free responsive web templates

1-Я ВІЦЕБСКАЯ БРЫГАДА

Дата заснавання: 02.1943

Месца дзеяння: Віцебская вобл.: Віцебскі р-н, Суражскі р-н, Гарадоцкі р-н, Сіроцінскі р-н

Камандзір брыгады 
Бірулін Міхаіл Фёдаравіч (люты 1943 – лістапад 1943)

Камісары:
Хабараў Уладзімір Андрэевіч (люты 1943 – чэрвень 1943)
Кудзінаў Васіль Раманавіч (чэрвень 1943 – лістапад 1943)

Начальнікі штаба:
Крыцкі Іван Аляксеевіч (люты 1943 – май 1943, загінуў)
Карнееў Леў Паўлавіч (чэрвень 1943 – лістапад 1943)

Атрады:
1-ы атрад (Сысоеў Рыгор Іванавіч, Шылаў Піліп Якаўлевіч)
2-і атрад (Сарбай Мікалай Нічыпаравіч,  Лебедзеў Міхаіл Цімафеевіч, Амельчанка Васіль Трафімавіч)
4-ы атрад (Сазонаў Васіль Дзмітрыевіч, Марозаў Павел Іванавіч)
4-ы атрад (другога складу) (Еўсцігнееў Цімафей Акімавіч)

Створана ў лютым 1943 г.
У жніўні 1941 г. у Нікалаеўскім і Бараўлянскім сельсаветах Віцебскага раёна пачала дзейнічаць партызанская група пад камандаваннем былога загадчыка раённага фінансавага аддзела Ісака Дзяменцьевіча Буцьянава. Пасля яго гібелі, 5 лістапада 1941 г., групу ўзначаліў былы старшыня Бараўлянскага сельскага Савета М. Ф. Бірулін. У лютым 1942 г. на яе базе створаны атрад. Камандзірам атрада стаў Бірулін Міхаіл Фёдаравіч, камісарам – Хабараў Уладзімір Андрэевіч, начальнікам штаба – Крыцкі Іван Аляксеевіч.
У верасні 1942 г. у атрад увайшлі групы Ц. Я. Сакалоўскага, В. Д. Сазонава, І. І. Сяргейчыка і В. П. Галкоўскага, якія прыбылі з савецкага тылу па заданні ЦК КП(б)Б. З гэтых груп створана 3-я рота. Да красавіка 1942 г. атрад дзейнічаў самастойна, потым – у складзе 1-ай Беларускай брыгады.
Па рашэнні Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б атрад М. Ф. Біруліна ў лютым 1943 г. разгорнуты ў 1-ю Віцебскую брыгаду. У яе ўвайшлі атрады 2, 3 і 4-ты. Атрады Р. І. Сысоева і Ф. А. Місунова, якія дзейнічалі ў складзе атрада М. Ф. Біруліна на правах рот, уключаны ў брыгаду як 1-шы і 5-ты. У красавіку 1943 г. арганізаваны 6-ты атрад. У маі 1943 г. 3, 5, 6-ы атрады вылучаны ў самастойныя і накіраваны ў Бешанковіцкі і Чашніцкі раёны. У верасні 1943 г. 4-ты атрад расфарміраваны, яго асабовы склад уключаны ў 2-гі атрад, у кастрычніку 1943 г. арганізаваны новы 4-ты атрад.
Брыгада дзейнічала ў Віцебскім, Суражскім, Гарадоцкім і Сіроцінскім раёнах.
Партызаны рабілі дыверсіі на чыгуначных участках Віцебск – Гарадок, Віцебск – Сіроціна, на шасэйных дарогах Віцебск – Гарадок, Віцебск – Сіроціна, Віцебск – Бешанковічы, грамілі варожыя гарнізоны і вялі цяжкія абарончыя баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у тым ліку супраць карных аперацый «Шаравая маланка» (люты – сакавік 1943 г.), «Майская навальніца», «Дождж на сёмуху» (чэрвень 1943 г.).
Злучылася з часцямі Чырвонай арміі 1 лістапада 1943 г. і 4 снежня 1943 г. у складзе 3-х атрадаў агульнай колькасцю 247 партызан.  

ЛІТАРАТУРА

1. 1-я Витебская бригада // Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / авт. кол.: А. Л. Манаенков [и др.]. – Минск : Беларусь, 1983. – С. 311–314.

2. 1-я Віцебская партызанская брыгада // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 279–280.

3. Бірулін, М. Верныя сыны / М. Бірулін // Сцяг працы (КІМ). – 1964. – 19 чэрв. – С. 2.

4. Бірулін, М. Дні гераізму і мужнасці / М. Бірулін, У. Хабараў // Ленінская праўда (Віцебск). – 1974. – 7 мая. – С. 3 ; 9 мая. – С. 2 ; 16 мая. – С. 2 ; 21 мая – С. 4.

5. Варфоломеева, К. Непокорный легион / К. Варфоломеева // Мир вокруг нас (Витебск). – 2011. – № 18 (май). – С. 74–75.

6. Газин, Д. Батальон сдается без боя / Д. Газин // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1995. – 6 чэрв. – С. 4.

7. Газин, Д. «Белый дом» у Красного Двора / Д. Газин // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1996. – 2 ліп. – С. 2.

8. Газин, Д. В тылу врага / Д. Газин // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2000. – 22 лют. – С. 3.

9. Газин, Д. Р. Пылал Придвинский край / Д. Р. Газин. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – 144 с.

10. Ганчароў, А. Першая Віцебская / А. Ганчароў // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1994. – 24 мая. – С. 2.

11. Ганчароў, А. Сцежкамі Першай Віцебскай / А. Ганчароў // Віцебскі рабочы. – 1992. – 1 кастр. – С. 3 ; 6 кастр. – С. 3 ; 8 кастр. – С. 3.

12. Гінзбург, Б. Медыкі 1-й Віцебскай / Б. Гінзбург // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 14 жн. – С. 2.

13. Гончаров, А. Первая Витебская партизанская бригада (1941–1943 гг.) / А. Гончаров. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 319 с.

14. Из отчета секретаря Витебского подпольного райкома ЛКСМБ Е. А. Крицкой Витебскому подпольному обкому ЛКСМБ об участии партизан-комсомольцев 1-й Витебской бригады в боях с карательными экспедициями гитлеровцев в феврале–апреле 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 313–315.

15. Мезенцев, В. Комбриг Бирюлин / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2012. – 25 верас. – С. 2.

16. Партизанская бригада 1-я Витебская // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 341–342.

17. Партызанская брыгада 1-я Віцебская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1990. – С. 400.

18. Сообщение ответорганизатора Витебского обкома КП(б)Б К. И. Шемялиса секретарю Витебского обкома КП(б)Б И. А. Стулову о переходе на сторону партизан 825-го батальона «волжско-татарских легионов» 23 февраля 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. – Минск : Беларусь, 1973. – Т. 2. Кн. 1 : Развитие всенародного партизанского движения во второй период войны (ноябрь 1942 – июнь 1943) / редкол.: А. Т. Кузьмин [и др.] ; сост.: Г. Н. Шевела [и др.]. – С. 230–231.