best free css templates

1-Я БЕЛАРУСКАЯ БРЫГАДА

Дата заснавання: 08.04.1942

Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Суражскі р-н, Гарадоцкі р-н, Віцебскі р-н

Камандзіры брыгады:
Шмыроў Мінай Піліпавіч (красавік 1942 – лістапад 1942)
Захараў Якаў Захаравіч (лістапад 1942 – кастрычнік 1943)

Камісары:
Шкрэда Рычард Уладзіслававіч (красавік 1942 – верасень 1943)
Кавалеўскі Цімафей Раманавіч (ліпень 1943 – верасень 1943, в. а.)

Начальнікі штаба:
Захараў Якаў Захаравіч (красавік 1942 – кастрычнік 1942)
Панчошны Іван Іванавіч (кастрычнік 1942 – сакавік 1943)
Емяльянаў Макар Сямёнавіч (сакавік 1943 – верасень 1943)
Золін Міхаіл Аляксандравіч (верасень 1943 – кастрычнік 1943)

Атрады:
Атрад імя Р. С. Курмялёва
Атрад імя С. Т. Шпакава
Атрад Буеўскі
Атрад А. П. Дзіка
Атрад М. П. Машкова
Атрад І. І. Жаваранкава
Атрад М. Ф. Біруліна
Атрад а. Дз.Гурко
Атрад імя Г. К. Арджанікідзэ

Дзейнічала на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Суражскага, Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў.
Створана 08.04.1942 г. паводле ўказання ЦК КП(б)Б на нарадзе камандавання атрадаў разам з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і СНК БССР, Віцебскага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту на базе асобна дзейнічаўшых атрадаў М. П. Шмырова («Бацькі Міная»), А. П. Дзіка (пазней А. Д. Гурко), Д. Ф. Райцава і М. Ф. Біруліна. У красавіку ў брыгадзе створаны атрад С. Ц. Шпакава (камандзір С. Ц. Шпакаў, камісар П. А. Буруноў), у верасні 1942 г. рассеяны, частка партызан уключана ў іншыя атрады. У чэрвені ў складзе брыгады створаны партызанскі атрад Буеўскі. У маі 1942 г. з брыгады вылучана каля 150 партызан для развіцця партызанскага руху ў Полацкім раёне, у ліпені – 200 партызан для фарміравання Беларускай партызанскай дыверсійнай брыгады імя У. І. Леніна, у верасні 50 партызан для папаўнення рэйдавага атрада «Баявы» пад камандаваннем А. К. Флегантава. У верасні 1942 г. паводле рашэння ЦК КП(б)Б з брыгады вылучаны атрад Д. Ф. Райцава, на базе якога разгорнута партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, у лютым 1943 г. – атрад М. Ф. Біруліна, на базе якога створана 1-я Віцебская партызанская брыгада. У кастрычніку 1942 г. у брыгадзе сфарміраваны атрад Д. Я. Воранава (пазней А. П. Дзіка), у сакавіку 1943 г. – атрады І. І. Жаваранкава і М. П. Машкова. У ліпені з брыгады вылучаны атрад А. Д. Гурко (былы А. П. Дзіка), пазней разгорнуты ў 1-ю Беларускую партызанскую брыгаду (2-га складу).
У першай палове 1942 г. партызаны разам з часцямі Чырвонай арміі вызвалілі тэрыторыю на мяжы Сураж – Віцебск – Усвяты, якая ўвайшла ў Суражскую партызанскую зону. Па заданні Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б ахоўвалі і абаранялі паўднёвыя рубяжы зоны, разрыў лініі нямецкага фронту паміж Веліжам і Усвятамі («Суражскія (Віцебскія) вароты»), забяспечвалі шляхі зносін праз «вароты» ў варожы тыл, фарміравалі групы і атрады, пасылалі іх у глыбокую разведку і для наладжвання сувязі з партызанскімі атрадамі іншых раёнаў і абласцей. У сакавіку, чэрвені і снежні 1942 г. перашкодзілі варожым войскам уварвацца ў партызанскую зону, адбілі карныя аперацыі «Шаравая маланка» (люты–сакавік 1943), «Майская навальніца», «Дождж на сёмуху» (чэрвень 1943). Утрымлівалі плацдарм на левым беразе Заходняй Дзвіны. Нападалі на варожыя гарнізоны і апорныя пункты ў в. Малая Любшчына, Вялікая Любшчына (май 1942), Смалоўка (жнівень 1942) Суражскага, Пунішча (снежань 1942) Віцебскага раёнаў, падарвалі нафтабазу і знішчылі склады са збожжам у Гарадку (май 1942). Наносілі ўдары на чыгунцы Віцебск – Гарадок, Віцебск – Полацк, на шасэйных дарогах Віцебск – Гарадок, Віцебск – Полацк, Віцебск – Сураж – Веліж, па воднай камунікацыі на р. Заходняя Дзвіна ад Веліжа да Віцебска, захапілі катэр і маторную лодку праціўніка (май 1942), сарвалі судаходства па р. Заходняя Дзвіна ў навігацыі 1942–1943 гг. Колькасны склад брыгады даходзіў да 1500–2000 партызан. У баях з ворагам брыгада несла цяжкія страты. Толькі ў перыяд карнай аперацыі «Шаравая маланка» з 14.02.1943 г. да 09.03.1943 г. брыгада страціла 669 чалавек (забіта 110, паранена 52, прапала без вестак 224, выйшла ў савецкі тыл 98, увайшло ў склад іншых брыгад і атрадаў 185 чалавек).
Камандзіру брыгады М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
26.10.1943 г. брыгада (756 партызан) злучылася з часцямі Чырвонай арміі. На дзень злучэння яднала 5 атрадаў. 

