Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Ушацкі раён

 Вядучая роля ў эканоміцы Ушацкага раёна належыць сельскагаспадарчым арганізацыям, прамысловым прадпрыемствам, аб'ектам гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, суб'ектам малога бізнесу.

У сельскагаспадарчым комплексе пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюцца збожжавыя культуры, лён, сеяныя травы, бульба, караняплоды. У 2005–2009 гг. сельскія населеныя пункты раёна – Арэхаўна, Ільюшына, Веркуды, Вялікія Дольцы, Кублічы, Глыбачка – пераўтвораны ў аграгарадкі. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 41651 га, у тым ліку 22772 га – раллі, 174 га – сады. Пачынаючы з 2012 года, колькасць работнікаў у сельскагаспадарчай вытворчасці змяншалася штогод прыкладна на 100 чалавек. Зараз іх засталося 648. У 2019 годзе тэмп росту вытворчасці прадукцыі раслінаводства склаў 106 %, валавы збор збожжа – 20521 тону (149 %), алейных культур – 1262 (109,6 %), нарыхтавана больш 28 тыс. тон сенажу і больш 23 – сіласу (102 і 107,4 % адпаведна), атрымана 1890 тон мяса свініны і 842 – буйной рагатай жывёлы. Закладзены пэўны падмурак і для новага ўраджаю: пасеяна 5178 га збожжавых і зернебабовых, 1665 – алейных культур. Паспяхова рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, пад якія былі перададзены аб'екты, што не задзейнічаны ў эканоміцы: адкрыты вытворчы ўчастак па вырошчванні свіней «Хадакова» філіяла «Зара» ЗАТ «Вітаграпрадукт», былая МТФ «Слабада». Але Ушаччыну сельскагаспадарчым рэгіёнам зараз назваць ужо нельга: у суме агульнай выручкі ад тавараў і паслуг «аграрны ўнёсак» склаў па апошніх даных усяго 27 %, тады як, напрыклад, ад гандлёвай сферы – 40 %.

Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі:

arrow ААТ «Агра-Селішча»;

arrow КУСГП «Вялікадалецкае»;

arrow КУСГП «Глыбачаны»;

arrow ААТ «Дземянец»;

arrow ААТ «Іллюшынскі»;

arrow КУСГП «Кублічы».

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі з камунальнай формай уласнасці (УП ЖКГ Ушацкага раёна) і прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці. Прамысловая вытворчасць з'яўляецца асноўным відам дзейнасці для шэрагу прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Дадзеныя арганізацыі займаюцца дрэваапрацоўкай, вытворчасцю вырабаў з драўніны, мэблі, вырабаў з пластыка і інш. Да іх адносяцца:

arrow ААТ «Ушачы»;

arrow КГУП «Віцебская ўніверсальная база» і цэх безалкагольных напояў у г. п. Ушачы;

arrow ПВУП «Кват» – апрацоўка металічных вырабаў, вытворчасць дызельных электрастанцый кантэйнернага выканання;

arrow ПВУП «ПрамСтройЛід» – вытворчасць сталярных вырабаў з профілю перхлорвінілавага пластыка, мэблі;

arrow ТАА «Лес»;

arrow ТАА «Твэстуба-ПРА»;

arrow ТАА «Форестгандаль» – вытворчасць сталярных вырабаў (драўляная тара, дэкаратыўныя вырабы з дрэва);

arrow ТДА «Алекс Нутта» – вытворчасць драўляных канструкцый;

arrow філіял ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» – вытворчасць швейных вырабаў (адзенне мужчынскае: спецвопратка, курткі і інш.);

arrow філіял «Ушацкі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»;

Таксама адным з паспяховых прадпрыемстваў на тэрыторыі раёна з'яўляецца дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Ушацкі лясгас» Віцебскага ДВЛГА.

У агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці раёна апрацоўчая прамысловасць займае 65 %, вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады – 35 %. Знешнегандлёвыя аперацыі праводзяцца з 15 краінамі свету. Прадукцыя арганізацый раёна пастаўляецца на рынкі замежных краін: у Расійскую Федэрацыю, Бельгію, Германію, Данію, Іспанію, Латвію, Літву, Нідэрланды, Нарвегію, Польшчу, Францыю і Эстонію. На экспарт ідзе прадукцыя дрэваапрацоўкі, бабіны, шпулькі з паперы або кардона, спажывецкія тавары. Асноўным пастаўшчыком экспарту турыстычных і медыцынскіх паслуг з'яўляецца УП «Санаторый «Лясныя азёры».

Будаўніцтва ў раёне ажыццяўляюць наступныя арганізацыі будаўнічай і дарожнай галіны Ушацкага раёна: ДКУБП «Ушацкая перасоўная механізаваная калона-66» (ДКУБП «Ушацкая ПМК-66»), інвестыцыйна-будаўнічае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна» (адкупіў «УКБ Ушацкага раёна»), КУП ПВАПБ пры Ушацкім райвыканкаме, Ушацкая лінейна-дарожная дыстанцыя № 376 ДЭУ № 37 РУП «Віцебскаўтадар» (Ушацкая ЛДД), Ушацкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 105 філіял КУП «Віцебскаблдарбуд» (Ушацкае ДРБУ-105), ПВУП «Никсилстрой». У лістападзе 2019 года ліквідавана ў сувязі з рэарганізацыяй старэйшае будаўнічае прадпрыемства раёна Ушацкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Ушацкае ПМС» (УП «Ушацкае ПМС»).

