Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Полацкі раён

 

На тэрыторыі Полацкага раёна знаходзяцца 4 дзяржаўныя заказнікі, якія займаюць 4,5 % ад агульнай плошчы лясоў. Заказнікі ўключаюць участкі прыродных ландшафтаў, прызначаныя для захавання і ўзнаўлення аднаго або некалькіх кампанентаў прыроды ў спалучэнні з абмежаваным гаспадарча-рэкрэацыйным выкарастаннем іншых аб'ектаў.

arrow Біялагічны заказнік «Лонна».

arrow Гідралагічны заказнік «Глыбокае – Вялікае Астравіта».

arrow Ландшафтны заказнік «Казьянскі».

arrow Водна-балотны заказнік «Дражбітка – Свіна»

На тэрыторыі раёна знаходзяцца 4 геалагічныя заказнікі мясцовага значэння:

arrow «Белаазерскія выдмы». Створаны ў 2001 г. Плошча 2900 га. Прадстаўлены тыповымі формамі эолавага рэльефу.

arrow «Града замак Глінскі». Створаны ў 2001 г. Плошча 580 га. Озавая града. Уяўляе сабой тыповы рэльеф адыходу апошняга ледавіка.

arrow «Гара града Гамоўшчынская». Створаны ў 2001 г. Плошча 195 га. Озавая града. Мае выключнае палеаграфічнае значэнне, дазваляе рэканструяваць асаблівасці напрамку сцёку талых вод адступаючага ледавіка Паазерскага перыяду.

arrow «Найвышэйшае месца Полаччыны – Рабчонкі». Створаны ў 2001 г. Плошча 140 га. Вышыня 195,6 м над узроўнем мора. Тыповы сярэдняўзгорысты рэльеф, які сфарміраваўся прыкладна 20–18 тысяч гадоў назад у перыяд апошнягя ледавіка.

У 2015 годзе ў Полацкім раёне створаны 2 водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння «Патокі» і «Шапавальскі мох».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / ред.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – 111 с.

2. Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 416 с.

3. Малашеня, Л. Сохранить для потомков / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 13 авг. – С. 15.

4. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.

5. 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – 400 с.

6. Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнарнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад. : А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – 2-е выд., перапрац., дап. – Мінск : Беларусь, 2005. – 215 с.

7. Соломянко, Н. В. Живая природа родного края / Н. В. Соломянко // Полацкі веснік. – 2018. – 2 лют. – С. 6.