Mobirise

Шмыроў М. П.,
камандзір брыгады

Mobirise

Шкрэда, Р. У.,
камісар

Mobirise

Панчошны І. І.,
начальнік штаба

Mobirise

Бірулін М. Ф.,
камандзір атрада

Mobirise

Гурко А. Дз.,
камандзір атрада

Mobirise

Булахаў А. П.,
партызан-разведчык

ЛІТАРАТУРА

1. 1-я Белорусская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. коллектив: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 226–229.  

2. 1-я Беларуская партызанская брыгада / падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 277–279.

3. Альтшулер, У. Помніць пушча Шчалбоўская / У. Альтшулер // Віцебскі рабочы. – 1995. – 1 жн. – С. 3 ; 2 жн. – С. 3 ; 8 жн. – С. 3 ; 12 жн. – С. 5 ; 15 жн. – С. 3 ; 16 жн. – С. 3.

4. Выхадцава, І. М. Барацьба партызан і падпольшчыкаў / І. М. Выхадцава // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 135–142.

5. Донесение БШПД в ЦШПД о боях 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. с регулярными частями немецкой армии в ноябре 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.:  Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 20.

6. Из донесения командира 1-й Белорусской партизанской бригады Я. 3. Захарова БШПД и Витебскому обкому КП(б)Б о разгроме партизанами гарнизонов противника в дер. Козаково и Пунище Суражского района Витебской обл. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 33.

7. Из донесения командования 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. БШПД и Витебскому обкому КП(б)Б о боевой деятельности бригады и состоянии массово-политической работы среди партизан и населения в ноябре – декабре 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2, кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 65–67.

8. Из истории 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. об организации снабжения партизан оружием в 1941–1942 гг. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 627–629.

9. Из истории 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. о взаимодействии партизан с частями Красной Армии в районе «Суражских ворот» в апреле – августе 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 629–630.

10. Из отчета командования 1-й Белорусской партизанской бригады Витебской обл. об организации, боевой деятельности и партийно-политической работе бригады в первой половине 1942 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1967. – Т. 1 : Зарождение и развитие партизанского движения в первый период войны (июнь 1941 – ноябрь 1942) / редкол.: В. Ф. Шауро [и др.] ; сост.: Р. Р. Крючок [и др.]. – С. 193–198.

11. Мезенцев, В. Легендарная 1-я Белорусская / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2012. – 10 крас. – С. 3.

12. Партызанская брыгада 1-я Беларуская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 399–400.

13. Партизанский быт и медслужба // Народнае слова. – 2001. – 9 чэрв. – С. 4.

14. 1-я Беларуская партызанская брыгада / падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 277–279.

15. 1-я Белорусская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. коллектив: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 226–229.

16. Штабныя вёскі // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1994. – 7 чэрв. – С. 2, 3.