free css templates

1-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА (ДРУГОГА СКЛАДУ)

Дата заснавання: 25.09.1943

Месца дзеяння:
Віцебская вобл.: Лепельскі р-н, Сенненскі р-н,
Мінская вобл.: Халопеніцкі р-н

Камандзіры брыгады:
Гурко Аляксей Дзямідавіч (верасень 1943 – люты 1944)
Шкрэда Рычард Уладзіслававіч (люты 1944 – чэрвень 1944)

Камісар
Шкрэда Рычард Уладзіслававіч (верасень 1943 – чэрвень 1944)

Начальнік штаба
Бальшакоў Мікалай Міхайлавіч (верасень 1943 – чэрвень 1944)

Атрады:
1-ы атрад (Баранаў Дзмітрый Захаравіч)
2-і атрад (Мельнічук Мікалай Несцеравіч)
3-і атрад (Гукаў Іван Цітавіч)

Створана ў верасні 1943 г. на базе атрада А. Д. Гурко, выдзеленага 1-й Беларускай брыгадай.
У сярэдзіне ліпеня 1941 г. на шклозаводзе «Ноўка» Суражскага раёна арганізавана партызанская група, у якую ўвайшлі В. А. Ліпскі (загінуў), А. А. Ліпскі (загінуў), П. А. Буруноў, Н. А. Буруноў, А. П. Дзік. Да лютага 1942 г. яна вырасла ў атрад. Да красавіка 1942 г. ён дзейнічаў самастойна, потым – у складзе 1-й Беларускай брыгады. Называўся па прозвішчы свайго камандзіра. Камандзіры атрада – Дзік Аляксей Пятровіч (люты 1942 – май 1942), Гурко Аляксей Дзямідавіч (май 1942 – верасень 1943); камісары – Буруноў Пётр Аляксандравіч, (люты 1942 – красавік 1942), Карасёў Уладзімір Якімавіч (май 1942 – чэрвень 1943), Булахаў Фядот Паўлавіч (чэрвень 1943 – верасень 1943); начальнікі штаба – Бруеў Антон Міхайлавіч (люты 1942 – жнівень 1942), Бальшакоў Мікалай Міхайлавіч, (жнівень 1942 – верасень 1943).
У чэрвені 1943 г. атрад вылучаны з 1-й Беларускай брыгады, перадыслацыраваны ў Сенненскі раён, дзе 25 верасня 1943 г. рашэннем Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б разгорнуты ў 1-ю Беларускую брыгаду другога складу. Пры яе арганізацыі былі створаны атрады 1-шы, 2-гі, пазней, у красавіку 1944 г. – 3-і.
Брыгада дзейнічала ў Сенненскім, Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці і Халопеніцкім раёне Мінскай вобласці.
Партызаны рабілі дыверсіі на дарогах Халопенічы – Лепель, Халопенічы – Сянно, Халопенічы – Крупкі, Лепель – Барысаў. У сакавіку 1944 знішчылі варожы ахоўны пункт моста цераз р. Эса на шляху Халопенічы – Сянно. У маі – чэрвені 1944 г. у час карнай аперацыі «Баклан» удзельнічалі ў абароне Сенненскай зоны, з баямі выйшлі з акружэння, захапілі мост цераз р. Эса і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай арміі.
Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. у складзе 3-х атрадаў агульнай колькасцю 538 партызан. 

ЛІТАРАТУРА

1. 1-я Беларуская партызанская брыгада (другога складу) // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 179–180.

2. 1-я Белорусская бригада (второго состава) // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 351–353.

3. Кавалеўскі, Т. Баі за Лычнёва і Астраўскія / Т. Кавалеўскі // Ленінская праўда (Віцебск). – 1983. – 5 лістап. – С. 2.

4. Кавалеўскі, Ц. Незабыўнае / Ц. Кавалеўскі // Ленінская праўда (Віцебск). – 1982. – 1 крас. – С. 2.

5. Кавалеўскі, Ц. Па гарачых слядах / Ц. Кавалеўскі // Ленінская праўда (Віцебск). – 1975. – 5 крас. – С. 2.

6. Партызанская брыгада 1-я Беларуская (2-га складу) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 400.

7. Шкрэда, Р. Гарэла зямля пад нагамі ворага / Р. Шкрэда // Віцебскі рабочы. – 1972. – 23 чэрв. – С. 3.

8. Шкрэда, Р. Першая Беларуская ў Віцебскай аперацыі / Р. Шкрэда // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1972. – 22 чэрв. – С. 2–3.

9. Шкрэда, Р. Слаўны рэйд / Р. Шкрэда // Віцебскі рабочы. – 1970. – 8 крас. – С. 2 ; 24 крас. – С. 2–3.