сарочына. Схілы катлавіны вышынёй 10–12 м, разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.

Святое – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,12 км2, даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Размешчана ў басейне р. Лукомка, за 15 км на поўдзень ад г. Чашнікі, каля вёскі Слабодка. Схілы катлавіны вышынёй 20–25 м (на поўдзень і паўднёвы захад 6–10 м), часткова пад хмызняком. На паўднёвы ўсход забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Злучана ручаём з паўночным залівам Лукомскага возера.

Смальянскае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,09 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 0,54 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Аб'ём вады 0,25 млн. м3. Плошча вадазбору 5,12 км2. Размешчана ў басейне р. Ула, на паўднёва-ўсходняй ускраіне г. Чашнікі. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, на поўнач невыразныя, пераважна разараныя і пад забудовамі. Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на поўнач месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны 3–5 м). Пойма шырынёй 10–20 м, пераўвільготнена, месцамі парасла хмызняком, на поўнач пераходзіць у нізіну. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 2–10 м. На поўнач злучана пратокай з р. Ула.

Сцержань – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 2,05 км2. Найбольшая глыбіня 0,8 м. Даўжыня 1,83 км. Найбольшая шырыня 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі 5,31 км. Аб'ём вады 0,84 млн. м3. Размешчана ў басейне р. Свячанка, за 15 км на ўсход ад г. Чашнікі, сярод нізіннага балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.

Чамярыца – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,52 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Аб'ём вады 0,87 млн. м3. Плошча вадазбору 4,2 км2. Размешчана ў басейне р. Ула, за 26 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, за 1,5 км на захад ад вёскі Антаполле. Схілы катлавіны вышынёй 4–7 м, абрываюцца ўступам вышынёй 1,5–2,5 м, на поўдзень разараныя, на поўнач пад лесам. Берагі нізкія, сплавінныя, парослыя хмызняком, пойма затарфаваная і парослая хмызняком, на поўнач лесам. Дно сапрапелістае, на поўдзень вузкая паласа пясчаных адкладаў. Дно выслана падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у воз. Чарэйскае.

Чорнае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 0,98 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Аб'ём вады 0,33 млн. м3. Плошча вадазбору 3,24 км2. Размешчана ў басейне р. Югна, за 25 км на паўднёвы ўсход ад г. Чашнікі, каля в. Белая Царква. Схілы катлавіны вышынёй 5–9 м, параслі лесам, на поўдзень пад сухадольным лугам. Берагі сплавінныя, параслі воднай і водна-балотнай расліннасцю. Пойма на поўдзень і поўнач шырынёй да 100 м, месцамі забалочаная і пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Да 85 % плошчы возера зарастае.

Ямнае – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 2,28 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 2,3 км. Найбольшая шырыня 1,31 км. Даўжыня берагавой лініі 6,49 км. Аб'ём вады 3,42 млн. м3, плошча вадазбору 6,7 км2. Размешчана ў басейне р. Ула, за 16 км на паўднёвы ўсход ад г Чашнікі, за 1 км на паўднёвы захад ад пасёлка Першае Мая. Схілы катлавіны слабавыразныя, на поўнач вышынёй 3–8 м. Берагі тарфяныя, абрывістыя, на поўнач пясчаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Участкамі ўздоўж берагоў мелкаводдзе пясчанае. Поўнасцю зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 50–100 м.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азёры // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахновіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 25–28.

2. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.

3. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

4. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – 383 с.

5. Кіндзяева, Н. Азёры раёна / Н. Кіндзяева // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1995. – 7 лют. – С. 2.

6. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.