Дата заснавання: 16.08.1943
Месца дзеяння:
Вілейская вобл.: Куранецкі р-н, Пліскі р-н, Пастаўскі р-н;
Віцебская вобл.: Лепельскі р-н, Ушацкі р-н;
Мінская вобл.: Барысаўскі р-н, Лагойскі р-н, Плешчаніцкі р-н
Камандзіры брыгады:
Гіль-Радзівонаў Уладзімір Уладзіміравіч (жнівень 1943 – май 1944, загінуў)
Цімчук Іван Мацвеевіч (май 1944 – ліпень 1944)
Камісары:
Касцяневіч Андрэй Мікалаевіч (верасень 1943, выконваў абавязкі)
Цімчук Іван Мацвеевіч (кастрычнік 1943 – май 1944)
Еўмяненка Іван Максімавіч (май 1944 – ліпень 1944)
Начальнік штаба
Панамарэнка Барыс Міхайлавіч (студзень 1944 – ліпень 1944)
16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла так званая «Руская нацыянальная народная армія», якую арганізавалі нямецка-фашысцкія захопнікі з ваеннапалонных. Яна атрымала назву 1-й Антыфашысцкай партызанскай брыгады. 25 жніўня завяршылася яе фарміраванне, у выніку былі створаны 5 стралковых атрадаў, рота аўтаматчыкаў, рота сувязі, артылерыйская батарэя, сапёрна-падрыўны атрад. У верасні ўтвораны вучэбна-рэзервавы батальён (9-ы атрад) з грамадзян Лагойскага, Плешчаніцкага і Смалявіцкага раёнаў. У сакавіку 1944 г. яго асабісты састаў перададзены атрадам брыгады. У студзені 1944 г. у цяжкіх баях з карнікамі брыгада панесла вялікія страты (1026 чалавек), спынілі існаванне 5 атрадаў (5, 6, 7, 8, 10-ы) і рота сувязі. У выніку перафарміравання ў брыгадзе ўтворана 4 атрады.
Брыгада дзейнічала ў Барысаўскім, Лагойскім, Плешчаніцкім раёнах Мінскай вобласці, Куранецкім, Пліскім, Пастаўскім – Вілейскай вобласці, Лепельскім, Ушацкім – Віцебскай вобласці.
Камісару брыгады І. М. Цімчуку ў студзені 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі адбылося 4 ліпеня 1944 г. у складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 422 партызаны.
ЛІТАРАТУРА
1. 1-я Антифашистская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенкова [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 477.
2. Бруцкі, А. Шэленберг супраць Гіля / А. Бруцкі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 17 марта. – С. 4 ; 24 марта. – С. 4 ; 31 марта. – С. 4.
3. Гиль, В. В. Сын об отце // Инженер-механик: республиканский межотраслевой производственно-практический журнал / учредитель Белорусское общество инженеров-механиков (ОО «БОИМ»). – 2006. – № 2. – С. 22–24.
4. Из истории партизанской бригады «Октябрь» Вилейской обл. о разгроме гарнизона противника в дер. Шипы Глубокского района совместно с партизанами 1-й Антифашистской партизанской бригады Минской обл. 17 марта 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе, (январь–июль 1944) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 669–671.
5. Из отчёта командования 1-й Антифашистской партизанской бригады Минской обл. о боевой деятельности бригады за апрель–май 1944 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1982. – Т. 3 : Всенародное партизанское движение в Белоруссии на завершающем этапе, (январь–июль 1944) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: З. И. Белуга [и др.]. – С. 399–404.
6. Кириллов, Г. Подполковник Красной Армии Гиль, он же партизанский комбриг Гиль-Родионов / Г. Кирилов // Народнае слова. – 2000. – 8 крас. – С. 4.
7. Крывёнак, М. Гіль-Радзівонаў. Хто ён: здраднік ці герой? / М. Крывёнак // Віцебскі рабочы. – 1995. – 4 лют. – С. 5.
8. Марков, Г. Тайна комбрига Родионова / Г. Марков, В. Скороход, А. Пархоменко ; [беседовал] С. Буткевич // Витебский курьер. – 2001. – 3 авг. – С. 2 ; 7 авг. – С. 3 ; 10 авг. – С. 4 ; 14 авг. – С. 3.
9. Партызанская брыгада 1-я Антыфашысцкая // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 398.
10. Скараход, В. «Прывітанне “Хайль Гітлер!” адмяніць…» / В. Скараход, С. Табачнікаў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1995. – 10 чэрв. – С. 4 ; 14 чэрв. – С. 4 ; 17 чэрв. – С. 4 ; 21 чэрв. – С. 4.
11. Справка нач. оперативного отдела БШПД А. И. Брюханова о боях партизан Бегомльской зоны Минской обл. с немецкими карателями в апреле–июне 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, (июнь 1941–июль 1944): документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1978. – Т. 2. Кн. 2 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны, (июль–декабрь 1943) / редком.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 97–98.
СПАСЫЛКІ
Хроника Победы: день за днем . 1-я Антифашистская бригада
1-Я АНТИФАШИСТСКАЯ ПАРТИЗАНСКАЯ БРИГАДА
АНАТОЛИЙ БУРДО. СУДЬБА КОМБРИГА В. ГИЛЬ-РОДИОНОВА
Эсэсовец с орденом Красной Звезды. Два лица полковника Гиль-Родионова
За какие заслуги в центре Ушачей с почестями перезахоронили командира бригады СС «Дружина»