Асноўнай гандлёвай арганізацыяй, што задавальняе патрэбы раёна было і застаецца Ушацкае райспажыўтаварыства. Тэмпы росту па тавараабароце і грамадскім харчаванні ў 2019 годзе склалі 102 і 100 %. У раёне размешчана 112 крам і 23 аб'екты грамадскага харчавання. Населеныя пункты, дзе адсутнічаюць стацыянарныя гандлёвыя аб'екты, абслугоўваюцца аўтамагазінамі. Акрамя таго, на тэрыторыі Ушацкага раёна дзейнічаюць: камбінат грамадскага харчавання, хлебазавод, прыёмна-нарыхтоўчыя пункты, рынак і г. д. Таксама ў г. п. Ушачы працуюць такія гандлёвыя аб'екты як «Дабраном», «Востраў чысціні», «Мясная крама» (філіялы), на якія прыходзіцца 17 % тавараабароту. У 2020 годзе адбудзецца рэарганізацыя спажывецкай кааперацыі вобласці.

Розныя віды бытавых паслуг у раёне аказваюць 48 суб'ектаў. Асноўнай арганізацыяй з'яўляецца ААТ «Полацкбыт», якое ажыццяўляе і выязное абслугоўванне. А таксама прыватнае прадпрыемства «Стаўры». Найбольш запатрабаванымі відамі паслуг з'яўляюцца цырульні, рытуальныя паслугі, фотапаслугі і паслугі па рамонту абутку. Гэтыя бытавыя паслугі аказваюцца, у асноўным, суб'ектамі малога прадпрымальніцтва.

Ушацкі райпаліўзбыт забяспечвае ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы і жыхароў раёна палівам. Ёсць у раёне ўчастак райгазу, які забяспечвае насельніцтва блакітным палівам з балонаў, і прыродным газам; працуе Ушацкая цэнтральная кацельня, якая забяспечвае цяплом установы, арганізацыі, прадпрыемствы, жыллёвы фонд раёна.

Паслугі электрасувязі аказвае Ушацкі УЭС Полацкага ЗУЭС Віцебскага філіяла электрасувязі РУП «Белтэлекам».

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляе філіял «Ушачы» ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г. Наваполацка». Агульная колькасць маршрутаў – 39. З іх: міжгароднія – 3, прыгарадныя – 35, гарадскі – 1. Працуюць маршрутныя таксі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аўдошка, У. Цэнім, што маем, і пра лепшае дбаем / У. Аўдошка ; гутарыла В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 28 снеж. – С. 1–2.

2. Багдановіч, Н. За цяжкую працу зямны вам паклон / Н. Багдановіч, В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 20 лістап. – С. 1, 5.

3. Багдановіч, Н. Пашыраюць вытворчасць, прапануюць работу / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 21 крас. – С. 1–2

4. Багдановіч, Н. Стабільная якасць і гібкія скідкі / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 23 лют. – С. 1, 4.

5. Дроздова, Н. И «Вечелье», и «Снежная королева»... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 1 сент. – С. 13.

6. Камаркова, В. Дзень за днем – з блакітным агнём / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 1 верас. – С. 1, 4.

7. Камаркова, В. Свежая выпечка да вячэры / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 26 студз. – С. 5.

8. Каминский, О. Норвежский замок на ушачский сруб / О. Каминский // Белорусская нива. – 2012. – 11 окт. – С. 6.

9. Карабань, Г. П. Прадпрыемствы, гаспадаркі, арганізацыі і ўстановы Ушацкага раёна па стане на 01.10.2000 г. / Г. П. Карабань, М. М. Кірпіч, Г. Х. Талапілава // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка–дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 492–496.

10. Караленка, В. І з адабрэннем паглядае Пушкін / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 20 студз. – С. 1–2.

11. Караленка, В. Можна штурмаваць новыя вяршыні / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 14 снеж. – С. 1, 4.

12. Караленка, В. Новы этап пад Сцягам індустрыялізацыі / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 8 снеж. – С. 1–2.

13. Караленка, В. Рэпутацыя трывалая, як нарвежская счэпка / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 30 лістап. – С. 4.

14. Ляшук, С. Лечебное «Вечелье» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 26 февр. – С. 1.

15. Пашковіч, А. Выходзім з прарыву / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 22 жн. – С. 2.

16. Программа социально-экономического развития городского посёлка Ушачи на 2006–2010 годы // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 3 сак. – С. 5–11.

17. Программа социально-экономического развития Ушачского района на 2006–2010 годы // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 31 студз. – С. 4–8.

18. Раманоўскі, Д. Ад году ў год ва ўсе куткі нясуць камфорт газавікі / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 31 жн. – С. 4.

19. Раманоўскі, Д. Здабыткі і праблемы мінулага года / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 10 студз. – С. 2.

20. Раманоўскі, Д. Работнікі цёплай прафесіі / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 1 крас. – С. 1, 4.

21. Степура, И. В Ушачах осуществлен новый прорыв / И. Степура // Народная газета. – 2001. – 11 студз. – С. 3.

22. Ушачский район : информационный справочник. – Новополоцк : Новополоцкая типография, 2001. – 13 с.

23. Ушаччына працоўная // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 9 мая. – С. 6 – (Спецвыпуск).

24. Шчуко, А. У. «За якасць напіткаў чырванець не прыходзіцца» / А. У. Шчуко ; гутарыла В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 12 ліп. – С. 2.